bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 15
1 Kings 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 16 →
1
У васямнаццатым годзе валадараньня Ерабаама, сына Навата, у Юдзе стаў валадаром Абіям.
2
Ён тры гады валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Мааха, дачка Абсалома.
3
І хадзіў ён у-ва ўсіх грахах бацькі свайго, якія ён рабіў перад ім, і не любіў ён шчыра ГОСПАДА, Бога свайго, як Давід, бацька ягоны.
4
Аднак дзеля Давіда даў яму ГОСПАД сьветач ў Ерусаліме, каб паставіць сына ягонага і ўмацаваць Ерусалім,
5
бо Давід чыніў справядлівасьць перад ГОСПАДАМ і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў праз усё жыцьцё сваё, акрамя справы Урыі Хетыта.
6
І вайна паміж Рэхабаамам і Ерабаамам працягвалася ўвесь час.
7
Іншыя дзеяньні Абіяма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. І працягвалася вайна паміж Абіямам і Ерабаамам.
8
І супачыў Абіям з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда. І пасьля яго валадарыў сын ягоны, Аса.
9
У дваццатым годзе валадараньня Ерабаама над Ізраілем, над Юдам стаў валадаром Аса.
10
Сорак адзін год ён быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Мааха, дачка Абсалома.
11
І рабіў Аса справядлівае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны.
12
Ён выгнаў распусьніцаў з краіны, і павынішчаў усіх ідалаў, якіх нарабілі бацькі іхнія.
13
І нават маці сваю, Мааху, пазбавіў годнасьці валадаркі за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І Аса пасек ідала ейнага, і спаліў каля ручая Кедрон.
14
Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя. Аднак сэрца Асы было шчырым перад ГОСПАДАМ у-ва ўсе дні жыцьця ягонага.
15
І прынёс ён у сьвятыню ГОСПАДА рэчы, пасьвячоныя на ахвяру бацькам ягоным і ім самім: срэбра, золата і посуд.
16
Таксама паміж Асам і валадаром Ізраіля Баашам вайна працягвалася праз усё жыцьцё іхняе.
17
І пайшоў валадар Ізраіля Бааша на Юду, і пабудаваў Раму, каб ніхто ня мог увайсьці і выйсьці ад Асы, валадара Юды.
18
І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы святыні ГОСПАДАВАЙ і ў скарбніцы палацу валадарскага, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі:
19
«Няхай трывае запасет паміж мною і табой, як трываў між бацькам маім і бацькам тваім. Вось, я пасылаю табе дары: срэбра і золата. Дык ідзі, парві запавет, які маеш з Баашам, валадаром Ізраіля, каб ён адступіўся ад мяне».
20
І паслухаў Бен-Гадад валадара Асу, і паслаў начальнікаў войска свайго ў гарады Ізраіля. І захапілі яны Іён, Дан і Абэль-Бэт-Мааху, і ўвесь Кінэрэт, і ўсю зямлю Нэфталі.
21
Калі пра гэта даведаўся Бааша, кінуў будаваць Раму і вярнуўся ў Тырцу.
22
Тады Аса паклікаў усяго Юду, бяз ніякага выключэньня, і забралі яны з Рамы камяні і дрэва, якімі карыстаўся Бааша для будаўніцтва, і разбудаваў імі валадар Аса Гіву Бэн’яміна і Міцпу.
23
А іншыя дзеяньні Асы, мужнасьць ягоная і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі.
24
І супачыў Аса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у горадзе Давіда, бацькі свайго. Пасьля яго валадарыў сын ягоны, Язафат.
25
У другім годзе валадараньня валадара Юды Асы, пачаў валадарыць над Ізраілем Надаў, сын Ерабаама, і валадарыў ён над Ізраілем два гады.
26
І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхамі бацькі свайго і ў грэху ягоным, якім той уводзіў у грэх Ізраіля.
27
І зрабіў супраць яго змову Бааша, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Гіббэтоне, які быў горадам Філістынцаў, калі Надаў і ўсё войска Ізраіля аблягалі Гіббэтон.
28
І Бааша забіў яго ў трэйцім годзе Асы, валадара Юды, і сам стаў валадаром замест яго.
29
І калі ён пачаў валадарыць, выбіў ён увесь дом Ерабаама, і не пакінуў ніводнай душы з яго, пакуль ня вынішчыў яго паводле слова ГОСПАДА, як казаў Ён праз слугу свайго Ахію з Шыло,
30
дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўводзіў Ізраіля ў грэх, чым гнявіў ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
31
А іншыя дзеяньні Надава і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
32
І працягвалася вайна паміж Асам і Баашам, валадаром Ізраіля, праз усе дні жыцьця іхняга.
33
У трэйцім годзе Асы, валадара Юды, Бааша, сын Ахіі, стаў валадаром над Ізраілем у Тырцы і валадарыў дваццаць чатыры гады.
34
І рабіў ён ліхоту перад ГОСПАДАМ, і хадзіў шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той уводзіў у грэх Ізраіля.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22