bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Matthew 2
Matthew 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 3 →
1
Калі затым нарадзіўся Езус у Бэтлееме Юдэйскім, у дні караля Герода, вось прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім
2
і пыталіся: "Дзе той кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? Бо мы бачылі зорку ягоную на Усходзе дый прыбылі пакланіцца яму".
3
Пачуўшы гэтае, кароль Герод устрывожыўся, і увесь Ерузалім з ім.
4
Ды сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народа, даведваўся ад іх, дзе меў Хрыстос нарадзіцца.
5
А яны яму сказалі: "У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам:
6
"І ты, Бэтлеем, зямля Юдзіна, ніякім чынам ня меншая між княстваў Юдзіных, бо з цябе зьявіцца Правадыр, які будзе валодаць Маім народам Ізраэлем".
7
Тады Герод тайком паклікаў магаў і дакладна выведаў час зоркі, якая ім паказалася.
8
Ды, адпраўляючы іх у Бэтлеем, сказаў: "Ідзіце і даведайцеся дакладна пра Дзіцятка; і калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я прыйшоў пакланіцца Яму.
9
Яны, выслухаўшы караля, адправіліся ў дарогу. І вось зорка, якую - яны бачылі на Усходзе, папераджала іх, аж спынілася над месцам, дзе было Дзіця.
10
Убачыўшы зорку, яны вельмі ўсьцешыліся.
11
І, увайшоўшы ў дом, знайшлі Дзіцятка з Марыяй, Маткай Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму. Затым, адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і міру.
12
І, атрымаўшы ў сьне наказ, каб не вяртацца да Герода, іншай дарогай вярнуліся ў свой край. Уцёкі ў Эгіпет
13
Калі яны адыйшлі, анёл Госпадаў аб'явіўся Язэпу ў-ва сьне і сказаў: "Устань, вазьмі Дзіця і Матку Ягоную ды ідзі ў Эгіпет, ды і заставайся там, пакуль не скажу табе. Бо Герод будзе шукаць Дзіцяці, каб Яго забіць".
14
Дык Язэп, устаўшы, узяў ноччу Дзіця і Маці Яго і ўцёк у Эгіпет.
15
І заставаўся там да сьмерці Герода, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока, які казаў: "З Эгіпту пазваў Я Сына Майго". Зьбіццё немаўлят
16
Тады Герод, бачучы, што магі яго падманулі, раззлаваўся моцна і паслаў пазабіваць усіх дзяцей, што былі ў Бэтлееме і ў яго ваколіцах ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, пра які пытаўся ў магаў.
17
Тады споўнілася, што было прадказана прарокам Ярэміям, каторы казаў:
18
"Чуецца голас у Раме, плач і стогн вялікі: Рахель плача па сынах сваіх і ня можа супакоіцца, бо іх няма". Вяртаньне ў Назарэт
19
Калі Герод памёр, вось паказаўся анёл Госпадаў Язэпу ў-ва сьне ў Эгіпце
20
і сказаў: "Устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную ды варочайся ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, што цікавалі на Яго жыцьцё".
21
Дык ён, сабраўшыся, ўзяў Дзіця і Маці Ягоную і вярнуўся ў зямлю Ізраэля.
22
Пачуўшы, што ў Юдэі каралюе Археляос па Геродзе, бацьку сваім, баяўся туды ісьці, і папярэджаны ў-ва сьне, пайшоў у ваколіцы Галілеі.
23
Затым, прыбыўшы, абжыўся ў горадзе, званым Назарэт, каб збылося, што сказана прарокамі: "Назарэем будзе звацца".
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28