bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Exodus 25
Exodus 25
Belarusian Bokun
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 26 →
1
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
2
«Прамоў да сыноў Ізраіля, і зьбяруць для Мяне дары. Ад кожнага чалавека, у якога сэрца ягонае дабраахвотна [пажадае] даць, бярыце дар Мой.
3
I вось дары, якія вы будзеце зьбіраць ад іх: золата, срэбра і медзь,
4
і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць],
5
і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі,
6
алей для асьвятленьня, пахнідлы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,
7
камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку.
8
I няхай зробяць для Мяне сьвятыню, і Я буду жыць сярод іх.
9
Усё, як Я пакажу табе, паводле ўзору сялібы, і паводле ўзору ўсяго начыньня яе, так і зрабіце.
10
I няхай зробяць каўчэг з дрэва акацыі; два з паловаю локці даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
11
I пакрыеш яго шчырым золатам; знутра і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты.
12
I выльеш да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш [іх] на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.
13
I зробіш насілы з дрэва акацы, і пакрыеш іх золатам.
14
I ўложыш насілы ў колцы па баках каўчэгу, каб на іх насіць каўчэг.
15
У колцах каўчэгу маюць быць насілы, ня будуць іх вымаць адтуль.
16
I ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе.
17
I зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.
18
I зробіш двух херувімаў з золата, каванымі зробіш іх з абодвух бакоў накрыўкі.
19
I зробіш аднаго херувіма на тым баку, і аднаго херувіма на гэтым баку; разам з накрыўкай зробіце херувімаў на абодвух баках яе.
20
I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.
21
I паложыш накрыўку на каўчэг зьверху, і ў каўчэг паложыш Сьведчаньне, якое Я дам табе.
22
I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра усё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля.
23
I зробіш стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
24
I пакрыеш яго шчырым золатам, і зробіш яму вянок залаты наўкола.
25
I зробіш яму наўкола ліштву [шырынёю] ў далонь, і зробіш наўкола вянок залаты да ліштвы ягонай.
26
I зробіш для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.
27
Пры ліштвах маюць быць колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.
28
I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам, і будуць насіць на іх стол.
29
I зробіш да яго місы, і чашы, і збаны, і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх; са шчырага золата зробіш іх.
30
I будзеш класьці на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды.
31
I зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго.
32
I шэсьць сьцяблінаў маюць выходзіць з бакоў яго: тры сьцябліны сьвечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.
33
Тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да мігдалю, на другой сьцябліне, з яблыкам і кветкаю. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка.
34
А на [камлі] сьвечніку маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндалю, з яблыкам і кветкаю.
35
I яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, на ўсіх шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка.
36
Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія будуць [выходзіць] з яго; ён увесь суцэльна [мае быць] каваны са шчырага золата.
37
I зробіш сем лямпаў для яго, і будуць прыладжаны лямпы ягоныя, і будуць сьвяціць на пярэдні бок яго.
38
I абцужкі да яго, і папяльнічкі да яго [зробіш] са шчырага золата.
39
З таленту золата шчырага няхай зробяць яго з усім гэтым прыладамі.
40
I глядзі, і зрабі паводле ўзору іхняга, які Я паказаў табе на гары.
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 26 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40