bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Matthew 14
Matthew 14
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 15 →
1
У той час слава аб Езусе дайшла і да тэтрарха Герода.
2
Дык сказаў ён слугам сваім: "гэта Ян Хрысьціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і таму праз яго творацца цуды".
3
Бо Герод узяў Яна, і налажыў на яго кайданы, і пасадзіў у вязьніцу дзеля Герадыяды, жонкі Філіпа, брата свайго.
4
Бо Ян казаў яму: "Не належыцца табе мець яе".
5
Дык ён хацеў забіць яго, але баяўся народу, бо мелі яго за прарока.
6
Але ў дзень нараджэньня Герода дачка Герадыяды скакала ў прысутнасьці ўсіх і спадабалася Героду.
7
Дык пад прысягай абяцаў ёй даць, што толькі ад яго запатрабуе.
8
Яна, навучаная маткай сваёй, сказала яму: "дай мне на місе галаву Яна Хрысьціцеля".
9
Кароль засмуткаваў, але дзеля прысягі ды дзеля тых, што разам сядзелі, загадаў даць.
10
І паслаў ката, і той адсёк Яну галаву ў вязьніцы.
11
Затым прынесьлі яго галаву на місе і далі дзяўчыне, а яна занесла яе маці сваёй.
12
Вучні яго, прыйшоўшы, узялі цела і пахавалі яго. Ды, вярнуўшыся, расказалі пра гэта Езусу.
13
Езус,пачуўшы аб гэтым, адплыў адтуль на лодцы ў пустыннае месца адзін. І, пачуўшы аб гэтым, грамады пайшлі за Ім з гарадоў пешшу.
14
Калі выйшаў, убачыў вялікі натоўп і пашкадаваў іх, і аздаравіў хворых іхніх.
15
Калі настаў вечар, падыйшлі да Яго вучні Яго і сказалі: "Месца тут пустыннае і ўжо позна; адпусьці людзей, хай ідуць ў вёскі і купяць сабе харчоў".
16
Езус сказаў ім: "Хай не адыходзяцца, вы дайце ім есьці".
17
Адказалі яны Яму: "Ня маем мы тут нічога, толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы".
18
І сказаў ім: "Прынясіце Мне іх сюды".
19
І загадаў людзям сесьці на траве. І, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуў у неба, багаславіў, і паламаў, і раздаў вучням, а вучні - людзям.
20
Дык елі ўсе і наеліся, а з астаткаў сабрана кускоў дванаццаць поўных кашоў.
21
Людзей жа, што елі, было пяць тысяч апрача жанчын і дзяцей.
22
Затым загадаў вучням сесьці ў лодкі і ўперадзіць Яго на другі бераг, пакуль Ён адпусьціць людзей.
23
І, адпусьціўшы людзей, адзін узыйшоў на гару маліцца. А калі зьвечарэла,адзін там прабываў.
24
А ў той час лодка адплыла далёка ад берага, і кідалі ёю хвалі, бо вецер быў праціўны.
25
А чацьвёртай начной варце прыйшоў да іх Езус па моры.
26
Убачыўшы Яго ідучага па моры, вучні спалохаліся і казалі: "Гэта здань!" Ды ад страху закрычалі.
27
Дык адразу прагаварыў да іх Езус: "Мейце пэўнасьць, гэта Я; не палохайцеся".
28
Пётар жа сказаў Яму: "Госпадзе, калі гэта Ты, загадай мне прыйсьці да Цябе па вадзе".
29
А Ён скзаў: "Ідзі!" Дык Пётар, вылезшы з лодкі, пайшоў па вадзе, каб прыйсьці да Езуса.
30
Але, адчуўшы раптоўны вецер, спалохаўся і пачаў тануць, дык закрычаў: "Госпадзе, ратуй мяне!"
31
А Езус, выцягнуўшы руку, зараз схапіў яго і сказаў яму: "Малой ты веры, чаму зьняверыўся?"
32
І калі ўвайшлі ў лодку, сьціх вецер.
33
Дык тыя, што былі ў лодцы, падыйшлі і пакланіліся Яму, кажучы: "Сапраўды, Ты - Сын Божы".
34
І калі пераправіліся, прыйшлі ў зямлю Генэсарэцкую.
35
І людзі таго месца, калі пазналі Езуса, разьвясьцілі па ўсёй гэтай ваколіцы. Дык прыносілі да Яго ўсіх блага чуючыхся
36
і прасілі Яго дакрануцца хоць да краю шаты Ягонай; і каторыя толькі дакраналіся - здаравелі.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
Recommended Reading
Commentary
Matthew Commentaries
→
Devotional
Matthew Devotional Guide
→
Get This Bible
CHNT Study Bible
→