bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 4
Hebrews 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
1
Дзеля гэтага высьцерагаймася, каб, калі йшчэ трывае прырачэньне ўвайсьці ў супачынак Яго, не аказаўся хто з вас спозьніўшымся.
2
Бо і нам яно абвешчана, як і гэным; але ім не дало карысьці чутае слова, бо не давяршылася вераю слухаўшых.
3
Бо ўваходзім у супачынак мы, увераваўшыя, бо Ён сказаў: Як пакляўся Я ў гневе Маім: ці ўвойдуць у супачынак Мой?, хаця ўчынкі Яго сталіся йшчэ ад стварэньня сьвету.
4
Бо сказана недзе аб сёмым дню гэтак: I супачыў Бог у дзень сёмы ад усіх дзел Сваіх. (Быт 2:2)
5
I яшчэ недзе: Ці ўвойдуць у супачынак Мой?
6
Дык, калі некаторым астаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, якім раней абвешчана, не ўвайшлі ў яго за непаслухмянства,
7
то йзноў азначае нейкі дзень «сягоньня», гаворачы праз Давіда, цераз гэтулькі часу, як было сказана: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабеце цьвёрдымі сэрцы вашыя.
8
Бо, калі-б Ісус гэных супакоіў, дык ня было-б сказана пасьля таго аб іншым дню.
9
Дзеля гэтага пакінена яшчэ народу Божаму сьвяткаваньне суботы.
10
Бо, хто ўвайшоў у супачынак Яго, той і сам супачыў ад дзел сваіх, як і Бог ад Сваіх.
11
Дык пастараймася ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым-жа прыкладам ня ўпаў у непакорнасьць.
12
Бо слова Божае жывое і дзеючае, ды гастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і пранікаючае да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і мазгоў, і су??дзіць думкі й лятуценьні сэрца.
13
I няма стварэньня, укрытага ад Яго, але ўсё абнажона й адкрыта вачам Яго, да Якога нашае слова.
14
Дык, маючы Архірэя вялікага, што нябёсы прайшоў, Ісуса, Сына Божага, трымаймася вызнаньня.
15
Бо маем Архірэя не такога, што ня мог-бы спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў у-ва ўсім спакушэньня, апрача грэху.
16
Дык прыступайма з адвагаю да пасаду ласкі, каб дастаць зьмілаваньне ды ласку знайсьці на падмогу ў добры час.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13