bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Romans 15
Romans 15
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
1
Мы, дужэйшыя (верай), павінны цярпліва зносіць недахопы слабых, а не сабе дагаджаць.
2
Хай кожны з нас рупіцца дагаджаць бліжняму на дабро і на збудаваньне.
3
Так і Хрыстос ня жыў для сваёй выгоды, але як напісана: “Зьнявагі Цябе зьневажаючых зваліліся на Мяне”.
4
Бо усё, што было калісьці напісана, у павучэньне нам напісана, каб мы праз цярплівасьць і пацяшэньне з Пісаньня мелі надзею.
5
А Бог, каторы дае цярплівасьць і пацеху, хай дасьць вам быць між сабой аднае думкі на ўзор Езуса Хрыста,
6
каб вы аднадушна у адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Езуса Хрыста.
7
Дзеля таго прыймайце адзін другога, як і Хрыстос прыняў вас у хвалу Божую.
8
Кажу бо вам, што Хрыстос стаўся слугою абразаньня дзеля (аказаньня) праўды Бога ды каб падцьвердзіць абяцаньні, дадзеныя бацькам,
9
ды каб пагане славілі Бога за (аказанае) міласэрдзе, як напісана: “Дзеля таго будуць славіць Цябе, між паганамі і сьпяваць на славу імя Твайго”.
10
І далей сказана: “Весяліцеся, пагане, з народам Яго!”
11
І зноў: “Хваліце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы”.
12
А Ісая вось што кажа: “Будзе корань Есэя і Той, хто паўстане, валадарыць над паганамі. У Ім пагане будуць мець надзею”.
13
А Бог надзеі хай напоўніць вас усякаю радасьцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Сьвятога вы сталіся багатымі надзеяй.
14
Браты, што да вас, я перакананы, што вы поўныя дабраты, багатыя ўсякай ведай, так што можаце адзін другога напамінаць.
15
Я можа вам сьмела пісаў у лісьце, як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам,
16
каб быў я слугой Хрыста Езуса для паганаў, сьвятарна абвяшчаючы Эвангельле Божае, каб сталіся яны ахвярай, мілай Богу, асьвечанай Духам Сьвятым.
17
Магу пахваліцца ў Хрысьце Езусе (працай) для Бога.
18
Ня маю адвагі, аднак, гаварыць больш таго, што ўчыніў Хрыстос праз мяне, каб давесьці паганаў да паслухмянасьці веры словам і чынам,
19
моцай знакаў і цудаў ды магутнасьцяй Духа Сьвятога, так што ад Ерузаліму і ваколіц аж да Ілірыка вясьціў я Эвангельле Хрыстовае.
20
Прытым я стараўся вясьціць Эвангельле там, дзе не ўспаміналася імя Хрыста, каб не будаваць на чужым фундаманце,
21
як напісана: “Тыя, каторым аб Ім не было вешчана, убачаць, і тыя, што ня чулі, даведаюцца”.
22
Дзеля гэтага меў я многа перашкодаў і ня мог прыбыць да вас.
23
Цяпер, не знаходзячы месца ў гэтых краінах і многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,
24
як толькі пайду ў Гішпанію, спадзяюся пабачыць вас, і вы правядзіцё мяне туды, калі крыху пацешуся вамі.
25
Цяпер жа я сабраўся ў Ерузалім паслужыць сьвятым.
26
Бо Македонія і Ахая вырашылі зрабіць складку для бедных сьвятых, што ў Ерузаліме.
27
Спадабалася бо ім, і яны — даўжнікі іхнія. Бо калі пагане атрымалі ўдзел у іхніх (даброцьцях) духовых, дык і яны павінны паслужыць ім у цялесных.
28
Калі гэтую справу збуду і даручу ім пад пячаткай плод гэты, праз вашыя мясьціны рушу ў Гішпанію.
29
А ведаю я, што прыходзячы да вас, прыйду з багатым багаславенствам Хрыстовым.
30
Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Езуса Хрыста і праз любоў Духа, каб успамаглі мяне вашымі малітвамі да Бога за мяне,
31
каб усьцярогся ад рук няверучых у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай сьвятым,
32
каб з волі Божай у радасьці прыбыўшы да вас, набраў сілы з вамі.
33
Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амэн.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16