bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Exodus 35
Exodus 35
Belarusian Bokun
← Chapter 34
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 36 →
1
I сабраў Майсей усю грамаду сыноў Ізраіля, і сказаў: «Вось словы, якія загадаў ГОСПАД, каб выконваць іх.
2
Шэсьць дзён будзеш рабіць работу, а ў сёмы дзень будзе ў вас сьвята, супачынак супачынку для ГОСПАДА; кожны, хто будзе рабіць у ім работу, памрэ.
3
Не паліце агню ў-ва ўсіх сядзібах вашых у дзень супачынку».
4
I сказаў Майсей усёй грамадзе сыноў Ізраіля: «Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД, кажучы:
5
“Зьбярыце ад сябе дар ГОСПАДУ. Кожны шляхетнага сэрца няхай прынясе дар ГОСПАДУ: золата, срэбра і медзь,
6
і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць],
7
і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі,
8
і алей для асьвятленьня, і пахнідлы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,
9
і камяні оніксу, і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку.
10
I ўсе з вас, хто мудры сэрцам, няхай прыйдуць і зробяць усё, што загадаў ГОСПАД:
11
Сялібу і намёт для яе, і пакрыцьцё для яе, кручкі для яе і дошкі для яе, насілы яе, слупы яе і падстаўкі яе,
12
Каўчэг і насілы для яго, накрыўку і заслону, якая вісіць,
13
стол і насілы для яго і ўсё начыньне ягонае, і хлябы пакладныя,
14
і сьвечнік для асьвятленьня з начыньнямі ягонымі, і лямпы для яго, і алей для асьвятленьня,
15
і ахвярнік каджэньня, і насілы для яго, і алей памазаньня і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў Сялібу,
16
ахвярнік цэласпаленьня і крату мядзяную для яго, і насілы для яго, і ўсё начыньне ягонае, мыцельнік і падставу ягоную,
17
заслоны панадворку, слупы ягоныя і падстаўкі іхнія, і заслону на ўваходзе ў панадворак,
18
калкі Сялібы і калкі панадворку, і вяроўкі да іх,
19
адзеньні службовыя для служэньня ў сьвятыні і адзеньні сьвятыя для Аарон сьвятара і адзеньні для сыноў ягоных для служэньня сьвятарскага”».
20
I адыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ад аблічча Майсея.
21
I прыходзіў кожны чалавек, якога прынукала да гэтага сэрца ягонае, і кожны, якога заахвочваў дух ягоны, і прыносілі дар ГОСПАДУ на вырабленьне Намёту Спатканьня, і на ўсё служэньне ў ім, і на адзеньні сьвятыя.
22
I прыходзілі мужчыны і жанчыны, усе ахвотнага сэрца, і прыносілі кольцы і завушніцы, і пярсьцёнкі, і бранзалеты, і ўсялякія рэчы залатыя, і кожны, патрэсваючы, [складаў як ахвяру] патрэсваньня золата для ГОСПАДА.
23
I кожны, у каго быў блакіт і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіная поўсьць, і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, прыносіў іх.
24
I кожны, хто ахвяроўваў дар срэбра і медзі, прыносіў гэты дар для ГОСПАДА. І кожны, у каго знайшлося дрэва акацыі, прыносіў [яго] на ўсялякую патрэбу служэньня.
25
I ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі рукамі сваімі і прыносілі пражу блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і вісону.
26
I ўсе жанчыны, якіх прынукала сэрца іхняе, пралі ў мудрасьці казіную [поўсьць].
27
А начальнікі прыносілі камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку,
28
і пахнідлы, і алей для асьвятленьня, і алей памазаньня, і пахкае кадзіла.
29
Кожны мужчына і жанчына з сыноў Ізраіля, якіх захочавала сэрца іхняе прынесьці на ўсялякую работу, якую ГОСПАД загадаў зрабіць рукою Майсея, прыносілі дабраахвотна для ГОСПАДА.
30
I сказаў Майсей сынам Ізраіля: «Глядзіце, ГОСПАД паклікаў наймя Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды,
31
і напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы,
32
і мастацкімі здольнасьцямі рабіць з золата, срэбра і медзі,
33
і абрабляць камяні для асаджэньня іх, і абрабляць дрэва, і рабіць [з ім] усялякую мастацкую работу.
34
I здольнасьць вучыць даў у сэрца яго і Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана.
35
І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі усякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе.
← Chapter 34
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 36 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40