bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 6
1 Kings 6
Belarusian Bokun
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 7 →
1
У чатырыста васемдзясятым годзе пасьля выхаду Ізраілю з зямлі Эгіпецкай, у чацьвёртым годзе валадараньня Салямона над Ізраілем, у месяцы Зіў, значыць другім месяцы, пачаў [Салямон] будаваць Дом ГОСПАДАЎ.
2
Дом, які валадар Салямон будаваў для ГОСПАДА, меў шэсьцьдзесят локцяў даўжыні і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.
3
Прысенак перад сьвятыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна да шырыні сьвятыні, і дзесяць локцяў шырыні перад сьвятыняй.
4
І зрабіў ён у сьвятыні наўскосныя вокны з кратамі,
5
і зрабіў прыбудову ўздоўж сьценаў сьвятыні, вакол сьвятыні і Мейсца Найсьвяцейшага, і бакавыя памяшканьні кругом.
6
І меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, сярэдні — шэсьць локцяў шырыні, а трэйці — сем локцяў шырыні, бо ён заагледзеў дом звонку ў выступы, каб прыбудова не датыкалася да сьценаў сьвятыні.
7
Пры пабудове сьвятыні карысталіся абчэсанымі камянямі, і ў сьвятыні не было чутна ані молату, ані сякеры, ані ніякай жалезнай прылады, калі яе будавалі.
8
Дзьверы ў сярэдняе бакавое памяшканьне былі з правага боку дому, праз якое па крутых сходах узыходзілася да сярэдняга, а з сярэдняга — да трэйцяга паверху.
9
Так вось пабудаваў ён гэтую сьвятыню, і скончыў яе. І абшыў ён сьвятыню кедровымі дошкамі.
10
І дабудаваў да ўсяе сьвятыні бакавыя памяшканьні ў пяць локцяў вышыні, і яны былі прымацаваныя да сьвятыні кедровымі бярвеньнямі.
11
І прамовіў ГОСПАД да Салямона, кажучы:
12
«Што да дому гэтага, які ты будуеш, то калі будзеш выконваць закон Мой, і пастановы Мае, і ўсе прыказаньні Мае, трымаючыся іх, Я споўню на табе слова Маё, якое абяцаў Давіду, бацьку твайму.
13
І буду Я жыць між сыноў Ізраіля, і не пакіну народу Майго, Ізраіля».
14
І пабудаваў Салямон сьвятыню, і закончыў яе.
15
І знутры абшыў сьцены сьвятыні кедровымі дошкамі, ад падлогі сьвятыні аж да бэлькаў столі ўнутры абшыў дрэвам, а падлогу сьвятыні пакрыў кіпарысавымі дошкамі.
16
А з задняга боку сьвятыні паставіў сьцену з кедровых дошак у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі, каб аддзяліць Дэбір, значыць Мейсца Найсьвяцейшае.
17
Сорак локцяў даўжыні мела сьвятыня бяз Мейсца Найсьвяцейшага.
18
Кедровыя сьцены ўнутры ўпрыгожвалі рэзьбленыя плады і кветкі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць [на сьценах].
19
Мейсца Найсьвяцейшае было прыгатаванае ў сярэдзіне пабудовы, каб там паставіць Каўчэг Запавету ГОСПАДА.
20
Мела яно дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І ён абклаў яго чыстым золатам. Таксама збудаваў кедровы ахвярнік перад Дэбірам.
21
Унутры Салямон аблажыў сьвятыню таксама шчырым золатам, і нацягнуў залатыя ланцугі перад Мейсцам Найсьвяцейшым, якое таксама абшыў золатам.
22
І нічога не было ў сьвятыні, каб не было пакрыта золатам. Таксама ахвярнік перад Мейсцам Найсьвяцейшым пакрыў золатам.
23
І паставіў у Мейсцы Найсьвяцейшым двух херувімаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.
24
Адно крыло херувімаў мела пяць локцяў, і другое крыло мела таксама пяць локцяў. І ад канца аднаго крыла да канца другога крыла было дзесяць локцяў.
25
Другі херувім таксама меў дзесяць локцяў. Абодва херувімы мелі такія самыя памеры і выгляд.
26
Вышыня аднаго і другога херувіма была дзесяць локцяў.
27
І паставіў ён гэтых херувімаў у сярэдзіне ўнутранай часткі. І крылы херувімаў былі раскінуты так, што крыло аднаго дакраналася адной сьцяны, а крыло другога датыкалася другой сьцяны. А іхнія другія крыльлі зыходзіліся ў сярэдзіне сьвятыні крыло з крылом.
28
І пакрыў ён херувімаў золатам.
29
А на ўсіх сьценах сьвятыні кругом выразаў выявы херувімаў, пальмавых дрэваў і кветак, што красуюць, унутры і звонку.
30
Падлогу сьвятыні пакрыў таксама золатам, унутры і звонку.
31
А уваход у Мейсца Найсьвяцейшае заагледзеў у дзьверы з аліўкавага дрэва з пяцівугольнымі вушакамі.
32
На дзьвюх паловах дзьвярэй з аліўкавага дрэва ён вырабіў херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пацягнуў іх золатам. Золатам таксама пакрыў херувімаў і пальмы.
33
Каля ўваходу ў сьвятыню ён зрабіў чатырохвугольныя вушакі з аліўкавага дрэва,
34
і двое дзьвярэй з кіпарырысавага дрэва. Абедзьве паловы адных дзьвярэй былі рухомыя, і абедзьве паловы другіх дзьвярэй былі рухомыя.
35
І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пацягнуў разьбу золатам.
36
І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма радамі чэсаных камянёў і трыма радамі чэсаных кедровых бярвеньняў.
37
Падмурак Дому ГОСПАДА быў закладзены ў месяцы Зіў чацьвёртага году,
38
а ў шаснаццатым годзе, у месяцы Буль, значыцца, у восьмым месяцы, была скончаная сьвятыня з усімі прыналежнасьцямі ейнымі і з ўсім ўпарадкаваньнем яе. Будаваў ён сьвятыню сем гадоў.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22