bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Genesis 30
Genesis 30
Belarusian Bokun
← Chapter 29
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 31 →
1
I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: “Дай мне сыноў, а калі не, я памру”.
2
I ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: “Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?”
3
I яна сказала: “Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе”.
4
I яна дала яму Більгу, нявольніцу сваю, за жонку, і ўвайшоў да яе Якуб.
5
I зачала Більга, і нарадзіла Якубу сына.
6
I сказала Рахель: “Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў мне сына”. І таму назвала імя ягонае Дан.
7
I зачала яшчэ, і нарадзіла Більга, нявольніца Рахелі, другога сына Якубу.
8
I сказала Рахель: “Ваяваньнем Божым змагалася я з сястрою сваёй і адолела”. I назвала імя ягонае Нэфталі.
9
I ўбачыла Лея, што перастала нараджаць, і ўзяла Зільпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якубу за жонку.
10
I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, Якубу сына.
11
I сказала Лея: “Прыйшоў посьпех!” I назвала імя ягонае Гад.
12
I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, другога сына Якубу.
13
I сказала Лея: “На шчасьце маё, бо шчасьлівай будуць называць мяне дочкі”. I назвала імя ягонае Асэр.
14
I выйшаў Рубэн у дні жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоры ў полі, і прынёс іх Леі, маці сваёй. I сказала Рахель Леі: “Дай мне мандрагоры сына твайго”.
15
А тая сказала ёй: “Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?” I сказала Рахель: “Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго”.
16
I прыйшоў Якуб з поля ўвечары, і выйшла Лея насустрач яму, і сказала: “Да мяне ўвойдзеш, бо наймаючы, наняла цябе за мандрагоры сына майго”. I ён лёг з ёю ў тую ноч.
17
I пачуў Бог Лею, і яна зачала, і нарадзіла Якубу пятага сына.
18
I сказала Лея: “Даў Бог плату маю за тое, што я дала нявольніцу маю мужу майму”. I назвала імя ягонае Ісахар.
19
I зачала ізноў Лея, і нарадзіла шостага сына Якубу.
20
I сказала Лея: “Абдараваў мяне Бог добрым дарам. Гэтым разам будзе жыць са мною муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў”. I назвала імя ягонае Завулён.
21
Потым нарадзіла дачку, і назвала імя ейнае Дзіна.
22
I ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,
23
і яна зачала, і нарадзіла сына, і сказала: “Забраў Бог ганьбу маю”.
24
I назвала імя ягонае Язэп, кажучы: “Няхай дадасьць мне ГОСПАД другога сына”.
25
I сталася, калі нарадзіла Рахель Язэпа, сказаў Якуб Лявану: “Пусьці мяне, і я пайду ў сваю мясцовасьць і ў сваю зямлю.
26
Дай мне жонак маіх і дзяцей маіх, бо я служыў табе за іх, і я пайду; бо ты ведаеш службу маю, якою я служыў табе”.
27
I сказаў яму Ляван: “О, каб я знайшоў ласку у вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе”.
28
I сказаў: “Прызнач сабе плату сваю ад мяне, і я дам”.
29
I [Якуб] сказаў яму: “Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры мне;
30
бо мала было ў цябе да мяне, а памножылася ў мноства, і дабраславіў ГОСПАД цябе, як я прыйшоў. А цяпер, калі я буду рабіць для дому майго?”
31
I той сказаў: “Што маю даць табе?” I сказаў Якуб: “Не давай мне нічога, але зрабі для мяне такую рэч, і я вярнуся, і буду пасьвіць і захоўваць авечкі твае.
32
Я прайду сёньня між усіх авечак тваіх, і аддзялю з іх кожнае ягня стракатае і пярэстае, і кожную рудую з авечак, і стракатых і пярэстых з козаў; і будзе гэта мая плата.
33
I будзе адказваць за мяне праведнасьць мая на наступны дзень, калі прыйдзеш даведацца пра плату маю перад табою. Усё, што не стракатае і не пярэстае паміж козаў, і не рудое паміж авечак, крадзенае гэта ў мяне”.
34
I сказаў Ляван: “Дык няхай будзе паводле слова твайго”.
35
I адлучыў у той дзень казлоў пасастых і пярэстых, і ўсіх козаў стракатых і пярэстых, усіх, што мелі нешта белае на сабе, і ўсіх рудых паміж авечак, і аддаў у рукі сыноў сваіх.
36
I вызначыў дарогу ў тры дні паміж сабою і Якубам. I Якуб пасьвіў авечкі Лявана, якія засталіся.
37
I ўзяў Якуб зялёных прутоў тапалёвых, і мігдалёвых, і яваровых, і выразаў на іх пасы белыя, зьняўшы кару да бялосьці, якая на прутах,
38
і ўткнуў тыя пруты, якія аблупіў, перад авечкамі пры карытах ля вадапою, куды прыходзілі авечкі піць і спалучаліся, прыходзячы піць.
39
I спалучаліся авечкі перад прутамі, і нараджаліся авечкі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.
40
І авечак [белых] аддзяляў Якуб, і гнаў наперадзе авечак пярэстых і ўсіх рудых як авечкі Лявана, і трымаў свае чароды асобна, і не злучаў іх з авечкамі Лявана.
41
I было, калі спалучаліся мацнейшыя авечкі, Якуб клаў пруты перад вачыма авечак пры карытах, каб яны спалучаліся перад прутамі,
42
а калі авечкі былі слабыя, тады ня клаў. I былі слабейшыя у Лявана, а мацнейшыя — у Якуба.
43
I пашырыўся чалавек гэты вельмі, вельмі, і было ў яго мноства авечак, і нявольніцаў, і слугаў, і вярблюдаў, і аслоў.
← Chapter 29
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 31 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50