bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Hebrews 3
Hebrews 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 4 →
1
Дык, вось браты сьвятыя, удзельнікі нябеснага пакліканьня, пазнайце Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Езуса,
2
бо Ён верны Таму, хто Яго стварыў, як і Майсей у-ва ўсім доме Яго.
3
Бо Ён прызнаны дастойным славы большае за Майсея, як большую славу мае ў параўнаньні з домам той, хто яго збудаваў.
4
Кожны дом, вядома, некім пабудаваны, а вось Той, хто ўсё стварыў, ёсьць Бог.
5
І Майсей, вядома, верны быў у-ва ўсім доме Яго, як слуга, на сьведчаньне таго, што павінна было быць сказаным.
6
Хрыстос жа — як Сын у доме сваім. Дом жа гэты — мы, калі захаваем непахісны давер і слаўную надзею аж да канца.
7
Таму вось што кажа Дух Сьвяты: “Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,
8
не рабеце цьвёрдымі сэрцаў вашых, як у час узбунтаваньня, як у дзень спакушэньня на пустыні,
9
дзе спакушалі Мяне бацькі вашы, і выпрабоўвалі, хоць і бачылі даконы Мае праз сорак гадоў.
10
Таму вось разгневаўся Я на гэта пакаленьне і сказаў: заўсёды блукаюцца яны сэрцам; не пазналі яны вось шляхоў Маіх.
11
Дык пакляўся Я ў гневе Маім: Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой”.
12
Глядзіце, браты, каб не было між вас прыпадкам ліхога сэрца няверучага, што адступіцца ад Бога жывога,
13
але заахвочвайце самі сябе што дня, пакуль трывае гэтае “сёньня”, каб не зацьвярдзеў хто з вас праз падман грэху.
14
Бо супольнікамі Хрыста сталіся мы, калі толькі пачатае жыцьцё аж да канца захаваем,
15
Бо кажа: “Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не рабіце цьвёрдымі сэрцаў вашых, як у час узбунтаваньня”.
16
Бо некаторыя, слухаючы, абураліся, але ня ўсе, што выйшлі з Эгіпту з Майсеем.
17
На каго ж гневаўся Ён праз сорак гадоў? Ці не на тых, што саграшылі, чые косьці параскіданы па пустыні?
18
А каму ж гэта пакляўся, што ня ўвойдуць ў супачынак Ягоны, калі ня тым, што не паверылі?
19
І бачым, што не змаглі ўвайсьці праз недаверства.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13