bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Genesis 38
Genesis 38
Belarusian Bokun
← Chapter 37
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 39 →
1
I сталася ў той час, і зыйшоў Юда ад братоў сваіх, і паставіў [намёт свой] у аднаго Адулямца, імя якога — Хіра.
2
I ўбачыў там Юда дачку аднаго Хананейца, імя якога — Шуа, і ўзяў яе, і ўвайшоў да яе.
3
I яна зачала, і нарадзіла сына; і ён назваў імя ягонае Ер.
4
I зачала яна зноў, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Анан.
5
I яшчэ дадала, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Шэля. Яна была ў Хезіве, як нарадзіла яго.
6
I ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар.
7
I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і ўсьмерціў яго ГОСПАД.
8
I сказаў Юда Анану: «Увайдзі да жонкі брата свайго, і споўні абавязак швагра з ёю, і узнаві насеньне брату свайму».
9
I ведаў Анан, што не яму будзе насеньне; і было, што калі ён уваходзіў да жонкі брата свайго, выліваў на зямлю, каб ня даць насеньня брату свайму.
10
I было ліхім у вачах ГОСПАДА тое, што ён рабіў; і Ён таксама ўсьмерціў яго.
11
I сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: “Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой”. Бо ён сказаў: “Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя”. I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.
12
I прайшло шмат дзён, і памерла дачка Шуа, жонка Юды. I суцешыўся Юда [пасьля жалобы], і ўзыйшоў у Тымну да стрыгачоў авечак сваіх, сам і Хіра Адулямец, таварыш ягоны.
13
І паведамілі Тамар, кажучы: “Вось, сьвёкар твой узыходзіць у Тымну стрыгчы авечак сваіх”.
14
I яна скінула з сябе ўдовінае адзеньне сваё, і засланілася вэлюмам, і, захінуўшыся, села каля ўваходу ў Энаім, які на дарозе да Тымны, бо бачыла, што Шэля вырас, а яна ня дадзена яму за жонку.
15
I ўбачыў яе Юда, і падумаў, што яна — блудніца, бо яна закрыла аблічча сваё.
16
І ён павярнуў да яе з дарогі і сказаў: “Дазволь, прашу, увайду да цябе”. Бо ён ня ведаў, што яна — нявестка ягоная. А яна сказала: “Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?”
17
I ён сказаў: “Я прышлю табе казьляня з чарады”. А яна сказала: “Ці дасі мне заруку, пакуль прышлеш [яго]”.
18
I ён сказаў: “Якую заруку даць табе?” А яна сказала: “Пячатку тваю, і пасак твой, і кій твой, які ў руцэ тваёй”. I ён даў ёй, і ўвыайшоў да яе; і яна зачала яму.
19
І ўстала, і пайшла, і зьняла вэлюм свой з сябе, і апранулася ва ўдовіны шаты.
20
I паслаў Юда казьляня праз рукі таварыша свайго Адулямца, каб узяць заруку з рукі жанчыны; але ён не знайшоў яе.
21
I пытаўся ён у людзей месца таго, кажучы: “Дзе блудніца, якая ў Энаіме пры дарозе?” А яны казалі: “Тут не было блудніцы”.
22
I вярнуўся ён да Юды, і сказаў: “Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца казалі: “Тут не было блудніцы”.
23
I сказаў Юда: “Няхай яна возьме [заруку] сабе, каб толькі не было з нас кпінаў; вось, я паслаў казьляня гэтае, а ты не знайшоў яе”.
24
І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: “Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты”. I сказаў Юда: “Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая”.
25
Яе павялі [на спаленьне], а яна паслала да сьвёкра свайго, кажучы: “Ад чалавека, якога гэтыя [рэчы], я цяжарная”. I сказала: “Пазнавай, чыя пячатка, і пас, і кій вось гэтыя”.
26
I пазнаў [іх] Юда, і сказаў: “Яна справядліўшая за мяне, бо я ня даў яе Шэлі, сыну свайму”. I больш не пазнаваў яе.
27
I сталася ў часе родаў ейных, і вось, блізьняты ў жываце ейным.
28
I сталася пры родах, і высунуў [адзін] ручку; і ўзяла павітуха, і завязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: “Гэты выйшаў першы”.
29
I сталася, што схавалася рука ягоная, і вось, выйшаў брат ягоны. I яна сказала: “Як ты прарваў перагароду?”. I назвала імя ягонае Пэрэс.
30
А потым выйшаў брат ягоны, у якога на руцэ чырвоная нітка. I назвала імя ягонае Зарах.
← Chapter 37
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 39 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50