bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Hebrews 4
Hebrews 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
1
Высьцерагаймася тады таго, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў Ягоны супачынак, не падумаў хто з вас часам, што яго пазбаўлены.
2
Бо і нам абвешчана добрая вестка таксама як і тым, але не дало карысьці ім чутае слова, бо не спалучана было яно з вераю тых, якія гэта слова чулі.
3
Бо мы, паверыўшыя, уваходзім у супачынак, бо Ён сказаў: “Як пакляўся Я ў гневе Маім: Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой”, хоць даконы Ягоныя былі скончаныя ад заснаваньня сьвету.
4
Бо Ён сказаў у адным месцы пра сёмы дзень так: “І супачыў Бог у сёмы дзень ад усіх дзеяньняў сваіх”.
5
І вось яшчэ зноў: “Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой”.
6
Дык вось застаецца, што ўвойдуць у супачынак некаторыя, а тыя, якім было раней абвешчана, не ўвайшлі з прычыны непаслухмянства свайго.
7
Дык зноў вызначае Ён нейкі дзень, “Сёньня”, кажучы праз Давіда па некаторым часе, як і перад гэтым было сказана: “Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не рабіце цьвёрдымі сэрцаў вашых”.
8
Калі б Ёзуэ ўвёў іх у супачынак, ніколі б не гаварыў (Бог) пра іншы дзень пасьля гэтага.
9
Дык пакідаецца адпачынак (суботы) для народу Божага.
10
Бо хто ўвайшоў у супачынак Ягоны, таксама супачне ад працы сваёй, як і Бог ад сваёй.
11
Дык стараймася ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто-небудзь не папаўся ў той самы прыклад непаслухмянасьці.
12
Бо жывое Слова Божае і дзейснае, і вастрэйшае ад усякага мяча двусечнага, і пранікае ажно да разьдзяленьня душы і духа, саставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.
13
Ніводнае тварэньне перад ім не схаваецца, усё вачам Яго абнажона і адкрыта, Яму належыцца ад нас разрахунак.
14
Маючы вось Першасьвятара вялікага, прайшоўшага праз неба, Езуса, Сына Божага, трымаймася моцна вызнаньня.
15
Бо маем мы не такога Першасьвятара, які б ня мог нам спачуваць у нашых немачах, але падобна нам, спакушанага ў-ва ўсім, апроч грэху.
16
Хадзем жа тады з даверам да Ягонага трону ласкі атрымаць міласэрдзе і знайсьці ласку патрэбнай дапамогі.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13