bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Matthew 4
Matthew 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 5 →
1
Пасьля Езус быў заведзены Духам у пустыню для спакушаньня д'яблам.
2
І, папасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, пачуўся галодным.
3
Дык прыступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: "Калі Ты - Сын Божы, скажы, каб гэтыя каменьні перамяніліся ў хлеб".
4
(Езус) у адказ сказаў яму: "Напісана: ня толькі хлебам жыве чалавек, але і кожным словам, якое паходзіць з вуснаў Божых".
5
Затым пераносіць Яго д'ябал у сьвяты горад і ставіць на версе сьвятыні,
6
і кажа Яму: "Калі Ты - Сын Божы, дык кінься ўніз; бо напісана: "Анёлам сваім паручыў (Бог) Цябе, і яны на руках панясуць Цябе, каб часам аб камень не скалечыў нагі Тваёй".
7
Езус сказаў яму: "Зноў жа напісана: "Не спакушай Госпада, Бога твайго".
8
Дык зноў пераносіць Яго д'ябал на вельмі высокую гару ды паказвае Яму ўсе каралеўствы сьвету і іх славу,
9
і кажа Яму: "Усё гэта аддам Табе, калі ўпадзеш і паклонішся мне".
10
Тады Езус сказаў яму: "Ідзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: "Госпаду, Богу твайму, кланяцца будзеш і аднаму Яму служыць будзеш".
11
Тады пакінуў Яго д'ябал, і вось прыступіліся анёлы і служылі Яму.
12
Калі Езус пачуў, што Ян увязьнены, то перанёсься ў Галілею.
13
Затым, пакінуўшы горад Назарэт, прыйшоў і абжыўся ў Кафарнаўме надморскім, на рубяжы плямён Забулёна і Нэфталі,
14
каб збылося прадказанае прарокам Ісаям, які казаў:
15
"Зямля Забулёна і зямля Нэфталі, на дарозе прыморскай за Ярданам, Галілея паганская;
16
народ, які сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і седзячым у краі засеня сьмерці ўзыйшло сьвятло.
17
Адсюль пачаў Езус вучыць і казаць: Навяртайцеся, бо прыблізілася Каралеўства Нябеснае".
18
А калі Езус ішоў каля мора Галілейскага, убачыў двух братоў - Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата яго, як запускалі сеткі ў мора, бо былі рыбакамі.
19
І сказаў ім: "Хадзеце за Мной! Зраблю вас рыбакамі людзей".
20
Яны, адразу кінуўшы сеткі, пайшлі за Ім.
21
І, пайшоўшы адтуль, убачыў двух іншых братоў, Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, як з бацькам сваім, Зэбэдэям, правілі сеткі ў лодцы, і паклікаў іх.
22
А яны адразу, пакінуўшы сеткі і бацьку, пайшлі за Ім.
23
І аыбходзіў Езус усю Галілею, і вучыў у сынагогах іх, і вясьціў Эвангельле Каралеўства, ды аздараўляў сярод людзей усякую хваробу і ўсякую немач.
24
І аб Ім разыйшлася слава па ўсёй Сырыі. Дык прыносілі да Яго ўсіх рознымі немачамі хварэючых і церпячых, ды апанаваных ліхім, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Езус аздараўляў іх.
25
І хадзілі за Ім вялікія грамады з Галілеі, і з Дэкаполя, і з Ерузаліма, і з Юдэі, ды з-за Ярдана.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28