bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 7
Hebrews 7
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 8 →
1
Бо Мэльхісэдэк, цар Саліму, сьвяшчэньнік Бога Найвышэйшага, той, што спаткаў Аўраама, як варочаўся з пабоішча цароў, і пабагаславіў яго,
2
ды яму дзесяціну аддзяліў Аўраам ад усяго (— першае ў перакладзе цар праўды, а пасьля і цар Салімскі, гэта ёсьць цар міру),
3
бяз бацькі, бяз маткі, без радаводу, ня маючы ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, упадоблены-ж Сыну Бомсаму, астаецца сьвяшчэньнікам назаўсёды.
4
Бачыце-ж, як вялік той, каму й дзесяціну даў Аўраам патрыарх із найлепшае здабычы.
5
I тыя з сыноў Левіных, што прымаюць сьвяшчэнства, маюць запаведзь — браць паводле закону дзесяціну з народу, гэта ёсьць з сваіх братоў, хаця й гэтыя паходзяць ад сьцягнаў Аўраамавых.
6
Ён жа, не паходзячы з іхняга роду, дастаў дзесяціну ад Аўраама і пабагаславіў таго, што меў прырачэньне.
7
Бяз усякае-ж спрэчкі меншае багаслаўляецца большым.
8
I тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, а там — той, аб Якім сьведчыцца, што жыве.
9
I, адным словам, праз Аўраама ўзята дзесяціна і з Левія, які сам бярэ дзесяціны,
10
бо ён быў яшчэ ў сьцягнах бацькавых, калі спаткаў яго Мэльхісэдэк.
11
Дык, калі-б зьвяршэньне было праз сьвяшчэнства лявіцкае, (бо народ ад яго закон дастаў), дык якая йшчэ патрэба паўставаць іншаму сьвяшчэнству па уставу Мэльхісэдэкаваму, а не па уставу Аронаваму называцца?
12
Бо з зьменай сьвяшчэнства канечнай робіцца і зьмена закону.
13
Бо Той, аб Кім гаворыцца гэтае, належаў да другога калена, з якога ніхто не прыступаў да ахвярніка;
14
бо ведама, што Госпад наш зазьяў з калена Юдавага, а аб гэтым калене Майсей нічога не сказаў адносна сьвяшчэнства.
15
I яшчэ ясьней відаць з таго, што нападобу Мэльхісэдэку ўстае іншы сьвяшчэньнік,
16
Які не па закону запаведзі цялеснае стаўся, але па сіле нязьнішчальнага жыцьця.
17
Бо сьведчыцца: Ты сьвяшчэньнік навек па уставу Мэльхісэдэкаваму.
18
А раней быўшая запаведзь адкінена праз бяссільле яе і бескарыснасьць;
19
бо закон нічога не давяршыў; але ўводзіцца лепшая надзея, праз якую набліжаемся да Бога.
20
I паколькі гэта не бяз прысягі, —
21
(бо тыя ставаліся сьвяшчэньнікамі бяз прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Хто казаў да Яго: Кляўся Госпад і не пакаецца: Ты сьвяшчэньнік навек па уставу Мэльхісэдэкаваму), (Псал. 109:4)
22
пагэталькі парукай лепшага запавету стаўся Ісус.
23
I тых сьвяшчэньнікаў было балей, бо сьмерць недапускала трываць;
24
а Гэты праз тое, што вечна трывае, мае сьвяшчэнства непраходзячае,
25
дык і можа назаўсёды збаўляць тых, што прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.
26
Гэткага і трэба было нам Архірэя: сьвятога, вольнага ад зла, беззаганнага, адлу??чанага ад грэшнікаў і узвышанага па-над нябёсы,
27
Які ня мае патрэбы штодня, як архірэі, прынасіць ахвяры сьпярша за свае грахі, пасьля за грахі народу: бо Ён зрабіў гэта за-раз, прынесшы (ў ахвяру) Сябе.
28
Бо закон стаўляе за Архірэяў людзей, маючых слабасьці; а слова прырачэньня, што пасьля закону, (паставіла) Сына, навекі дасканалага.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13