bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Hebrews 2
Hebrews 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 3 →
1
Дзеля гэтага трэба нам асабліва ўважаць на чутае, каб часам не адпасьці.
2
Бо, калі, сказанае праз Ангелаў слова было цьвёрдае, і ўсякі праступак і непаслухмянства даставалі справядлівую адплату,
3
дык як мы ўцячэм, (мы), што ня рупіліся аб гэткае збаўленьне, якое, апавяшчанае спачатку Госпадам, умацована ў нас ад тых, што ад Яго чулі,
4
пры сьведчаньні Богам праз знаменьні і цуды і розныя сілы, ды праз раздаваньне Духа Сьвятога паводле волі Яго?
5
Бо не для Ангелаў пакарыў Бог будучы сусьвет, аб якім гаворым;
6
засьведчыў жа нехта недзе, кажучы: Што ёсьць чалавек, што памятаеш аб ім, ці сын чалавечы, што адведваеш Яго?
7
Мала Ты панізіў яго перад Ангеламі; славай ды чэсьцю ўвянчаў Ты яго і паставіў яго панад творамі рук Тваіх;
8
усё пакарыў Ты пад ногі яго. Калі-ж пакарыў Яму ўсё, дык нічога не пакінуў непакорным яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб усё было пакорна яму; (Псал. 8:5-7)
9
але бачым, што Ісус, мала чым умалены перад Ангеламі, за муку сьмерці ўвенчаны славай і чэсьцю, каб з ласкі Божае спазнаў сьмерць за ўсіх.
10
Бо трэба было, каб Той, праз Якога ўсё і Кім усё, Таго, Хто прывёў многіх сыноў у славу, Павадыра збаўленьня іх, праз мукі завяршыў.
11
Бо і той, хто асьвячае, і тыя, што асьвячаюцца, усе — ад Аднаго; дзеля гэтага Ён не сароміцца называць іх братамі, кажучы:
12
Абвяшчу імя Твае братом Маім, пасярод царквы засьпяваю гымн Табе. (Псал 21:23)
13
I яшчэ: Я буду спадзявацца на Яго. I яшчэ: Вось я і дзеці, якіх даў мне Бог. (Ісая 8:17-18)
14
Калі-ж дзеці сталіся супольнікамі цела і крыві, дык і Ён таксама супольнік іх, каб праз сьмерць зьнішчыць таго, хто мае ўладу над сьмерцяй, гэта ёсьць д'ябала,
15
і збавіць тых, якія ад страху сьмерці праз усё жыцьцё былі адданы пад уладу рабству.
16
Бо запраўды ня Ангелаў прыймае Ён, але насеньне Аўраамавае прыймае.
17
Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім падобным стацца да братоў, каб быць міласэрным і верным Архірэем перад Богам, каб ачысьціць грахі народу;
18
бо, як Сам Ён, спакушаны, цярпеў, дык і можа спакушаным дапамагчы.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13