bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Genesis 37
Genesis 37
Belarusian Bokun
← Chapter 36
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 38 →
1
І жыў Якуб у зямлі вандраваньня бацькі свайго, у зямлі Ханаан.
2
Вось радавод Якуба. Язэп, маючы сямнаццаць гадоў, пасьвіў авечкі з братамі сваімі. І быў ён юнаком, разам з сынамі Більгі і сынамі Зільпы, жонак бацькі свайго. I прыносіў Язэп ліхія весткі пра іх да бацькі іхняга.
3
А Ізраіль любіў Язэпа больш за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонае; і ён справіў яму каляровую шату.
4
I ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго больш за ўсіх братоў, і зьненавідзелі яго, і не маглі гаварыць з ім спакойна.
5
I сьніў Язэп сон, і расказаў братам сваім, і яны яшчэ больш зьненавідзелі яго.
6
І ён сказаў ім: “Паслухайце, калі ласка, сон гэты, які я сьніў:
7
I вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў сноп мой, і так стаяў; і вось, абступілі яго снапы вашыя і пакланіліся снапу майму”.
8
I сказалі яму браты ягоныя: “Няўжо валадарачы, ты будзеш валадарыць над намі? Ці, пануючы, будзеш панаваць над намі?” I яшчэ больш зьненавідзелі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.
9
I сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братам сваім, і сказаў: “Вось, я сьніў яшчэ сон: і вось, сонца, і месяц, і адзінаццаць зорак кланяліся мне”.
10
I ён распавёў бацьку свайму і братам сваім; і насварыўся на яго бацька ягоны, і сказаў яму: “Што гэта за сон, які ты сьніў? Ці ж прыходзячы, прыйду я, і маці твая, і браты твае, каб пакланіцца табе да зямлі?”
11
I зайздросьцілі яму браты ягоныя, а бацька ягоны захоўваў гэтае слова.
12
I пайшлі браты ягоныя пасьвіць авечкі бацькі свайго ў Сыхем.
13
I сказаў Ізраіль Язэпу: “Ці ж браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Ідзі, я пашлю цябе да іх”. А ён сказаў яму: “Вось я!”
14
I сказаў яму: “Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестку”. I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.
15
I знайшоў яго [нейкі] чалавек, а вось, ён блукаў у полі, і спытаўся ў яго той чалавек, кажучы: “Што шукаеш?”
16
А ён сказаў: “Я шукаю братоў маіх. Прашу, скажы мне, дзе яны пасьвяць?”
17
I сказаў чалавек той: “Яны вырушылі адсюль, бо я чуў, як яны казалі: “Хадзем у Датан”.” I пайшоў Язэп за братамі сваімі, і знайшоў іх у Датане.
18
I яны ўбачылі яго здалёк, перш, чым ён наблізіўся да іх, і змовіліся супраць яго, каб усьмерціць яго.
19
I сказалі адзін да аднаго: “Вось, гэты гаспадар сноў ідзе.
20
I цяпер хадзем, і заб’ем яго, і кінем яго ў нейкую яму, і скажам: “Злы зьвер зьеў яго”, і паглядзім, што будзе з ягоных сноў”.
21
I пачуў [гэта] Рубэн, і выбавіў яго з рук іхніх, і сказаў: “Не забівайма душы”.
22
I сказаў ім Рубэн: “Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэтую яму, якая ў пустыні, а рукі не выцягніце на яго”, каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб вярнуць яго бацьку ягонаму.
23
I сталася, калі Язэп прыйшоў да братоў сваіх, яны зьнялі з Язэпа адзеньне ягонае, шату каляровую, якая была на ім.
24
I ўзялі яго, і кінулі яго ў яму; а яма была пустая, не было ў ёй вады.
25
I селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі вочы свае, і ўбачылі, і вось, караван Ізмаэльцаў ідзе з Гілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пахнідлы, бальзам і ладан, ідучы, каб завезьці гэта ў Эгіпет.
26
I сказаў Юда братам сваім: “Якая карысьць, што мы заб’ем брата нашага і схаваем кроў ягоную?
27
Пойдзем і прадамо яго Ізмаэльцам, і рукі нашыя няхай ня будуць на ім; бо ён — брат наш, цела наша”. I паслухалі [яго] браты ягоныя.
28
I праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет.
29
I вярнуўся Рубэн да ямы, і вось, няма Язэпа ў яме. I разарваў ён адзеньне сваё,
30
і вярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: “Хлопца няма, а я, куды я пайду?”
31
I ўзялі яны шату Язэпаву, і зарэзалі казла, і занурылі шату ў кроў;
32
I паслалі шату каляровую, і прынесьлі бацьку свайму, і сказалі: “Гэта мы знайшлі. Спраўдзь, просім, ці гэта адзеньне сына твайго, ці не?”
33
I ён пазнаў яго, і сказаў: “Шаты сына майго. Дзікі зьвер зьеў яго, разьдзіраючы; разьдзёрты Язэп”.
34
I разарваў Якуб адзеньне сваё, і апрануў зрэбніцу на сьцёгны свае, і плакаў па сыне сваім шмат дзён.
35
I ўсталі ўсе сыны ягоныя, і ўсе дочкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і казаў: “Бо зыйду да сына майго са смуткам у апраметную”. I плакаў па ім бацька ягоны.
36
А Мадыяняне прадалі яго ў Эгіпце Патыфару, урадоўцу фараона, начальніку варты.
← Chapter 36
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 38 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50