bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 12
Hebrews 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
1
Дзеля гэтага і мы, маючы навакол сябе гэткую хмару сьведак, скінуўшы ўсякую гордасьць і грэх, што нас блутаў, з цярплівасьцяй прабягаць будзем праз поле барацьбянае, што ляжыць перад намі,
2
пазіраючы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, перацярпеў крыж, ня дбаючы аб сорам, ды сеў праваруч пасаду Божага.
3
Бо падумайце аб Тым, Хто перацярпеў гэткі над сабою зьдзек ад грэшнікаў, каб вы не зьнемагаліся, аслабеўшы душамі вашымі.
4
Вы яшчэ не да крыві ваявалі, змагаючыся супраць грэху,
5
і забыліся аб закліку, што кажацца вам, як сыном: Сын мой! Ня грэбуй карай Гасподняй і не слабей, калі Ён цябе дакарае.
6
Бо Госпад, каго любіць, таго карае ды б'е ўсякага сына, якога прыймае. (Прып 3:11-12)
7
Калі вы церпіце кару, дык Бог адносіцца да вас, як да сыноў: бо ці ёсьць гэткі сын, якога-б не караў бацька?
8
Калі-ж астаецёся бяз кары, супольнікамі якое сталіся ўсе, дык вы байструкі, а не сыны.
9
Дык, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і баяліся іх, — то ці ня шмат балей карыцца будзем Айцу духаў ды жыць?
10
Бо тыя каралі, як самі думалі, на няшмат дзён; а Гэты на карысьць, каб быць нам учасьнікамі ў сьвятасьці Яго.
11
Усякае-ж караньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцяй, а сумам; а пасьля дае наву??чаным ім мірны плод праведнасьці.
12
Дык выпрастуйце апусьціўшыяся рукі і стомленыя калені (Ісая 35:3)
13
і сьцежкі простыя рабеце нагамі вашымі, каб кульгавае ня зьбілася з дарогі, а лепш наздаравела.
14
Старайцеся аб мір з усімі і аб сьвятасьць, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,
15
гледзячы, каб хто ня ўтраціў ласкі Божае; каб які горкі корань, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, ды праз яго каб не апаганіліся многія; (Другазак. 29:18)
16
каб ня было між вамі каго блуднага, ці нясьведамага, як Ізаў, які за адну страву аддаў першародзтва сваё.
17
Бо ведайце, што і пасьля ен, хочучы ўнасьледаваць багаслаўленьне, быў адкінены; бо не знайшоў месца пакаяньня, хоць і шукаў яго з сьлязьмі.
18
Бо не прыступіліся вы да гары датыкальнае і агнём палаючае, ані да цемры, і мроку, і буры,
19
ані да гуку трубнага і голасу мовы, аб якім чуўшыя прасілі, каб да іх ня было больш слова,
20
(бо ня вытрымалі загаданага: калі і зьвер дакранецца да гары, будзе ўкаменаваны ці каменем забіты, (Вых. 19:13)
21
і гэткая жахлівая была гэная праява, што Майсей сказіаў: Я у страху й дрыжу).
22
Але вы прыступіліся да гары Сыону і да места Бога Жывога, да нябеснага Ерузаліму і да мірыядаў Ангелаў,
23
да зграмаджэньня і царквы першакоў, запісаных на нябёсах, і да Судзьдзі ўсіх, Бога, і да духаў праведнікаў, што дайшлі дасканаласьці,
24
і да пасярэдніка новага запавету, Ісуса, і да крыві акрапленьня, што лепш за Авеляву прамаўляе.
25
Глядзеце, не адвярнецеся й вы ад таго, хто гаворыць. Бо, калі тыя не ўцяклі, не паслухаўшы прарочыўшага на зямлі, то тым балей мы, калі адвернемся ад нябеснага,
26
голас Якога тады захістаў зямлёю, цяпер жа прырок, кажучы: Яшчэ раз устрасяну ня толькі зямлю, але й неба. (Аг 2:7)
27
Словы «яшчэ раз» паказваюць зьмену ўстрасанага, як створанага, каб трываць непарушна.
28
Дык мы, прыняўшы царства непарушнае, ласку маем, праз якую служыцімем Богу даспадобы з саромлівасьцяй і страхам,
29
бо Бог наш ёсьць агонь, што пажырае. (Другазак 4:24)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
Recommended Reading
Commentary
Hebrews Commentaries
→
Devotional
Hebrews Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→