bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 6
Hebrews 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 7 →
1
Дык, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, пасьпяшайма да дасканаласьці, не кладучы ізноў падставы дзеля пакаяньня ад мёртвых дзел і веры ў Бога,
2
навукі аб хрышчэньнях, і аб ускладаньні рук, і аб уваскрасеньні мёртвых, і аб судзе вечным.
3
I зробім гэтае, калі Бог дазволіць.
4
Бо немагчыма тых, што раз былі прасьвечаны, і паспробавалі дару нябеснага, і сталіся супольнікамі Духа Сьвятога,
5
і пакаштавалі добрага слова Божага і сілаў будучага веку
6
ды адпалі, — ізноў абнаўляць каяньнем, калі яны йзноў раскрыжоўваюць у сабе Сына Божага і зьдзекуюцца над Ім.
7
Бо зямля, якая п'е дождж, што часта зыходзе на яе, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто садзіць яе, — дастае багаслаўленьне ад Бога;
8
тая-ж, што прыносіць церні й пустазельле, нікчэмная і блізкая да праклёну: канец яе — на спаленьне.
9
Мы-ж спадзяемся ад вас, умілаваныя, лепшага і маючага збаўленьне, хаця й гаворым гэтак.
10
Бо Бог не несправядлівы, каб забыўся аб дзеле вашым і працы любві, якую вы выявілі дзеля іменьня Яго, калі служылі і служыце сьвятым.
11
Хочам жа, каб кожны з вас выяўляў такую-ж рупнасьць аб цьвёрдую надзею даканца;
12
каб ня стацца вам лянівымі, але насьлядаваць тых, што вераю і доўгацярплівасьцяй бяруць у спадчыну абяцаньне.
13
Бо Бог, прыракаючы Аўрааму, ня маючы клясьціся нікім вышэйшым, кляўся Самым Сабою,
14
кажучы: Запраўдным багаслаўленьнем пабагаслаўлю?? цябе і, памнажаючы, памножу цябе. (Быт 22:17)
15
Дык вось (Аўраам), як доўгацярплівы, атрымаў абяцанае.
16
Бо людзі клянуцца вышэйшым, і кожнае спрэчкі між імі канец на сцьвярджэньне — прысяга.
17
Дзеля гэтага й Бог, хочучы балей паказаці насьледнікам прырачэньня нязьменнасьць волі Сваей, ужыў прысягу,
18
каб у дзьвёх нязьменных рэчах, у якіх для Бога зманіць немагчыма, мелі крэпкае пацяшэньне, прыбегшы ўзяці надзею, што перад намі ляжыць,
19
якую маем, як якар душы, бясьпечную, пэўную, і ўваходзіць яна ў самае нутраное за заслону,
20
куды, як наш папярэднік, увайшоў Ісус, стаўшыся Архірэем навек паводле уставу Мэльхісэдэкавага.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
Recommended Reading
Commentary
Hebrews Commentaries
→
Devotional
Hebrews Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→