bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Hebrews 12
Hebrews 12
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
1
Дзеля таго і мы, маючы вакол сябе такое мноства сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і блутаючы нас грэх, будзем цярпліва бегчы ў вызначаным нам змаганьні,
2
гледзячы на пачынальніка і ажывіцеля, крыніцу і завяршыцеля веры, Езуса, які замест радасьці, што была перад Ім, перанёс крыж, ня гледзячы на ганьбу (яго), і сеў праваруч трону Божага.
3
Разважце тады пра Яго, які з боку грэшнікаў перанёс такую страшную нянавісьць адносна сябе, каб і вы не аслабелі, калі вам сілы душы ня стане.
4
Вы яшчэ не да крыві ваявалі, змагаючыся супраць грэху,
5
і забыліся аб перасьцярозе, якую вам, як дзецям, напамінае, кажучы: “Сыне мой, ня грэбуй карай Госпада, ня падай духам, калі Ён цябе выпрабоўвае;
6
каго бо Госпад любіць, таго і карае, ды б’е кожнага сына, якога прыймае”.
7
Калі вы церпіце кары, дык Бог абыходзіцца з вамі як з сынамі. Які ж бо гэта быў сын, каб яго бацька не навучаў?
8
Але калі вы будзеце без пакараньня, удзельнікамі якога сталіся ўсе, то гэта значыць, што не сыны вы, а байструкі.
9
Адсюль, калі мы бацькоў цела нашага мелі, якія нас вучылі, і шанавалі іх, дык ці ня шмат больш павінны мы падпарадкоўвацца Айцу духаў і жыць.
10
І тыя навучалі нас, як самі бачылі, на кароткі час, Той жа робіць для дабра нашага, каб зрабіць нас удзельнікамі сваёй сьвятасьці.
11
Усякае пакараньне цяпер падаецца ня радасьцю, а сумам, але пасьля павучаным дасьць добры плод справядлівасьці.
12
Дзеля таго выпрастуйце апушчаныя рукі і самлелыя калені
13
і простыя рабіце крокі нагамі вашымі, каб хто кульгавы ня зьбіўся з дарогі, а лепш паздаравеў.
14
Будзьце ў згодзе з усімі і ўсьвячайцеся, без гэтага бо ніхто ня ўбачыць Бога.
15
Пільнуйцеся, каб не згубіў хто ласкі Божай, каб які горкі корань, вырасшы ўверх, не заглушыў яе, і праз гэта каб не спракудзіліся многія,
16
каб ня стаў хто распусьнікам або легкадумным, як той Эзаў, які за адну страву выракся свайго перашародзтва.
17
Бо ведаеце, што пасьля, жадаючы атрымаць багаславенства, быў адхілены, бо не знайшоў месца навярненьня, хоць і шукаў яго са сьлязамі.
18
Бо вы не прыступіліся да гары дакранальнай і палаючага агню, і шалеючага ветру ды туману і буры
19
і гуку трубы і гоману словаў, ад якога чуўшыя, прасіліся, каб не гаварылася да іх слова.
20
Бо ня вытрымалі таго, што ім загадана было: “Нават калі жывёла дакранецца да гары, будзе ўкаменаваная”.
21
І так страшным было тое, што бачылі, што Майсей сказаў: “Перапалоханы я і дрыжу”.
22
Але вы прыступіліся да гары Сыёну і горада Бога жывога, нябеснага Ерузаліму і безьлічы анёлаў, да зграмаджэньня
23
і да царквы першародных, якія запісаны ў небе, і да Бога, Суддзі ўсіх, і да духаў справядлівых, што дасягнулі дасканаласьці,
24
і да Пасярэдніка Новага Запавету, Езуса, да крыві акрапленьня што мацней, чым кроў Абля прамаўляе.
25
Глядзіце, не адвярніцеся ад Таго, хто гаворыць. Калі бо тыя не пазбегнулі кары, адвярнуўшыся ад Таго, які гаварыў на зямлі, то тым больш мы, калі адвернемся ад Таго, які да нас з неба гаворыць.
26
Голас Ягоны страсянуў тады зямлёю, а цяпер прыракае, кажучы: “Яшчэ раз страсяну ня толькі зямлёю, але і небам”.
27
Што кажа “яшчэ раз”, дык абвяшчае зьмяненьне зьменных рэчаў, каб засталіся толькі тыя, што не зьмяняюцца.
28
Дык вось, каб атрымаць каралеўства непарушнае, стараймася жыць у ласцы, праз якую, падабаючыся Богу, будзем служыць Яму са страхам і пашанаю.
29
Бо Бог наш — гэта агонь паглынаючы.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13