bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Exodus 10
Exodus 10
Belarusian Bokun
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 11 →
1
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Увайдзі да фараона, бо Я закамяніў сэрца ягонае і сэрца слугаў ягоных, каб рабіць гэтыя знакі Мае пасярод яго,
2
і каб ты распавядаў у вушы сына твайго і сына сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Эгіпце, і пра знакі Мае, якія Я ўчыніў ім, і каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД».
3
I ўвайшлі Майсей і Аарон да фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусьці народ Мой, і яны будуць служыць Мне.
4
Бо калі адмовішся адпусьціць народ Мой, вось, Я прывяду заўтра саранчу ў межы твае.
5
І яна пакрые паверхню зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць рэшту, што ацалела, што засталося ў вас пасьля граду, і паесьць кожнае дрэва, якое расьце ў вас на полі;
6
і напоўніць дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Эгіпцян, чаго ня бачылі бацькі твае і бацькі бацькоў тваіх з дня, як былі на зямлі, аж да дня гэтага”». I павярнуўся, і выйшаў ад фараона.
7
I сказалі слугі фараонавы яму: «Дакуль гэта будзе для нас сілом? Адпусьці гэтых людзей, і няхай яну служаць ГОСПАДУ, Богу свайму. Няўжо ты яшчэ не разумееш, што гіне Эгіпет?»
8
I вярнулі Майсея і Аарона да фараона, і ён сказаў ім: «Ідзіце, служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму. Але хто мае пайсьці?»
9
I сказаў Майсей: «Пойдзем з малымі нашымі і са старымі нашымі, з сынамі нашымі і дочкамі нашымі, пойдзем з авечкамі нашымі і валамі нашымі, бо сьвята ГОСПАДУ ў нас».
10
I сказаў ім [фараон]: «Няхай так будзе ГОСПАД з вамі! Як я адпушчу вас і дзяцей вашых? Глядзіце, бо ліха перад вамі.
11
Не, [ня будзе] так. Ідзіце мужчыны і служыце ГОСПАДУ, бо вы гэтага жадалі». I выгналі іх ад аблічча фараона.
12
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку сваю на зямлю Эгіпецкую дзеля саранчы, і яна прыйдзе на зямлю Эгіпецкую, і паесьць усю траву зямлі, усё, што пакінуў град».
13
I выцягнуў Майсей кій свой на зямлю Эгіпецкую; і ГОСПАД прывёў на зямлю ўсходні вецер увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер прынёс саранчу.
14
I прыйшла саранча на ўсю зямлю Эгіпецкую, і асела ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх вельмі цяжка; уперад не было такой саранчы, як гэта, і пасьля яе ня будзе такой.
15
I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
16
I пасьпяшаўся фараон паклікаць Майсея і Аарона і сказаў: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, і перад вамі.
17
I цяпер даруйце, прашу, грэх мой толькі ў гэты раз, і прасіце ГОСПАДА, Бога вашага, каб толькі Ён прыбраў ад мяне гэтую сьмерць».
18
I выйшаў [Майсей] ад фараона, і прасіў ГОСПАДА.
19
I павярнуў ГОСПАД заходні вецер, вельмі моцны, і ён панёс саранчу і ўкінуў яе ў Чырвонае мора; не засталося аніводнае саранчы ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх.
20
І ГОСПАД зрабіў цьвёрдым сэрца фараона, і ён не адпусьціў сыноў Ізраіля.
21
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю да неба, і станецца цемра на зямлі Эгіпецкай, і будзе адчувацца цемра».
22
I ён выцягнуў руку сваю да неба, і сталася густая цемра ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай тры дні.
23
Ня бачылі людзі адзін аднаго, і ніхто не ўставаў з месца свайго тры дні; а ў-ва ўсіх сыноў Ізраіля было сьветла ў сядзібах іхніх.
24
I паклікаў фараон Майсея, і сказаў: «Ідзіце, служыце ГОСПАДУ, толькі авечкі вашыя і валы вашыя няхай застануцца, і таксама дзеці вашыя няхай ідуць з вамі».
25
І сказаў Майсей: «Таксама ты павінен даць у рукі нашыя ахвяры і цэласпаленьні, і мы зробім гэта ГОСПАДУ, Богу нашаму.
26
I таксама статак наш пойдзе з намі, і не застанецца ані капыта; бо з яго мы возьмем для служэньня ГОСПАДУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым будзем служыць ГОСПАДУ, пакуль ня прыйдзем туды».
27
I зрабіў цьвёрдым ГОСПАД сэрца фараона, і ён не захацеў адпусьціць іх.
28
I сказаў яму фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш».
29
I сказаў Майсей: «Так [станецца, як] ты сказаў. Я больш ня буду бачыць аблічча тваё».
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40