bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Genesis 8
Genesis 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 9 →
1
І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды.
2
І зачыніліся жаролы бездані і вокны нябесныя, і спыніўся дождж з неба.
3
І вярталіся воды з зямлі, сьцякаючы і вяртаючыся, і паменшалі воды па заканчэньні ста пяцідзесяці дзён.
4
І спыніўся каўчэг у сёмы месяц, у сямнаццаты дзень месяца, на гарах Арарат.
5
І воды сьцякалі і меншалі аж да дзясятага месяца, а ў дзясяты месяц, у першы дзень месяца, сталі бачныя вяршыні гораў.
6
І сталася па заканчэньні сарака дзён Ной адчыніў вакно каўчэгу, якое зрабіў.
7
І выпусьціў ён крумкача, і той лятаў туды і сюды, і варочаўся, аж пакуль ня высахла вада на зямлі.
8
І выпусьціў ён ад сябе галубку, каб убачыць, ці зыйшлі воды з аблічча зямлі.
9
І не знайшла галубка месца спачынку для ног сваіх, і вярнулася да яго ў каўчэг, бо воды былі яшчэ на абліччы ўсёй зямлі. І ён выцягнуў руку сваю, і схапіў яе, і забраў да сябе ў каўчэг.
10
І пачакаў ён яшчэ сем дзён, і зноў выпусьціў галубку з каўчэгу.
11
І вярнулася галубка да яго ўвечары, і вось, сьвежы аліўкавы лісток у дзюбе ў яе. І зразумеў Ной, што зыйшлі воды з зямлі.
12
І пачакаў ён яшчэ іншых сем дзён, і выпусьціў галубку, і яна ўжо больш да яго не вярнулася.
13
І сталася, у шэсьцьсот першым годзе, у першым месяцы, у першы дзень месяца воды на зямлі павысыхалі. І Ной адкрыў дах каўчэгу, і убачыў, што, вось, высахла аблічча зямлі.
14
А ў другім месяцы, у дваццаць сёмы дзень месяца зямля абсохла.
15
І сказаў Бог Ною, кажучы:
16
“Выйдзі з каўчэгу ты і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх з табою.
17
Усіх зьвяроў, якія з табою з кожнага цела, як з птушак, так i са скаціны, і з усіх паўзуноў, што рухаюцца па зямлі, вывядзі з сабою. І няхай разыходзяцца яны на зямлі, няхай плодзяцца і множацца на зямлі”.
18
І выйшаў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных з ім.
19
Усе зьвяры, усе паўзуны, усе птушкі і ўсё, што рухаецца па зямлі, паводле родаў сваіх, выйшлі з каўчэгу.
20
І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку.
21
І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: “Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
22
Яшчэ ў-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч”.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50