bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Genesis 18
Genesis 18
Belarusian Bokun
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 19 →
1
І зьявіўся яму ГОСПАД каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў ля ўваходу ў намёт ў сьпякоту дня.
2
І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ўбачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,
3
і сказаў: “Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.
4
Возьмуць трохі вады, і абмыюць ногі Вашыя, і прыхінецеся пад дрэвам.
5
А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага”. Яны сказалі: “Зрабі так, як сказаў”.
6
І пасьпяшаў Абрагам у намёт да Сары, і сказаў: “Пасьпяшайся, замяшай тры меркі найлепшай мукі і зрабі аладак”.
7
І пабег Абрагам да быдла, і ўзяў тлустае і добрае цяля, і даў юнаку, і той хутка прыгатаваў яго.
8
І ўзяў масла і малака, і цяля, якое прыгатаваў, і паклаў перад абліччам Іх, і сам стаў каля Іх пад дрэвам, і яны елі.
9
І сказалі яму: “А дзе Сара, жонка твая?” Ён сказаў: “Вось, у намёце”.
10
А Той сказаў: “Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй”. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
11
Абрагам жа і Сара былі старыя, увайшлі ў гады, і спынілася ў Сары звычайнае жаночае.
12
І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: “Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары”.
13
І сказаў ГОСПАД Абрагаму: “Чаму сьмяялася Сара, кажучы: “Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?”
14
Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына”.
15
І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!”
16
І падняліся адтуль тыя мужы, і скіравалі аблічча Сваё да Садому, а Абрагам пайшоў з Імі, праводзячы Іх.
17
І ГОСПАД сказаў: “Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць?
18
Абрагам станецца народам вялікім і магутным, і будуць дабраслаўлёныя ў ім ўсе народы зямлі.
19
Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДАЎ, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму”.
20
І сказаў ГОСПАД: “Крык Садому і Гаморы вялікі, і грэх іхні вельмі цяжкі.
21
Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць”.
22
І павярнуліся тыя мужы, і пайшлі ў Садом, а Абрагам яшчэ стаяў перад абліччам ГОСПАДА.
23
І падыйшоў Абрагам, і сказаў: “Няўжо загубіш праведнага разам з бязбожным?
24
Можа, ёсьць у горадзе пяцьдзясят праведнікаў, няўжо Ты загубіш і не прабачыш гэтай мясцовасьці дзеля пяцідзесяці праведнікаў, якія ў ім?
25
Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?”
26
І сказаў ГОСПАД: “Калі знайду ў Садоме пяцьдзясят праведнікаў у горадзе, дзеля іх прабачу ўсёй мясцовасьці”.
27
І адказаў Абрагам, і сказаў: “Вось жа пачаў я гаварыць да Госпада майго, хоць я — пыл і попел.
28
Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад?” І сказаў [Госпад]: “Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць”.
29
І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: “Можа, знойдзецца там сорак?” І Ён сказаў: “Не зраблю гэтага дзеля сарака”.
30
І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць?” І Ён сказаў: “Не зраблю, калі знайду там трыццаць”.
31
І сказаў ён: “Вось, я пачаў гаварыць да Госпада майго. Можа, знойдзецца там дваццаць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дваццаці”.
32
І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць яшчэ раз. Можа, знойдзецца там дзесяць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дзесяці”.
33
І пайшоў ГОСПАД, скончыўшы гаварыць з Абрагамам, а Абрагам вярнуўся ў сваё месца.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50