bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Hebrews 2
Hebrews 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 3 →
1
Таму неабходна нам пільна сачыць за тым, што чулі, каб часам не зыйсьці з дарогі.
2
Бо калі праз анёлаў абвешчанае слова мела такую моц, што ўсякі праступак і непаслухмянасьць атрымоўвалі справядлівую кару,
3
то якім чынам мы зможам ад яе ўхіліцца, калі мы занядбалі так вялікую (ласку) збаўленьня? Яно спачатку было абвешчана Госпадам, а ў нас умацавана было чуўшымі ад Яго
4
за падцьвярджэньнем Божым знакамі, і цудамі, і ўсякімі магутнасьцямі, і дарамі Духа Сьвятога, раздаванымі паводле Яго волі.
5
Не анёлам бо падуладніў Бог будучы сьвет, пра які мы гаворым.
6
Засьведчыў жа хтосьці ў адным месцы, кажучы: “Хто такі чалавек, што Ты памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?
7
Мала панізіў Ты яго ад анёлаў, хвалою і пашанаю ўкаранаваў Яго,
8
і ўсё паклаў Ты пад ногі яго”. Калі ж усё паддаў Ягонай ўладзе, то нічога не засталося непадуладным Яму. Цяпер жа бачым, што яшчэ ня ўсё падчынена Яму.
9
Вось у Тым, які быў мала паніжаны ад анёлаў, бачым Езуса, замучанага сьмерцю, укаранаванага славай і пашанай, каб ласка Божая для ўсіх была выслужана сьмерцю.
10
Належылася бо, каб Той, для якога ўсё і праз якога ўсё было створана, Таго, каторы шмат сыноў прывёў у славу, Правадыра збаўленьня іхняга, удасканаліў праз цярпеньне.
11
Бо хто ўсьвячае і тыя, якія ўсьвячаюцца, ад Аднаго ўсе. Дзеля таго Ён не саромеецца называць іх братамі,
12
кажучы: “Абвяшчу імя Тваё Маім братам, пасярод сабраньня буду славіць Цябе”.
13
І яшчэ: “Я буду спадзявацца на Яго”. Ды яшчэ:; Вось Я і дзеці, якіх даў Мне Бог”.
14
Дык калі дзеці сталіся ўдзельнікамі ў целе і крыві, і Ён таксама стаўся ўдзельнікам у іх (целе і крыві), каб сьмерцю зьнішчыць таго, які мае ўладу сьмерці, гэта значыць д’ябла,
15
і каб вызваліць тых, што праз страх сьмерці на ўсё жыцьцё былі адданыя ў няволю.
16
Бо не анёлаў Ён прыймае, але патомства Абрагама прыймае.
17
Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім упадобніцца да братоў, каб стацца міласэрным і верным Першасьвятаром у Бога, каб ачысьціць грахі народу,
18
бо таму, што Ён сам быў спакушаны і цярпеў, можа тым, якія спакушаныя, дапамагчы.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13