bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Hebrews 1
Hebrews 1
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 2 →
1
Многа разоў і многімі спосабамі прамаўляў здаўна Бог да бацькоў нашых праз прарокаў.
2
У апошнія ж гэтыя дні, прамовіў Ён да нас праз Сына, якога паставіў спадкаемцам усяго, праз якога стварыў і вякі.
3
Ён — водбліск славы і адбітак Ягонай істоты, які трымае ўсё словам магутнасьці сваёй і, зьдзейсьніўшы ачышчэньне грахоў, сядзіць праваруч велічы на вышынях,
4
на столькі вышэйшы за анёлаў, на колькі вышэйшае ад іх дастаў у спадчыне імя.
5
Каму бо з анёлаў сказаў Ён калісьці: “Ты — Сын Мой, Я Цябе сягоньня спарадзіў”? Або зноў: “Я буду Яму Бацькам, а Ён будзе Мне Сынам”?
6
А калі зноў уводзіць Першароднага ў сьвет, кажа: “І будуць пакланяцца Яму ўсе Божыя анёлы”.
7
А да анёлаў вось што кажа: “Ён творыць анёламі сваімі духаў і слугамі сваімі полымя агню”.
8
А да Сына: “Трон Твой, Божа, на вякі вечныя, скіпер справядлівасьці — скіпер валадарства Твайго.
9
Узьлюбіў Ты справядлівасьць і зьненавідзеў беззаконьне, таму намасьціў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш за супольнікаў Тваіх”.
10
І яшчэ: “Ты, Госпадзе, на пачатку заснаваў зямлю, і неба — тварэньне рук тваіх.
11
Яны прападуць, а Ты застанешся, і ўсе яны, як вопратка састарэюць,
12
і як адзеньне зьменіш іх, і зьменяцца, а Ты той самы трываеш, і гады Твае ня спыняцца”.
13
Да каго ж з анёлаў сказаў Ён калісьці: “Сядзь праваруч Мяне, пакуль не пакладу ворагаў Тваіх ля падножжа ног Тваіх”?
14
Ці ж ня ўсе яны ёсьць паслугуючымі духамі, пасланымі на паслугу тым, якія атрымаюць у спадчыну збаўленьне?
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
Recommended Reading
Commentary
Hebrews Commentaries
→
Devotional
Hebrews Devotional Guide
→
Get This Bible
CHNT Study Bible
→