bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Genesis 29
Genesis 29
Belarusian Bokun
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 30 →
1
I ўстаў Якуб на ногі свае, і пайшоў у зямлю сыноў Усходу.
2
I ўбачыў, і вось, студня на полі, і вось, там тры чарады авечак ляжаць каля яе, бо са студні тае паілі чароды, і вялікі камень быў на адтуліне студні.
3
I зьбіраліся туды ўсе чароды, і адкочвалі камень з адтуліны студні, і паілі авечкі, і зноў вярталі камень на сваё месца.
4
I сказаў ім Якуб: “Браты мае, адкуль вы?” I яны сказалі: “Мы з Харану”.
5
I ён сказаў ім: “Ці ведаеце вы Лявана, сына Нахора?” І яны сказалі: “Ведаем”.
6
I ён сказаў ім: “Ці добра ён маецца?” І яны сказалі: “Добра. А вось, Рахель, дачка ягоная, прыйшла з авечкамі”.
7
I ён сказаў: “Вось, яшчэ вялікі дзень [наперадзе]; ня час зьбіраць статак; напаіце авечкі, і ідзіце, і пасьвіце”.
8
А яны сказалі: “Ня можам, аж пакуль не зьбяруцца ўсе чароды, і не адкоцяць камень з адтуліны студні, і тады напоім авечкі”.
9
Яшчэ ён гаварыў з імі, і вось, Рахель прыйшла з авечкамі бацькі свайго, бо яна пасьвіла [іх].
10
I сталася, калі ўбачыў Якуб Рахель, дачку Лявана, брата маці сваёй, і авечкі Лявана, брата маці сваёй, падыйшоў Якуб, і адкаціў камень з адтуліны студні, і напаіў авечкі Лявана, брата маці сваёй.
11
I пацалаваў Якуб Рахель, і ўзвысіў голас свой, і заплакаў.
12
I распавёў Якуб Рахелі, што ён брат бацьку ейнаму, і што ён сын Рэбэкі. I яна пабегла, і распавяла бацьку свайму.
13
I сталася, калі пачуў Ляван навіну пра Якуба, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго ў дом свой, і ён распавёў Лявану пра ўсе падзеі.
14
I сказаў яму Ляван: “Вось, ты — костка мая і цела маё”. I жыў у яго цэлы месяц.
15
I сказаў Ляван Якубу: “Хоць ты брат мой, ці ж будзеш служыць мне задарма? Скажы мне, якая плата твая?”
16
А ў Лявана былі дзьве дачкі, імя старэйшае — Лея, а імя малодшае — Рахель.
17
Вочы Леі былі кволыя, а Рахель была прыгожая пастацьцю і прыгожая абліччам.
18
I пакахаў Якуб Рахель, і сказаў: “Я буду служыць табе сем гадоў за Рахель, дачку тваю малодшую”.
19
I сказаў Ляван: “Лепш, калі я аддам яе за цябе, чым аддам за іншага чалавека. Жыві са мною”.
20
I служыў Якуб за Рахель сем гадоў, і былі яны ў вачах ягоных як некалькі дзён, бо ён кахаў яе.
21
I сказаў Якуб Лявану: “Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я пайду да яе”.
22
I сабраў Ляван усіх людзей таго месца, і справіў гасьціну.
23
I быў вечар, і ўзяў ён Лею, дачку сваю, і ўвёў яе да яго, і той увайшоў да яе.
24
I даў Ляван Зільпу, нявольніцу сваю, Леі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.
25
I сталася раніцаю, што вось, гэта Лея. I сказаў [Якуб] Лявану: “Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?”
26
I сказаў Ляван: “Ня робіцца так у нашай мясцовасьці, каб малодшую выдаваць перад старэйшай.
27
Споўні тыдзень з гэтай, і дам табе таксама тую, за якую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем іншых гадоў”.
28
I зрабіў Якуб так, і споўніў тыдзень з гэтай. I [Ляван] даў Рахель, дачку сваю, яму за жонку.
29
I даў Ляван Рахелі, дачцэ сваёй, Більгу, нявольніцу сваю, за нявольніцу для яе.
30
I ўвайшоў [Якуб] да Рахелі, і кахаў таксама Рахель больш за Лею; і служыў у яго яшчэ сем іншых гадоў.
31
I бачыў ГОСПАД, што зьненавіджана Лея, і адчыніў улоньне ейнае, а Рахель была бясплодная.
32
I зачала Лея, і нарадзіла сына, і назвала імя яго Рубэн, бо сказала: “Бо ўбачыў ГОСПАД гора маё, бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой”.
33
I зачала яна ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: “Бо пачуў ГОСПАД, што я зьненавіджана, і даў мне гэтага [сына]”. I назвала імя ягонае Сымон.
34
I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Цяпер, гэтым разам прытуліцца муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў”. І таму назвала імя ягонае Левій.
35
I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Гэтым разам я буду славіць ГОСПАДА”. І таму назвала імя ягонае Юда, і перастала нараджаць.
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 30 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50