bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 3
1 Kings 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 4 →
1
І пасваячыўся Салямон з фараонам, валадаром Эгіпецкім, бяручы за жонку дачку фараона. І ўвёў ён яе ў горад Давіда, калі яшчэ не пабудаваў дом сабе і дом ГОСПАДА, і муры кругом Ерусаліму.
2
А народ складаў ахвяры на ўзгорках, бо ня быў пабудаваны дом для імя ГОСПАДА да тае пары.
3
Салямон любіў ГОСПАДА і хадзіў паводле шляхоў Давіда, бацькі свайго, але і ён складаў ахвяры і каджэньні на ўзгорках.
4
І пайшоў валадар у Гібэон, каб там скласьці ахвяру, бо там быў найвышэйшы ўзгорак. І Салямон склаў на тым ахвярніку тысячу целаспаленьняў.
5
У Гібэоне аб’явіўся Салямону ноччу ў-ва сьне ГОСПАД і сказаў яму: «Прасі пра што хочаш, і Я дам табе».
6
Салямон сказаў: «Ты зьявіў слузе твайму Давіду, бацьку майму, вялікую ласку, бо ён хадзіў перад Табою ў праўдзе і справядлівасьці і ў прастаце сэрца адносна Цябе. І захаваў Ты яму вялікую ласку Тваю, і даў яму сына, які сядзіць на пасадзе ягоным, як гэта ёсьць сёньня.
7
І вось цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты ўчыніў валадаром слугу Твайго на мейсцы Давіда, бацькі майго. Я — вельмі малады, ня ўмею пачынаць і заканчваць.
8
І слуга Твой між народу, які Ты выбраў, народу вялікага, якога нельга палічыць, ані перапісаць.
9
Дык дай слузе Твайму сэрца мудрае, каб мог судзіць народ Твой і адрозьніваць, што дабрае, а што благое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?»
10
І спадабалася Госпаду тое, што прасіў Салямон.
11
І сказаў Бог Салямону: «За тое, што ты прасіў ў малітве гэтага, і не прасіў для сябе ані доўгага жыцьця, ані багацьця, ані жыцьцяў ворагаў тваіх, але прасіў ты мудрасьці, каб ўмець судзіць,
12
Я вось выканаю просьбу тваю, і Я даю табе сэрца мудрае і разважлівае, так што такога, як ты, не было перад табою і ня будзе пасьля цябе.
13
А яшчэ Я даю табе ня толькі тое, пра што ты прасіў, але таксама багацьце і славу такую, што падобным табе ня будзе ніхто з валадароў у-ва ўсе дні жыцьця твайго.
14
А калі ты будзеш хадзіць шляхамі Маімі, калі будзеш выконваць прыказаньні Мае і загады Мае, як рабіў гэта бацька твой, Я зраблю доўгімі дні твае».
15
І калі прачнуўся Салямон, ён зразумеў, што гэта быў сон. І прыйшоў ён у Ерусалім, і стаў перад Каўчэгам Запавету Госпада, і склаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, і зрабіў банкет для ўсіх слугаў сваіх.
16
І прыйшлі да валадара дзьве блудніцы, і сталі перад ім.
17
І адна з іх сказала: «О, гаспадару мой, я і гэта жанчына жывем у адным доме. І пры ёй у доме гэтым я нарадзіла.
18
У трэйці дзень пасьля мяне і яна нарадзіла. І былі мы разам, і апрача нас дзьвёх нікога іншага з намі ў доме не было.
19
А ноччу памёр сын жанчыны гэтай, бо, сплючы, яна задушыла яго.
20
І яна, устаўшы ноччу цішком, з-пад боку майго ўзяла сына майго, калі служка твая спала, і паклала каля сябе. А сына свайго, мёртвага, паклала каля мяне.
21
Калі я ўстала нараніцы, каб пакарміць сына свайго, вось, ён мёртвы. А калі пры сьвятле добра я прыгледзелася, то зразумела, што ня мой гэта сын, якога я нарадзіла».
22
А другая жанчына адказала: «Гэта няпраўда, бо мой сын жыве, а твой памёршы». А тая сказала: «Гэта твой сын памёршы, а мой жыве». І так спрачаліся яны перад валадаром.
23
І сказаў валадар: «Гэтая кажа: “Сын мой жыве, а сын твой мёртвы”, а тая адказвае: “Няпраўда, бо сын твой мёртвы, а сын мой жыве”».
24
І загадаў валадар: «Прынясіце мне меч!» І прынесьлі валадару меч.
25
І загадаў ён: «Падзяліце жывое дзіця на дзьве часткі, і дайце адной палову і другой палову».
26
Тады жанчына, сын якой быў жывы, узрушаная літасьцю дзеля сына свайго, сказала валадару: «Гаспадару, не забівайце яго, малю, але жывога аддайце ёй». А другая сказала: «Падзяліце, няхай ня будзе ён ані табе, ані мне».
27
І валадар пастанавіў: «Дайце ёй жывое дзіця, не забівайце яго, бо яна — маці ягоная».
28
І пачуў увесь Ізраіль пра гэты суд, як вырашыў валадар; і баяліся валадара, бо бачылі ў ім мудрасьць Божую, каб чыніць суд.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22