bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Exodus 26
Exodus 26
Belarusian Bokun
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 27 →
1
А сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.
2
Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна— чатыры локці; мера адна для ўсіх палотнаў.
3
Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным.
4
I зробіш пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня; і гэтак зробіш на краі апошняга палатна для сьпінаньня з іншага боку.
5
Пяцьдзясят пяцелек зробіш на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зробіш на краі палатна [ў месцы,] дзе маюць быць сьпятыя з іншага боку; пяцелькі будуць насупраць адна адной.
6
I зробіш пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучыш кручкамі палотны адно з адным, і будзе сяліба адным [цэлым].
7
I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.
8
Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, а ў шырыню адно палатно — чатыры локці; мера адна для адзінаццаці палотнаў.
9
I злучыш пяць палотнаў асобна і шэсьць палотнаў асобна. I зложыш удвая шостае палатно з пярэдняга боку намёту.
10
I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.
11
I зробіш пяцьдзясят кручкоў мядзяных, і ўложыш кручкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым].
12
А лішак, які застанецца ад палотнаў намёту, палова палатна, што засталася, няхай вісіць з задняга боку сялібы.
13
А локаць з аднаго і локаць з другога боку, якія застануцца ад даўжыні палотнаў намёту, няхай вісяць па баках сялібы, з аднаго і з другога боку прыкрываючы яе.
14
I зробіш пакрыцьцё на намёт са скураў бараноў, фарбаваных на чырвона, і пакрыцьцё на верх са скураў тахаш.
15
I зробіш дошкі для сялібы, якія будуць стаяць, з дрэва акацыі.
16
Дзесяць локцяў даўжыня дошкі, і паўтары локці шырыня адной дошкі.
17
Два шыпы будуць у кожнай дошцы, асаджаныя адзін насупраць другога. Гэтак зробіш у-ва ўсіх дошках сялібы.
18
I зробіш дошкі для сялібы — дваццаць дошак для паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень.
19
I сорак срэбных падставак зробіш пад дваццаць дошак; дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных.
20
I да другога боку сялібы на паўночны бок [зробіш] дваццаць дошак.
21
I сорак падставак для іх срэбных— дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
22
I для боку сялібы, [што глядзіць] на захад, зробіш шэсьць дошак.
23
I дзьве дошкі зробіш для вуглоў сялібы пры [заходнім] боку.
24
I будуць яны злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ўгары адным колцам. Гэтак мае быць з імі абедзьвума; для двух вуглоў яны будуць.
25
I [так] будзе восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць: дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
26
І зробіш жэрдкі з дрэва акацыі — пяць да дошак аднаго боку сялібы,
27
і пяць жэрдак да дошак другога боку сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку сялібы, [што глядзіць] на захад.
28
І жэрдка сярэдняя будзе праходзіць па сярэдзіне дошак ад аднаго канца да другога.
29
I дошкі пакрыеш золатам, і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак, зробіш залатыя, і пакрыеш жэрдкі золатам.
30
I паставіш сялібу паводле статуту ейнага, які Я паказаў табе на гары.
31
I зробіш заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; мастацкай работай маеш зрабіць яе разам з херувімамі.
32
I павесіш яе на чатырох слупах з акацыі, пакрытых золатам, з кручкамі залатымі, на чатырох падстаўках срэбных.
33
I павесіш заслону на кручках, і ўнясеш туды, ўнутр, за заслону Каўчэг Сьведчаньня; і будзе аддзяляць заслона вам [месца] Сьвятое ад Сьвятога Сьвятых.
34
I паложыш накрыўку на Каўчэг Сьведчаньня ў Сьвятым Сьвятых.
35
I паставіш стол навонкі ад заслоны, і сьвечнік насупраць стала пры паўднёвым боку сялібы; а стол паставіш на паўночным баку.
36
I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.
37
I зробіш для заслоны пяць слупоў з акацыі, і пакрыеш іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і выльеш для іх пяць падставак мядзяных.
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 27 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40