bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Exodus 40
Exodus 40
Belarusian Bokun
← Chapter 39
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
1
I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
2
«У дзень першага месяца, у першы дзень месяца паставіш Сялібу Намёту Спатканьня.
3
I паставіш там Каўчэг Сьведчаньня, і закрыеш Каўчэг заслонаю.
4
I ўнясеш стол, і разложыш на ім тое, што належыць, і ўнясеш сьвечнік, і запаліш лямпы ягоныя.
5
I паставіш ахвярнік залаты для каджэньня перад Каўчэгам Сьведчаньня; і завесіш заслону на ўваходзе ў Сялібу.
6
I паставіш ахвярнік цэласпаленьня перад уваходам у Сялібу Намёту Спатканьня.
7
I паставіш мыцельнік паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і нальеш у яго вады.
8
I паставіш панадворак наўкола, і завесіш заслону ў браме панадворку.
9
I возьмеш алей памазаньня, і памажаш Сялібу і ўсё, што ў ёй, і асьвяціш яе і усе прыналежнасьці яе, і будзе Сьвятой.
10
I памажаш ахвярнік цэласпаленьня і усё начыньне ягонае, і асьвяціш ахвярнік, і будзе ахвярнік Сьвятым Сьвятых.
11
I памажаш мыцельнік і падставу ягоную, і асьвяціш яго.
12
I наблізіш Аарона і сыноў ягоных да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх вадою.
13
I апранеш Аарона ў адзеньні сьвятыя, і памажаш яго, і асьвяціш яго, і будзе сьвятаром Маім.
14
I сыноў ягоных наблізіш, і апранеш іх у хітоны,
15
і памажаш іх, як ты памазаў бацьку іхняга, і будуць сьвятарамі Маімі, і будзе ім памазаньне іхняе на сьвятарства вечнае ў пакаленьнях іхніх».
16
I зрабіў Майсей усё; як загадаў яму ГОСПАД, так і зрабіў.
17
I сталася, у першы месяц другога году, у першы дзень месяца была пастаўлена Сяліба.
18
I паставіў Майсей Сялібу, і палажыў падстаўкі яе, і паставіў дошкі яе, і палажыў жэрдкі яе, і паставіў слупы яе,
19
і расьцягнуў намёт над Сялібай, і палажыў пакрыцьцё намёту зьверху над ім, як загадаў ГОСПАД Майсею.
20
I ўзяў, і палажыў Сьведчаньне ў Каўчэг, і ўлажыў насілы ў Каўчэг, і палажыў накрыўку на Каўчэг зьверху.
21
I ўнёс Каўчэг ў Сялібу, і завесіў заслону, якая вісіць, і засланіў ёю Каўчэг Сьведчаньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.
22
I паставіў стол у Намёт Спатканьня, на паўночным баку Сялібы, звонку ад заслоны.
23
I разлажыў шэрагі хлябоў перад абліччам ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.
24
I паставіў сьвечнік у Намёт Спатканьня насупраць сталу, на паўднёвым баку Сялібы.
25
I запаліў лямпы перад абліччам ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.
26
I паставіў ахвярнік залаты ў Намёце Спатканьня перад заслонаю.
27
I кадзіў на ім пахкім кадзілам, як загадаў ГОСПАД Майсею.
28
I завесіў заслону на ўваходзе ў Сялібу.
29
I ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў Сялібу Намёту Спатканьня, і ахвяраваў на ім цэласпаленьне і ахвяру хлебную, як загадаў ГОСПАД Майсею.
30
I паставіў мыцельнік паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і наліў у яго вады для абмываньня.
31
I абмывалі ў ім Майсей і Аарон, і сыны ягоныя рукі свае і ногі свае.
32
Калі ўваходзілі ў Намёт Спатканьня і калі набліжаліся да ахвярніка, яны абмываліся, як загадаў ГОСПАД Майсею.
33
I паставіў панадворак вакол Сялібы і ахвярніка, і завесіў заслону ў браме панадворку. I скончыў Майсей работу.
34
І акрыла воблака Намёт Спатканьня, і слава ГОСПАДАВА напоўніла Сялібу.
35
I ня мог Майсей увайсьці ў Намёт Спатканьня, бо ляжала на ім воблака, і слава ГОСПАДАВА напаўняла Сялібу.
36
I калі падымалася воблака па-над Сялібаю, тады вырушалі сыны Ізраіля ў-ва ўсе падарожжы свае.
37
А калі не падымалася воблака, тады не вырушалі, аж да дня, калі яно падымалася.
38
Бо воблака ГОСПАДА было над Сялібай ўдзень, і агонь быў над ёй уночы перад вачыма ўсяго дому Ізраіля ў-ва ўсіх падарожжах іхніх.
← Chapter 39
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40