bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 3
Hebrews 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 4 →
1
Дык вось, браты сьвятыя, супольнікі ў нябесным прызваньні, пазнайце Пасланца і Архірэя вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
2
Які верны паставіўшаму Яго, як і Майсей у-ва ўсім доме Яго. (Лічб 12:7)
3
Бо Гэты варты тым большае славы перад Майсеем, чым большую чэсьць за дом мае той, хто яго збудаваў.
4
Бо кожны дом кім-небудзь будуецца; а хто ўсё збудаваў, ёсьць Бог.
5
I Майсей верны ў-ва ўсім доме Яго, як слуга, дзеля пасьведчаньня таго, што мела быць сказаным.
6
А Хрыстос — як Сын у доме Яго; дом жа Яго — мы, калі толькі адвагу й пахвалу надзеі цьвёрда даканца захаваем.
7
Дзеля гэтага, як кажа Дух Сьвяты: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго,
8
не рабеце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у гневе, у дзень спакушэньня ў пустыні,
9
дзе спакушалі Мяне айцы вашыя, выпрабоўвалі Мяне і бачылі ўчынкі Мае сорак гадоў.
10
Дзеля гэтага угнявіўся Я на род гэны і сказаў: Заўсёды блукаюцца яны сэрцам, а самі не пазналі шляхоў Маіх;
11
дык пакляўся Я ў гневе Маім: ці ўвойдуць яны ў супачынак Мой?. (Псал 94:7-11)
12
Глядзеце, браты, каб ня было ў кім з вас сэрца хітрага ды нявернага, каб вам не адступіцца ад Бога жывога.
13
Але заклікайце адзін аднаго што-дня, дакуль можна казаці: сягоньня, — каб хто з вас не зачарствеў праз подступ грэху;
14
бо мы сталіся супольнікамі Хрыста, калі толькі пачатак істнаваньня цьвёрда захаваем даканца,
15
дакуль гаворыцца: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабеце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у гневе.
16
Бо некаторыя, пачуўшы, угнявілі; але ня ўсе, што выйшлі з Эгіпту з Майсеем.
17
На каго-ж гневаўся Ён сорак гадоў? Ці не на саграшыўшых, косьці якіх паляглі ў пустыні?
18
Каму-ж кляўся, што ня ўвойдуць у супачынак Яго, калі не непакорным?
19
I бачым, што яны ня здолелі ўвайсьці праз няверые.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13