bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Matthew 17
Matthew 17
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 18 →
1
Затым па шасьці днях узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата яго, і завёў іх асобна на высокую гару.
2
І перамяніўся перад імі; і аблічча Яго зазьзяла як сонца, а адзеньне Яго сталася белым як сьвятло.
3
І зараз жа паказаліся ім Майсей і Гальяш, размаўляючы з Езусам.
4
Дык Пётар зьвярнуўся да Езуса: "Госпадзе, добра нам тут быць. Калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Гальяшу адну".
5
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось жа яркае воблака закрыла іх. Ды голас пачуўся з воблака: "Гэта Сын Мой умілаваны, у якім Я маю ўпадабаньне; Яго слухайце".
6
І, чуючы гэта, вучні ўпалі на твар свой і надта спалохаліся.
7
Затым падыйшоў да іх Езус і дакрануўся іх, кажучы: "Устаньце і ня бойцеся".
8
І, падняўшы вочы свае, яны нікога болей ня бачылі, адно самога Езуса.
9
І калі зыходзілі з гары, загадаў ім Езус: "Нікому не кажыце пра гэту зьяву, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне".
10
І пыталіся ў Яго вучні Ягоныя: "Чаму кніжнікі цьвердзяць, што Гальяш мае прыбыць раней?"
11
А Езус у адказ сказаў ім: "Гальяш, што праўда, прыйдзе і направіць усё.
12
Але кажу вам, што Гальяш ўжо прыйшоў, але яго не пазналі ды абыйшліся з ім, як хацелі. Але таксама і Сын Чалавечы будзе ад іх цярпець".
13
Тады зразумелі вучні, што Езус гаварыў ім аб Яне Хрысьціцелю.
14
Калі Езус вярнуўся да народу, падыйшоў да Яго чалавек, упаў перад Ім на калені
15
і прасіў: "Госпадзе, зжалься над сынам маім, бо ён - люнатык, і многа церпіць, часта кідаецца ў агонь або ў ваду.
16
Я прывёў яго да Тваіх вучняў, але яны не маглі яго аздаравіць".
17
Езус жа, адказваючы, сказаў: "О родзе няверны і пераваротны, дакуль буду з вамі? Ды як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго да Мяне".
18
І насварыўся на яго; і дэман пакінуў яго, і ў тую хвіліну хлопец паздаравеў.
19
Тады пакрыёму падыйшлі да Езуса вучні і спыталіся: "Чаму мы не маглі выгнаць яго?"
20
Ён сказаў ім: "Дзеля вашае малой веры. Сапраўды кажу вам: Калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, сказалі б вы гэтай гары: "Перайдзі адсюль туды", і пяройдзе. Нічога для вас няма немагчымага.
21
Такі бо род не выганяецца інакш, як праз малітву і пост". Калі яны прабывалі ў Галілеі, сказаў ім Езус: "Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей,
22
і яны заб'юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне". Дык яны сталіся сумнымі.
23
І калі яны падыйшлі ў Кафарнаўм, прыйшлі да Пятра тыя, што зьбіралі дыдрахмы, і сказалі яму: "Ці Вучыцель ваш заплаціць дыдрахму?"
24
Ён сказаў: "Пэўна". І калі ён увайшоў у дом, уперадзіў яго Езус і сказаў: "Што думаеш, Сымоне? Каралі зямныя з каго бяруць чынш або падатак: ці са сваіх сыноў, ці з чужых?"
25
Пётр сказаў: "З чужых". Сказаў яму Езус: "Дык значыць сыны свабодныя". Але, каб мы іх ня згоршылі, ідзі да мора і закінь вуду, і першую злоўленую рыбу вазьмі і, адкрыўшы ёй пыск, знойдзеш статыр. Узяўшы яго, дай ім за Мяне і за сябе".
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
Recommended Reading
Commentary
Matthew Commentaries
→
Devotional
Matthew Devotional Guide
→
Get This Bible
CHNT Study Bible
→