bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Matthew 5
Matthew 5
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 6 →
1
Бачачы грамады, Езус узыйшоў на гару; і калі сеў, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя;
2
а Ён, адкрыўшы вусны свае, стаў іх навучаць, кажучы:
3
"Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іхняе Каралеўства Нябеснае.
4
Шчасьлівыя плачучыя, бо яны будуць пацешаны.
5
Шчасьлівыя ціхія, бо яны заўладаюць зямлёю.
6
Шчасьлівыя жадаючыя і прагнучыя справядлівасьці, бо яны будуць насычаныя
7
Шчасьлівыя міласэрныя, бо ім будзе аказана міласэрдзе.
8
Шчасьлівыя чыстага сэрца, бо яны Бога аглядаць будуць.
9
Шчасьлівыя міратворцы, бо іх назавуць сынамі Божымі.
10
Шчасьлівыя, што перасьледаваньне церпяць дзеля справядлівасьці, такіх бо Каралеўства Нябеснае.
11
Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне вас будуць зьневажаць, ды перасьледаваць, ды ўсяк блага і фальшыва пра вас гаварыць будуць.
12
Радуйцеся і весяліцеся, бо заплата для вас шчодрая ў небе; так вось перасьледавалі прарокаў, што перад вамі жылі.
13
Вы - соль зямлі. А калі соль зьвятрэе, дык чым тады яе саліць? Ні на што больш не прыдасца, як толькі выкінуць на двор, каб яе людзі тапталі.
14
Вы - сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, памешчаны на гары.
15
Таксама не паляць сьвечкі і не хаваюць яе пад пасудзіну, але ставяць на сьвечніку, каб сьвяціла ўсім, што ў доме.
16
Так хай сьвеціць сьвятло вашае на віду ў людзей, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі ды хвалілі Айца вашага, які ў небе.
17
Ня думайце, што Я прыйшоў скасаваць Закон і Прарокаў. Я прыйшоў не скасаваць, але споўніць.
18
Бо сапраўды кажу вам: пакуль неба і зямля не прамінуць, ані адна ёта, ані адна крэска ня зьменіцца ў Законе, аж пакуль ўсё ня збудзецца.
19
Хто таму парушыць адно з гэтых прыказаньяў найменшых ды так людзей навучыць, той будзе званы найменшым у Каралеўстве Нябесным. А хто выканае і навучыць, той будзе званы вялікім у Каралеўстве Нябесным.
20
Бо кажу вам, калі ваша справядлівасьць ня будзе большай, чым у кніжнікаў і ў фарысэяў, ня ўвойдзеце вы ў Каралеўства Нябеснае.
21
Чулі, што сказана было прабацькам: "Не забівай", а хто б забіў, той будзе суджаны.
22
А Я вам кажу, што той, хто гневаецца на брата свайго, будзе суджаны; а хто б сказаў брату свайму: "Рака", будзе суджаны радай, а хто б сказаў: "Дурны", будзе варты агня пякельнага.
23
Калі затым панясеш дар свой на аўтар, а там прыпомніш, што брат твой мае нешта супраць цябе,
24
дык пакінь дар твой каля аўтара, і ідзі перш пагадзіся з братам тваім, і пасьля прыйдзеш і складзеш у ахвяру дар твой.
25
Пагадзіся з супраціўнікам тваім скора, пакуль з ім у дарозе, каб часам не аддаў цябе суддзі, а суддзя - слузе, ды ня быў бы ты ўкінуты ў вязьніцу.
26
Сапраўды кажу табе, ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняй капейкі.
27
Чулі, што сказана прабацькам: "Не чужалож!"
28
А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з пажаданьнем, ужо яе зчужаложыў у сэрцы сваім.
29
Калі затым тваё правае вока горшыць цябе, выдзяры яго ды кінь ад сябе; бо лепш табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.
30
І калі правая твая рука горшыць цябе, адрэж яе ды адкінь ад сябе; бо карысьней табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.
31
Сказана такжа: "Хто пакіне жонку сваю, хай дасьць ёй разводны ліст".
32
А Я вам кажу, што кожны, хто пакідае жонку сваю, з выняткам яе распусты, выстаўляе яе на чужалоства. І той, хто жэніцца з ёю - чужаложыць.
33
Таксама чулі яшчэ аб тым, што было сказана прабацькам: "Не прысягай фальшыва, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам".
34
А Я вам кажу, каб вы зусім не прысягалі, ані небам, бо яно ёсьць трон Божы,
35
ані зямлёю, бо яна - падножжа ног Ягоных; ані на Ерузалім, бо ён - горад вялікага Караля.
36
Ані таксама на сваю галаву не прысягай, бо ты ня можаш аніводнага воласа зрабіць белым або чорным.
37
Хай жа тады слова вашае будзе: "Так, так", "Не, не". А што болей, гэта ад ліхога.
38
Чулі, што сказана: "Вока за вока, зуб за зуб".
39
А Я вам кажу: не праціўцеся злому; а калі б хто ўдарыў ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.
40
І таму, хто хоча з табой судзіцца і кашулю ўзяць, дай яму і плашч.
41
І калі б хто цябе змушаў ісьці з ім мілю, ідзі з ім дзьве.
42
Калі цябе нехта просіць чаго, дай яму; і не адварочвайся ад таго, хто ў цябе просіць пазычыць.
43
Чулі вы, што сказана: "Любі бліжняга свайго і ў нянавісьці мей непрыяцеля твайго".
44
А Я вам кажу: любіце ворагаў сваіх і маліцеся за тых, што перасьледуюць вас,
45
каб сталіся вы сынамі Айца вашага, каторы ў небе, які загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над добрымі і ліхімі і дажджом палівае справядлівых і несправядлівых.
46
Калі б вы любілі толькі тых, што вас любяць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж і мытнікі ня робяць таго?
47
Або калі вітаеце толькі братоў вашых, дык што асаблівага робіце? Ці ж гэтак і пагане ня робяць?
48
Дык будзьцедасканалыя, як і ваш Айцец нябесны дасканалы.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28