bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 10
Hebrews 10
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 11 →
1
Бо закон, маючы цень будучага дабра, а ня самы абраз рэчаў, тымі-ж ахвярамі, што прыносяцца кожын год, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць (з імі).
2
Бо кінулі-б прынасіць іх, бо ўжо ня мелі-б ніякае сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, раз ачышчаныя.
3
Але ў іх што-году ўспамін аб грахох,
4
бо немагчыма, каб кроў быкоў ды казлоў зьнімала грахі.
5
Дзеля гэтага (Хрыстос), уваходзячы ў сьвет, кажа: Ахвяры й дару Ты не захацеў, але цела прыгатаваў мне.
6
Усепаленьні й (ахвяры) за грэх недаспадобы Табе.
7
Тады Я сказаў: вось іду (на пачатку кнігі напісана аба Мне) учыніць волю Тваю, Божа. (Псал 39:7-9)
8
Сказаўшы перш, што ні ахвяры, ні дару, ні ўсепаленьняў, ні (ахвяры) за грэх Ты не захацеў і не ўпадабаў, — а яны прыносяцца водле закону, —
9
пасьля сказаў: вось іду учыніць волю Тваю, Божа. Касу??е першае, каб паставіць другое.
10
Гэтай вось воляй асьвячоны мы аднакротна прынясеньнем цела Ісуса Хрыста.
11
І ўсякі сьвяшчэньнік штодня стаіць, служачы ды мнагакротна прыносячы тыя-ж ахвяры, якія ніколі ня могуць зьняць грахоў.
12
Ён жа, прынесшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога,
13
ждучы далейшага, дакуль ворагі Яго будуць пакладзены к падножжу ног Яго. (Псал 2:8)
14
Бо Ён адным дарам дасканалымі зрабіў назаўсёды асьвячаных.
15
Сьведчыць жа нам і Дух Сьвяты; бо сказана:
16
Вось запавет, які пакладу?? вам пасьля дзён гэных, кажа Госпад: даўшы законы Маі ў сэрцы іх, напішу іх і ў думках іхніх,
17
і грахоў іх і беззаконьняў іх ня ўспомню балей.
18
А дзе адпушчэньне іх, там непатрэбны дар за грахі.
19
Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню крывёй Ісуса Хрыста,
20
шляхам новым і жывым, які Ён аднавіў нам праз заслону, гэта ёсьць цела Свае,
21
ды маючы вялікага Сьвяшчэньніка над домам Божым,
22
прыступайма з шчырым сэрцам, у поўні веры, акрапіўшы сэрцы ад сумленьня благога і абмыўшы цела чыстай вадою,
23
трымаймася няўхільна вызнаньня надзеі, (бо верны Той, Хто прырок).
24
I ўважайма адзін на аднаго, заахвочываючы да любві і добрых учынкаў,
25
не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы (да яго), і тым балей, чым балей выглядаеце набліжэньня гэнага дня.
26
Бо калі мы самахоць грашым, прыняўшы пазнаньне праўды, дык ужо не астаецца ахвяра за грахі,
27
але нейкае страшное чаканьне суду і палу агнявога, што мае пажэрці супраціўнікаў.
28
Хто адступіўся ад закону Майсеявага пры двох ці трох сьведках, хай памрэць без зьмілаваньня;
29
наколькі-ж, думаеце, цяжэйшае кары варты будзе той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную ўважаў, і Духа ласкі зьняважаў?
30
Мы ведаем Таго, Хто сказаў: Мне помста, Я аддам, кажа Госпад. I ізноў: Госпад будзе судзіць народ Свой. (Другазак 32:35-36)
31
Страшна папасьці ў рукі Бога Жывога.
32
Прыпомніце-ж першыя дні вашыя, калі вы, прасьвечаныя, вытрымалі вялікае тамленьне мукаў,
33
то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, то дзелючы такое-ж жыцьцё другіх,
34
бо вы і маім путам спачувалі, і рабаваньне багацьця вашага з радасьцяй прыймалі, ведаючы, што маеце на нябёсах багацьце лепшае, непераходзячае.
35
Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду.
36
Бо патрэбна вам цярплівасьць, учыніўшы волю Божую, дастаць абяцанае;
37
бо яшчэ крыху, крыху, і прыдзе Той, Хто надыходзе, і не замарудзіць.
38
А праведны вераю жыць будзе; — і: калі хто спалохаецца, не ўпадабае яго душа Мая. (Аввак 2:3-4)
39
Мы-ж не палахлівыя на пагібель, але веруючыя на збаўленьне душы.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
Recommended Reading
Commentary
Hebrews Commentaries
→
Devotional
Hebrews Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→