bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 10
1 Kings 10
Belarusian Bokun
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 11 →
1
І пачула валадарка Шэвы пра славу Салямона ў імя ГОСПАДА, і прыйшла выспрабаваць яго пытаньнямі.
2
І ўвайшла яна ў Ерусалім з вялікай дружынай, з вярблюдамі, якія несьлі пахнідлы, з вялікім мноствам золата і каштоўных камянёў. І прыйшла яна да Салямона, і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сэрцы сваім.
3
І Салямон адказаў на ўсе словы, што яна яму казала, і не было нічога, што было невядомым валадару, на што ён ня мог адказаць ёй.
4
І ўбачыла валадарка Шэвы ўсю мудрасьць Салямона, і дом, які ён пабудаваў,
5
і багацьце ежы на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў, і адзеньне іхняе, і напоі ягоныя, і цэласпаленьні, якія ён складаў ГОСПАДУ ў сьвятыні, і была яна ў захапленьні.
6
І сказала яна валадару: «Праўдзівым было тое слова, якое я чула ў зямлі маёй, пра справы твае і пра мудрасьць тваю!
7
Я ня верыла тым словам, што расказвалі мне, пакуль сама не прыйшла і ня ўбачыла вачыма сваімі і не пераканалася, што нават паловы не сказалі мне. Большая твая мудрасьць і багацьці, чым тая слава, якую я чула.
8
Шчаслівыя людзі твае і шчаслівыя слугі твае, якія стаяць перад табою і чуюць мудрасьць тваю!
9
Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Якому спадабаўся ты і Які пасадзіў цябе на пасадзе Ізраіля, таму што любіць ГОСПАД Ізраіля на вякі, і Ён паставіў цябе валадаром, каб ты чыніў суд і справядлівасьць».
10
І дала яна валадару сто дваццаць талентаў золата, і дужа шмат пахкіх траваў і каштоўных камянёў, і не было ніколі болей падаравана пахнідлаў, чым падаравала валадарка Шэвы валадару Салямону.
11
Таксама караблі Хірама, якія прывозілі з Афіру золата, прывозілі мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.
12
З дрэва чырвонага валадар зрабіў парэнчы для сьвятыні ГОСПАДА і для палаца валадарскага, таксама гусьлі і арфы для сьпевакоў. І ніколі не было дастаўлена столькі шмат дрэва чырвонага, і не бачана такога па сёньняшні дзень.
13
І валадар Салямон даў валадарцы Шэвы ўсё, што яна хацела і прасіла ў яго, апрача таго, чым ён адарыў яе з валадарскай шчодрасьцю. І вярнулася яна, і пайшла ў зямлю сваю, яна і слугі ейныя.
14
Вага золата, якое штогод дастаўлялася Салямону, была шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць талентаў золата,
15
апрача таго, што прыходзіла праз падаткі ад гандляроў і ад купцоў, і ад усіх валадароў Арабскіх, і ад намесьнікаў у краіне.
16
І зрабіў валадар Салямон дзвесьце вялікіх шчытоў са шчырага золата, шэсьцьсот сыкляў пайшло на кожны шчыт,
17
і трыста меншых шчытоў са шчырага золата, на кожны такі шчыт пайшло тры міны золата. І паставіў іх валадар у доме з лесу Лібанскага.
18
І зрабіў валадар вялікі пасад з косьці слановай, і пацягнуў яго чыстым золатам.
19
Да пасаду падходзіла шэсьць прыступак, а верх пасаду быў ззаду круглы, і парэнчы на абодвух баках пасаду, а пры парэнчах стаялі два ільвы.
20
І на шасьці прыступках з абодвух бакоў стаяла дванаццаць ільвоў. І ні ў адным валадарстве не было зроблена нічога падобнага.
21
Таксама ўсе пасудзіны, з якіх піў валадар Салямон, былі залатыя. З чыстага золата быў увесь посуд і ў доме з лесу Лібанскага. Нічога не было са срэбра, бо ня мела яно ніякай вартасьці ў часы Салямона,
22
бо караблі Таршыскія, якія належалі валадару разам з караблямі Хірама, раз у тры гады, прывозілі золата, срэбра, косьць слановую, малпаў і паваў.
23
І перавышаў валадар Салямон багацьцем і мудрасьцю ўсіх валадароў зямлі.
24
І ўсе на зямлі хацелі ўбачыць аблічча Салямона і паслухаць мудрасьці ягонай, якую даў Бог у сэрца ягонае.
25
І кожны з іх прыносілі яму дары: посуд срэбны і залаты, адзеньне, зброю, пахнідлы, коней, мулаў кожны год.
26
І назьбіраў Салямон калясьніцы і коньнікаў, і меў ён тысячу чатырыста калясьніцаў і дванаццаць тысячаў коньнікаў. І разьмясьціў ён іх па гарадах калясьнічых і пры валадару ў Ерусаліме.
27
А срэбра назьбіраў валадар у Ерусаліме столькі, колькі камянёў, а кедраў так шмат, колькі сыкамораў расьце ў Шэфэлі.
28
І прыводзілі Салямону коней з Эгіпту і з Куэ, і купцы валадарскія куплялі коней па вызначаным кошце.
29
І калясьніца з Эгіпту, прывезеная і вывезеная, каштавала шэсьцьсот сыкляў серабра, а конь — сто пяцьдзясят. Такім вось чынам праз іх прадавалася ўсё гэта валадарам Хетытаў і валадарам Сірыйскім.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22