bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Matthew 6
Matthew 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 7 →
1
Сьцеражыцеся, каб вы вашай справядлівасьці не рабілі перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш узнагароды ня будзеце мець у Айца вашага, каторы ў небе.
2
Дык калі ты даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі, у сынагогах і на вуліцах, каб іх людзі хвалілі. Сапраўды кажу вам, што яны атрымалі сваю ўзнагароду.
3
Але калі даеш міласьціну, хай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,
4
каб дарэньне тваё было ў скрытасьці, і Айцец твой, каторы бачыць утоенае, аднагародзіць табе.
5
І калі ты молішся, ня будзь як крывадушнікі, якія любяць маліцца, стоячы ў сынагогах і на скрыжаваньнях вуліцаў, каб іх людзі бачылі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымалі сваю ўзнагароду.
6
А ты, калі будзеш маліцца, увайдзі ў сваю бакоўку і, зачыніўшы дзьверы, маліся да Айца твайго ў скрытасьці. А Айцец твой, каторы бачыць утоенае, аднагародзіць табе.
7
А калі молішся, не гавары многа, як робяць пагане, якія думаюць, што дзеля шматслоўя свайго будуць выслуханы.
8
Дык ня будзьце падобнымі ім; бо Айцец ваш ведае, што вам патрэбна, перш, чым вы Яго папросіце.
9
Затым так маліцеся: Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвятым будзь імя Тваё,
10
прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як ў небе, так і на зямлі.
11
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня;
12
і адпусьці нам грахі нашыя, як і мы адпушчаем вінаватым нашым;
13
і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад ліхога.
14
Бо калі вы адпусьціце людзям грахі іхнія, дык і ваш Айцец нябесны даруе вам.
15
Але калі вы не даруеце людзям, дык таксама Айцец ваш не адпусьціць вам грахоў вашых.
16
Калі посьціце, ня будзьце сумныя, як крывадушнікі; бо яны твары свае выкрыўляюць, каб паказацца людзям, што посьцяць. Сапраўды кажу вам, што яны ўзялі ўжо ўзнагароду сваю.
17
А ты, калі посьціш, намасьці галаву сваю ды абмый твар свой,
18
каб не паказацца людзям, што посьціш, але Айцу твайму, каторы ў скрытасьці; і Айцец твой, які бачыць у скрытасьці, аднагародзіць табе.
19
Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе ржа ды моль зьядаюць і дзе злодзеі ўбіваюцца і крадуць.
20
Але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані ржа, ані моль не зьядаюць і дзе злодзеі ня выкапаюць і не ўкрадуць.
21
Бо дзе скарб твой, там і сэрца тваё.
22
Сьвятло цела твайго - вока тваё. Калі вока тваё будзе шчырае, дык і ўсё цела тваё будзе сьветлае.
23
А калі б вока тваё было нягоднае, дык і ўсё цела тваё ахутае цемра. Калі вось сьвятло, што ў табе, цемрай стаецца, дык як жа вялікай сама цемра будзе?
24
Ніхто ня можа двум панам служыць, бо або аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, або аднаго трымацца будзе, а другім брыдзіцца. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
25
Дзеля таго кажу вам: не турбуйцеся пра жыцьцё вашае, што будзеце есьці, ані пра цела вашае, у што адзявацца будзеце. Ці ж жыцьцё не важнейшае за яду, а цела - за адзеньне?
26
Паглядзіце на птушкі нябесныя. Яны ані сеюць, ані жнуць, ані зьбіраюць у гумны, а Айцец ваш нябесны корміць іх. Ці ж вы не на шмат важнейшыя за іх?
27
Ды хто ж з вас сваёй турботаю можа дабавіць да росту свайго адзін локаць?
28
І чаму турбуецеся пра адзеньне? Прыгледзьцеся палявым лілеям, як яны растуць: ані працуюць, ані прадуць.
29
А Я кажу вам, што нават Салямон ва ўсёй славе сваёй ня быў так адзеты, як адна з іх.
30
Дык калі гэтую палявую траву, што сягоньня ёсьць, а заўтра будзе ў печ укінута, Бог так адзяе, дык непараўнальна вас, малой веры.
31
Дык не клапаціцеся таму, кажучы: "Што будзем есьці?", або "Што будзем піць?", або "У што будзем апранацца?"
32
Бо гэтага ўсе пагане шукаюць, але Айцец ваш нябесны ведае, чаго вы патрабуеце.
33
Дык шукайце ж перш Каралеўства Божага і яго справядлівасьці, а ўсё тое будзе дададзена вам.
34
Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо дзень заўтрашні сам пра сябе будзе рупіцца. Хопіць для кожнага дня свайго ліха.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28