bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Genesis 50
Genesis 50
Belarusian Bokun
← Chapter 49
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
1
I ўпаў Язэп на аблічча бацькі свайго, і плакаў над ім, і цалаваў яго.
2
I загадаў Язэп слугам сваім лекарам забальсамаваць бацьку ягонага; і забальсамавалі лекары Ізраіля.
3
I прайшло сорак дзён, бо столькі вымагаецца дзён на бальсамаваньне. I плакалі па ім Эгіпцяне семдзясят дзён.
4
I мінулі дні плачу па ім, і прамовіў Язэп дому фараона, кажучы: “Калі я знайшоў ласку ў вачах вашых, кажыце, калі ласка, у вушы фараону, кажучы:
5
“Бацька мой узяў з мяне прысягу, кажучы: “Вось, я паміраю. У магіле маёй, якую я выкапаў у зямлі Ханаан, там пахавай мяне”. I цяпер я ўзыйду, і пахаваю бацьку свайго, і вярнуся”.
6
I сказаў фараон: “Узыйдзі і пахавай бацьку твайго, як ён узяў у цябе прысягу”.
7
I ўзыйшоў Язэп хаваць бацьку свайго; і ўзыйшлі з ім усе слугі фараона, старшыні дому ягонага, і ўсе старшыні зямлі Эгіпецкае,
8
і ўвесь дом Язэпа, і браты ягоныя, і дом бацькі ягонага. Толькі дзяцей сваіх, і авечак сваіх, і валоў сваіх пакінулі ў зямлі Гашэн.
9
I ўзыйшлі з ім таксама калясьніцы і вершнікі, і быў табар вельмі вялікі.
10
I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.
11
I ўбачылі жыхары зямлі той, Хананейцы, жалобу ў Гарэн-Гаатадзе, і сказалі: “Гэта вялікая жалоба ў Эгіпцян!” Дзеля гэтага назвалі імя яго: Абэль-Міцраім, які на другім баку Ярдану.
12
I зрабілі сыны [Якуба] з ім так, як ён загадаў ім.
13
I занесьлі яго сыны ягоныя ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэля, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хета, насупраць Мамрэ.
14
I вярнуўся Язэп пасьля пахаваньня ім бацькі свайго ў Эгіпет, ён і браты ягоныя, і ўсе, што ўзыходзілі з ім хаваць бацьку ягонага.
15
I бачылі браты Язэпа, што памёр бацька іхні, і сказалі: “А што, калі зьненавідзіць нас Язэп і адплачваючы, адплаціць нам за ўсё тое ліха, якое мы яму зрабілі?”
16
I загадалі яны сказаць Язэпу, кажучы: «Бацька твой загадаў перад сьмерцю сваёю, кажучы:
17
“Гэтак скажыце Язэпу: “Даруй, прашу, правіну братоў тваіх і грэх іхні, бо ліха зрабілі яны табе”. I цяпер даруй, прашу, слугам Бога бацькі твайго”». I плакаў Язэп дзеля [гэтых] словаў да яго.
18
I прыйшлі таксама браты ягоныя, і ўпалі перад абліччам ягоным, і сказалі: “Вось, мы — слугі для цябе”.
19
I сказаў ім Язэп: “Ня бойцеся! Хіба я замест Бога?
20
I вы надумалі ліха супраць мяне, але Бог надумаў гэта на дабро, каб зрабіць так, як ёсьць сёньня, каб захаваць жыцьцё вялікаму народу.
21
І цяпер ня бойцеся, я буду карміць вас і дзяцей вашых”. I суцяшаў іх, і прамаўляў да сэрцаў іхніх.
22
I пасяліўся Язэп у Эгіпце, ён і дом бацькі ягонага. І жыў Язэп сто дзесяць гадоў.
23
I бачыў Язэп у Эфраіма сыноў да трэйцяга пакаленьня, таксама сыны Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на каленях Язэпа.
24
I сказаў Язэп братам сваім: “Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і вывядзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу”.
25
I ўзяў Язэп прысягу ў сыноў Ізраіля, кажучы: “Бог, наведваючы, наведае вас, і вы вынясіце косткі мае адгэтуль”.
26
I памёр Язэп, маючы сто дзесяць гадоў. I забальсамавалі яго, і палажылі ў дамавіну ў Эгіпце.
← Chapter 49
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50