bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 8
Hebrews 8
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 9 →
1
Галоўнае-ж у сказаным ёсьць: мы маем Архірэя такога, што сеў праваруч пасаду велічы на нябёсах,
2
слуга сьвятыні і скініі праўдзівай, якую паставіў Госпад, а не чалавек.
3
Бо кожны архірэй стаўляецца на тое, каб прынасіць дары й ахвяры; дык трэба было, каб і Гэты меў нешта, што прынесьці.
4
Бо калі-б Ён быў на зямлі, дык ня быў-бы сьвяшчэньнікам, бо ёсьць сьвяшчэньнікі, што па закону прыносяць дары,
5
якія служаць абразу?? і ценю нябеснага, як сказана было Майсею, калі ён маніўся зрабіць скінію: Глядзі, сказана, рабі ўсё па ўзору, паказанаму табе на гарэ. (Выхад 25:40)
6
Цяпер жа Ён атрымаў служэньне тым дасканальшае, чым лепшага Ён пасярэднік запавету, які ўзаконіўся на лепшых прырачэньнях.
7
Бо калі-б той першы быў без заганы, дык ня шукалася-б месца другому.
8
Бо-ж, дакараючы іх, кажа: вось, надыходзяць дні, кажа Госпад, калі зроблю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет,
9
не паводле запавету, які з бацькамі іх зрабіў у той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпскай; бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я перастаў рупіцца аб іх, — кажа Госпад.
10
Вось запавет, які дам дому Ізраіляваму пасьля Тых дзён, — кажа Госпад: Даўшы законы Мае ў думкі іх, напішу іх і на сэрцах іхніх і буду ім Бог, а яны Мне будуць народ.
11
I ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго, і кожны брата свайго, кажучы: пазнай Госпада; бо ўсе, ад малога да вялікага, ведаць Мяне будуць.
12
Бо міласьцівы буду да няправеднасьцяў іх і грахоў іхніх, і беззаконьняў іх ня ўспомню балей. (Ерам 31:31-34)
13
А сказам «новы» састарыў першы; а састарэўшае і старэючае блізка да зьніштажэньня.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
Recommended Reading
Commentary
Hebrews Commentaries
→
Devotional
Hebrews Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→