bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Exodus 37
Exodus 37
Belarusian Bokun
← Chapter 36
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 38 →
1
I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
2
I пакрыў яго шчырым золатам унутры і звонку, і зрабіў наўкола яго вянок залаты.
3
I выліў да яго чатыры колцы залатыя, на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.
4
I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.
5
I ўлажыў насілы ў колцы па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.
6
I зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.
7
I зрабіў двух херувімаў з золата; каванымі зрабіў іх з абодвух бакоў накрыўкі:
8
аднаго херувіма з гэтага канца, і аднаго херувіма з другога канца; разам з накрыўкай зрабіў херувімаў на абодвух баках яе.
9
I былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі [зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі былі [зьвернуты] абліччы херувімаў.
10
I зрабіў стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, і локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
11
I пакрыў яго шчырым золатам, і зрабіў яму вянок залаты наўкола.
12
I зрабіў яму наўкола ліштву шырынёю ў далонь, і зрабіў вянок залаты для ліштвы ягонай.
13
I выліў для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.
14
Пры ліштвах былі колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.
15
I зрабіў насілы з дрэва акацыі для нашэньня столу, і пакрыў іх золатам.
16
I зрабіў начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі, са шчырага золата.
17
I зрабіў сьвечнік з золата шчырага, каваным зрабіў сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго выходзілі з яго.
18
I шэсьць сьцяблінаў выходзіла з бакоў яго: тры сьцябліны сввечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.
19
Тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, былі на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, былі на другой сьцябліне. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка,
20
А на [камлі] сьвечніку былі чатыры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю.
21
I яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума галінамі, [што выходзяць] з яго, на шасьці сьцяблінах, што выходзяць з яго.
22
Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія выходзілі з яго; ён увесь суцэльна каваны са шчырага золата.
23
I зрабіў сем лямпаў для яго, і абцужкі да яго, і папяльнічку да яго са шчырага золата.
24
З таленту золата шчырага зрабіў яго з усім прыладамі яго.
25
I зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя.
26
I пакрыў яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя, і зрабіў да яго вянок залаты наўкола.
27
I два колцы залатыя зрабіў пад вянком ягоным на двух вуглах ягоных; з двух бакоў ягоных зрабіў месцы да насілаў, каб насіць яго на іх.
28
I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.
29
I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.
← Chapter 36
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 38 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40