bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Exodus 29
Exodus 29
Belarusian Bokun
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 30 →
1
I вось тая рэч, якую зробіш для іх, каб пасьвяціць іх на сьвятароў Мне: возьмеш аднаго маладога бычка і двух бараноў без заганы,
2
і хлябы прэсныя, і печыва прэснае, рашчыненае на алеі, і аладкі прэсныя, памазаныя алеем; з найлепшае мукі зробіш іх.
3
I паложыш іх у адзін кош, і прынясеш іх у кашы, і бычка, і двух бараноў.
4
I Аарона і сыноў ягоных прывядзеш да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх у вадзе,
5
і возьмеш адзеньні, і апранеш на Аарона хітон і верхнюю шату эфоду, і эфод, і нагруднік, і падпярэжаш яго поясам эфоду.
6
I ускладзеш мітру на галаву ягоную, і прымацуеш дыядэму сьвятасьці на мітру.
7
I возьмеш алей памазаньня, і выльеш на галаву ягоную, і памажаш яго.
8
I сыноў ягоных прывядзеш, і апранеш на іх хітоны,
9
і падпярэжаш іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і адзенеш на іх турбаны, і будзе ім належаць сьвятарства паводле пастановы вечнае, і напоўніш рукі Аарона і сыноў ягоных.
10
I прывядзеш бычка перад Намёт Спатканьня, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву бычка.
11
I зарэжаш бычка перад абліччам ГОСПАДА каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
12
I возьмеш кроў бычка, і памажаш рогі ахвярніка пальцам тваім, і ўсю кроў выльеш на падставу ахвярніка.
13
I возьмеш ўвесь тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі і тлушч, які на іх, і спаліш на ахвярніку.
14
А мяса бычка, і скуру ягоную, і гной ягоны спаліш на агні па-за табарам. Гэта ахвяра за грэх.
15
I возьмеш аднаго з бараноў, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана.
16
I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і пакропіш на ахвярнік наўкола.
17
I барана расьсячэш на кавалкі ягоныя, і вымыеш нутро ягонае і ногі ягоныя, і паложыш іх на [расьсечаныя] кавалкі ягоныя і на галаву ягоную.
18
I спаліш усяго барана на ахвярніку. Гэта цэласпаленьне ГОСПАДУ, пах прыемны, ахвяра вагню для ГОСПАДА.
19
I возьмеш другога барана, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана.
20
I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і памажаш верх правага вуха Аарона і верх правага вуха сыноў ягоных, вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй; і пакропіш крывёю ахвярнік наўкола.
21
I возьмеш кроў, якая на ахвярніку, і алей памазаньня, і пакропіш Аарона і сыноў ягоных, і адзеньне ягонае, і адзеньні сыноў ягоных з ім; і будзе пасьвячаны ён і адзеньне ягонае, і сыны ягоныя, і адзеньні сыноў ягоных з ім.
22
I возьмеш тлушч барана і хвост, і тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі, і тлушч, які на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасьвячэньня,
23
і адзін бохан хлеба, і адно печыва хлеба, [зробленае] на алеі, і адну аладку з каша праснакоў, які перад абліччам ГОСПАДА,
24
і паложыш усё [гэта] на далоні Аарона і на далоні сыноў ягоных, і будзеш патрэсаць іх як ахвяру патрэсваньня перад абліччам ГОСПАДА.
25
I возьмеш іх з рук іхніх, і спаліш на ахвярніку як цэласпаленьне, пах прыемны перад абліччам ГОСПАДА. Гэта ахвяра вагню для ГОСПАДА.
26
I возьмеш грудзіну барана пасьвячэньня, які быў для Аарона, і будзеш патрэсаць ёю як ахвярай патрэсваньня перад абліччам ГОСПАДА, і гэта будзе твая частка.
27
I пасьвяціш грудзіну патрасаную і лапатку узьнесеную, якія былі патрасаныя і якія былі ўзьнесеныя з барана пасьвячэньня, які быў для Аарона і які быў для сыноў ягоных.
28
I будуць яны для Аарона і сыноў ягоных паводле пастановы вечнай ад сыноў Ізраіля, бо гэта ўзьнясеньне, і гэтае ўзьнясеньне мае быць ад сыноў Ізраіля з іхніх ахвяраў мірных; узьнясеньне іхняе для ГОСПАДА.
29
I адзеньні сьвятыя, якія [належаць] Аарону, будуць [належаць] сынам ягоным пасьля яго, каб у іх памазваць іх і напаўняць рукі іхнія.
30
Сем дзён мае апранацца ў іх сьвятар з сыноў ягоных, [які будзе] замест яго, які будзе ўваходзіць у Намёт Спатканьня, каб служыць у сьвятыні.
31
I барана пасьвячэньня возьмеш, і зварыш мяса ягонае на мейсцы сьвятым.
32
I будзе есьці Аарон і сыны ягоныя мяса барана гэтага і хлеб, які ў кашы, каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
33
I будуць яны есьці тое, што было перамаленьнем за іх, каб напоўніць рукі іхнія і асьвяціць іх; а чужы ня будзе есьці гэта, бо гэта сьвятое.
34
I калі застанецца мяса пасьвячэньня і хлеб да раніцы, спаліш астачу на агні, нельга есьці яго, бо гэта сьвятое.
35
I ўсё зробіш Аарону і сынам ягоным паводле таго, што Я загадаў табе: сем дзён будзеш напаўняць рукі іхнія.
36
I бычка як ахвяру за грэх будзеш складаць кожны дзень дзеля перамольваньня, і ачысьціш ахвярнік ад грэху, учыніўшы перамольваньне за яго, і памажаш яго, і асьвяціш яго.
37
Сем дзён будзеш зьдзяйсьняць перамольваньне за ахвярнік і будзеш асьвячаць яго, і будзе ахвярнік сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да ахвярніка, будзе сьвятым.
38
Вось што будзеш складаць [у ахвяру] на ахвярніку: два ягняты аднагодкі кожны дзень заўсёды.
39
Адно ягнятка складзеш [у ахвяру] раніцай, а другое ягнятка складзеш [у ахвяру] вечарам.
40
I на адно ягня [возьмеш] дзясятую частку [эфы] найлепшае мукі, зьмяшанай з алеем выціснутым, якога чвэрць гіну, і на ўзьліваньне — чвэрць гіну віна.
41
А другое ягня складзеш [у ахвяру] ўвечары, падобна як ахвяраваньне раніцаю і ўзьліваньне пры ёй складзеш яго, на пах прыемны, на ахвяру вагню для ГОСПАДА.
42
[Гэта] цэласпаленьне, [якое будзе] заўсёды ў пакаленьнях вашых перад уваходам у Намёт Спатканьня перад абліччам ГОСПАДА, дзе буду сустракацца з вамі, каб размаўляць там з табою.
43
I буду сустракацца там з сынамі Ізраіля, і будзе асьвячана [тое месца] славаю Маёю.
44
I Я асьвячу Намёт Спатканьня і ахвярнік; і Аарона і сыноў ягоных асьвячу, каб яны былі сьвятарамі Маімі.
45
I буду жыць сярод сыноў Ізраіля, і буду ім Богам.
46
I пазнаюць, што Я — ГОСПАД, Бог іхні, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкае, каб Мне жыць сярод іх. Я — ГОСПАД, Бог іхні.
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 30 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40