bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Exodus 28
Exodus 28
Belarusian Bokun
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 29 →
1
I ты наблізь да сябе Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных з ім спасярод сыноў Ізраіля, каб яны былі сьвятарамі Маімі: Аарона і Надава, Авігу, Элеазара і Ітамара, сыноў Аарона.
2
I зробіш сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, дзеля славы і аздабленьня.
3
I скажаш усім мудрым сэрцам, якіх Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону адзеньні для асьвячэньня яго, каб быў сьвятаром Маім.
4
I вось адзеньні, якія яны маюць зрабіць: нагруднік і эфод, і верхняя шата, і хітон плецены, мітра і пояс. I зробяць сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, і сынам ягоным, каб былі сьвятарамі Маімі.
5
Няхай яны возьмуць золата, і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон,
6
і зробяць эфод з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну, і кручанага вісону мастацкай работаю.
7
Два злучаныя нараменьнікі будзе ён мець на двух канцах сваіх, і так будзе злучаны.
8
I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, мае быць аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону.
9
I возьмеш два камяні оніксу, і выражаш на іх імёны сыноў Ізраіля.
10
Шэсьць імёнаў іхніх на адным камяні, і шэсьць імёнаў пазасталых на другім камяні, паводле [парадку] нараджэньня іхняга.
11
Як разьбяр на камяні выразае пячатку, так ты выражаш на двух камянях імёны сыноў Ізраіля; асаджанымі ў залатыя аправы зробіш іх.
12
I паложыш абодва камяні гэтыя на нараменьнікі эфоду як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, і будзе насіць Аарон імёны іхнія перад абліччам ГОСПАДА на абодвух плячах сваіх як напамін.
13
I зробіш аправы з золата,
14
і два ланцужкі са шчырага золота, плеценымі зробіш іх, як зрабіў пас, і прымацуеш плеценыя ланцужкі да аправаў.
15
І зробіш нагруднік судовы мастацкаю работаю, такою самаю работаю як эфод зробіш яго; з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону зробіш яго.
16
Чатырохкутны ён мае быць і падвойны, у пядзю даўжыня ягоная і ў пядзю шырыня ягоная.
17
I напоўніш яго асаджанымі камянямі, чатырма шэрагамі камянёў. Рубін, тапаз і шмарагд — гэта шэраг адзін.
18
А шэраг другі — гранат, шафір і дыямэнт.
19
А шэраг трэйці — яхонт, агат і амэтыст.
20
А шэраг чацьвёрты — хрызаліт, онікс і ясьпіс. Яны маюць быць асаджаны ў золата ў асадах сваіх.
21
I камяні будуць паводле імёнаў сыноў Ізраіля, дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і выразанае як пячатка на кожным будзе імя паводле дванаццаці плямёнаў.
22
I зробіш для нагрудніку ланцужкі плеценыя вітою работаю, са шчырага золата.
23
I зробіш для нагрудніку два колцы залатыя, і прымацуеш два колцы да двух канцоў нагрудніку.
24
I ўкладзеш два плеценыя залатыя ланцужкі ў абодва колцы на канцах нагрудніку.
25
А [іншыя] два канцы двух плеценых ланцужкоў прычэпіш да двух аправаў, і прымацуеш да нараменьнікаў эфоду з пярэдняга боку яго.
26
I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух канцоў нагрудніку на тым краі ягоным, які пры ўнутраным боку эфоду.
27
I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух нараменьнікаў эфоду зьнізу з пярэдняга боку ягонага, каля злучэньня ягонага, над пасам эфоду.
28
I прымацуеш нагруднік колцамі ягонымі, колцамі ягонымі да колцаў эфоду шнурком з блакіту, каб ён быў над пасам эфоду, і каб не ссоваўся нагруднік з эфоду.
29
I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраіля на нагрудніку судовы на сэрцы сваім, калі будзе ўваходзіць у сьвятыню як успамін перад абліччам ГОСПАДА заўсёды.
30
I ўложыш у нагруднік судовы урым і тумім, і яны будуць каля сэрца Аарона, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА; і будзе Аарон насіць суд сыноў Ізраіля каля сэрца свайго перад абліччам ГОСПАДА заўсёды.
31
I зробіш верхнюю шату да эфоду, усю з блакіту.
32
I будзе мець яна ў сярэдзіне адтуліну для галавы; абшыўка мае быць наўкола адтуліны, ткацкае работы, як пры адтуліне панцыра, каб не разьдзёрлася.
33
I зробіш на прыполе ейным яблыкі гранатовыя з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, на прыполе ейным наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола,
34
залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на прыполе верхняе шаты наўкола.
35
I будзе [гэта] на Аароне ў часе служэньня [ягонага], і чутны будзе голас ягоны, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА, і калі будзе выходзіць, каб ён не памёр.
36
I зробіш дыядэму са шчырага золата, і выражаш на ёй, як выразаюць на пячатцы: “Сьвятыня для ГОСПАДА!”,
37
і прымацуеш шнурком з блакіту, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры яна будзе.
38
I будзе яна на чале Аарона, і панясе Аарон беззаконьне, [якое будзе ў] пасьвячаных рэчах, якія пасьвяцілі сыны Ізраіля, ва ўсіх дарах, якія пасьвяцілі яны. I будзе яна на чале ягоным заўсёды, каб былі яны даспадобы перад абліччам ГОСПАДА.
39
I вытчаш хітон з вісону, і зробіш мітру з вісону, і пояс зробіш гафтаванае работы.
40
I для сыноў Аарона зробіш хітоны, і зробіш для іх паясы, і турбаны зробіш для іх дзеля славы і аздабленьня.
41
I апранеш у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных з ім, і памажаш іх, і напоўніш рукі іхнія, і пасьвяціш іх, і яны будуць сьвятарамі Мне.
42
I зробіш нагавіцы ільняныя, каб прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў няхай будуць.
43
I будуць яны на Аароне і на сынах ягоных, калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня або набліжацца да ахвярніка, каб служыць у сьвятыні, і [тады] яны не панясуць беззаконьня і не памруць. [Гэта] пастанова вечная для яго і насеньня ягонага пасьля яго.
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 29 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40