bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Genesis 43
Genesis 43
Belarusian Bokun
← Chapter 42
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 44 →
1
А голад цяжыў на зямлі.
2
I сталася, што яны скончылі есьці збожжа, якое прывезьлі з Эгіпту, і сказаў ім бацька іхні: “Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня”.
3
I сказаў яму Юда, кажучы: “Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: ‘Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі’.
4
Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, зыйдзем і купім табе харчаваньне.
5
А калі не пашлеш, ня зыйдзем, бо той чалавек сказаў нам: ‘Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі’”.
6
I сказаў Ізраіль: “Навошта вы зрабілі мне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ёсьць яшчэ брат?”
7
І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: ‘Ці яшчэ бацька ваш жывы? Ці ёсьць у вас брат?’ І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: ‘Прывядзіце брата вашага’».
8
I сказаў Юда Ізраілю, бацьку свайму: “Пашлі гэтага хлопца са мною; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памром, і мы, і ты, і дзеці нашыя.
9
Я паручаюся за яго, з рукі маёй будзеш вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастаўлю перад абліччам тваім, буду я грэшны перад табою на ўсё жыцьцё.
10
Бо калі б мы не затрымліваліся, дык цяпер мы б ужо вярнуліся двойчы”.
11
I сказаў ім Ізраіль, бацька іхні: “Калі так, тады зрабіце вось што: вазьміце пладоў зямлі ў мяхі вашыя і занясіце гэтаму чалавеку дар, трохі бальзаму, і трохі мёду, і пахнідлы, і ладан, і фісташкі, і мігдалы.
12
I срэбра падвойна вазьміце ў рукі вашыя, і срэбра, якое назад [паложана] ў адтуліны мяхоў вашых, вярніце рукамі сваімі, можа, гэта памылка.
13
I брата вашага бярыце, і, устаўшы, вярніцеся да чалавека таго.
14
А Бог Усемагутны няхай дасьць вам ласку перад абліччам таго чалавека, і ён выпусьціць вам другога брата вашага і Бэн’яміна. А я, калі маю пазбыцца дзяцей, пазбудуся”.
15
I ўзялі мужы гэтыя дары свае, і срэбра падвойнае ўзялі ў рукі свае, і Бэн’яміна, і ўсталі, і зыйшлі ў Эгіпет, і сталі перад Язэпам.
16
I ўбачыў Язэп з імі Бэн’яміна, і сказаў загадчыку дому свайго: “Увядзі гэтых мужоў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй, бо са мною будуць есьці гэтыя мужы апоўдні”.
17
I зрабіў той чалавек так, як сказаў Язэп, і ўвёў той чалавек мужоў гэтых у дом Язэпа.
18
I баяліся мужы гэтыя, што прывялі іх у дом Язэпа, і казалі: “Гэта з прычыны срэбра, вернутага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць у няволю нас, і аслоў нашых”.
19
I наблізіліся яны да чалавека, які быў над домам Язэпа, і гаварылі з ім ля ўваходу ў дом,
20
і сказалі: “Паслухай, пане мой! Прыходзячы, прыходзілі мы [сюды] ўперад купіць харчаваньне.
21
I сталася, як мы прыйшлі на папас, і разьвязалі мяхі свае, і вось, срэбра кожнага ў адтуліне мяха ягонага, срэбра нашае паводле вагі сваёй, і мы вяртаем яго рукамі сваімі.
22
I срэбра іншае мы прынесьлі ў руках сваіх, каб купіць харчаваньне. Мы ня ведаем, хто паклаў срэбра нашае ў мяхі нашыя”.
23
А ён сказаў: “Супакой вам! Ня бойцеся! Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяхах вашых. Вашае срэбра прыйшло да мяне”. I вывеў да іх Сымона.
24
I ўвёў чалавек той мужоў гэтых у дом Язэпа, і даў вады, і яны абмылі ногі свае; і даў корм аслам іхнім.
25
I яны прыгатавалі дары да прыходу Язэпа апоўдні, бо чулі, што там яны будуць есьці хлеб.
26
I прыйшоў Язэп у дом, і яны прынесьлі яму ў дом дары, якія ў руках іхніх, і пакланіліся яму да зямлі.
27
І ён спытаўся ў іх пра супакой, і сказаў: “Ці добра маецца бацька ваш стары, пра якога вы распавядалі? Ці ён яшчэ жыве?”
28
I сказалі яны: “Мае супакой слуга твой, бацька наш, ён яшчэ жыве”. I схіліліся, і, пакланяючыся, пакланіліся.
29
I ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў Бэн’яміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: “Ці гэта брат ваш наймалодшы, пра якога вы распавядалі мне?” I сказаў: “Бог няхай зьмілуецца над табою, сыне мой”.
30
I хутка выйшаў Язэп, бо ўзгарэліся пачуцьці ягоныя да брата ягонага, і ён шукаў [месца, каб] плакаць; і ўвайшоў у пакой, і плакаў там.
31
I абмыў ён аблічча сваё, і выйшаў, і апанаваў сябе, і сказаў: “Пастаўце хлеб”.
32
I паставілі яму асобна, і ім асобна, і Эгіпцянам, якія елі з ім, асобна, бо Эгіпцяне ня могуць есьці з Гебраямі хлеб, бо гэта агіда для Эгіпту.
33
I селі яны перад ім, першародны паводле першароднасьці сваёй, і наймалодшы паводле маладосьці сваёй, і зьдзіўляліся гэтыя мужы, [гледзячы] адзін на аднаго.
34
I падалі стравы ад яго аблічча для іх. I была страва для Бэн’яміна большая, чым стравы кажнага з іх у пяць разоў. I яны пілі, і ўпіліся з ім.
← Chapter 42
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 44 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50