bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 1
Hebrews 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 2 →
1
Бог, які многакротна і рознымі спосабамі прамаўляў здаўна да айцоў праз прарокаў,
2
у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога наставіў за насьледніка ўсяго, праз Якога й вякі стварыў.
3
Той, будучы зьяньнем славы і ўзорам пастаці Яго, усё словам сілы Сваей носячы, учыніўшы цераз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,
4
дасканальшы за Ангелаў нагэтулькі, наколькі слаўнейшае за іх дастаў у спадчыне імя.
5
Бо каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Ты Сын Мой, сягоньня Я цябе спарадзіў,— і яшчэ: Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам? (Псал. 2:7; 2 Царств. 7:14)
6
Калі-ж ізноў уводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: I няхай паклоняцца Яму ўсе Ангелы Божыя. (Псал 96:7)
7
Да Ангелаў жа кажа: Ты Ангеламі Сваімі духаў робіш і служкамі Сваімі полымя агнявое. (Псал 103:4)
8
А аб Сыне: Пасад Твой, Божа, па век вечны; паліца правасьці — паліца царства Твайго.
9
Ты праўду палюбіў і зьненавідзіў беззаконьне; дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Твой Бог алеем радасьці балей за супольнікаў Тваіх. (Псал 44:7-8)
10
I: напачатку заснаваў Ты, Госпадзе, зямлю, і нябёсы — дзела рук Тваіх;
11
яны пагібнуць, а Ты трываеш; і ўсе, быццам вопратка, пастарэюць,
12
і, як вопратку, скруціш іх, і пераменяцца; але Ты — той самы, і гады Твае ня скончацца. (Псал 101:26-28)
13
Каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Сядзь праваруч Мяне, дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх?. (Псал 109:2)
14
Ці ня ўсе яны — служэбныя духі, пасланыя на служэньне дзеля тых, што маюць збаўленьне ўнасьледаваць?
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13