bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 11
1 Kings 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 12 →
1
І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманіцянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетытак,
2
з тых народаў, пра якія ГОСПАД загадаў сынам Ізраіля: «Не ўваходзьце да іх і яны няхай не ўваходзяць да вас, бо яны адвернуць сэрцы вашыя, што вы пойдзеце за багамі іхнімі». І да іх прыхіліўся Салямон каханьнем.
3
І меў ён так сямсот жонак і трыста наложніцаў. І жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае.
4
Калі быў ён ужо стары, жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае да багоў чужых, і сэрца ягонае не было адданае ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага.
5
І стаў Салямон служыць Астарце, багіні Сідонцаў, і Мільхому, брыдоце Аманіцкай.
6
І рабіў Салямон ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і не ішоў за ГОСПАДАМ як Давід, бацька ягоны.
7
І нават збудаваў Салямон ахвярнік Кемошу, брыдоце Мааўскай, на гары насупраць Ерусаліму, і Малек, брыдоце сыноў Амона.
8
І тое самае зрабіў ён усім сваім жонкам-чужынкам, якія палілі кадзіла і складалі ахвяры багам сваім.
9
І разгневаўся ГОСПАД на Салямона за тое, што адвярнуў ён сэрца сваё ад ГОСПАДА, Бога Ізраіля, Які зьяўляўся яму двойчы,
10
і забараняў яму хадзіць за багамі чужымі. Але ён ня выканаў таго, што загадаў яму ГОСПАД.
11
І сказаў ГОСПАД Салямону: «За тое, што ты зрабіў гэтае і не захаваў запавету Майго, і прыказаньняў Маіх, якія Я даў табе, Я забяру валадарства тваё ад цябе, і аддам яго слузе твайму.
12
У дні твае, аднак, не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго, але з рукі сына твайго забяру яго.
13
І ня ўсё валадарства забяру, але адно пакаленьне дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў».
14
І паставіў ГОСПАД супраціўніка Салямону, Гадада Эдомца, з валадарскага роду ў Эдоме.
15
Калі Давід перамог Эдом, Ёаў, начальнік войска, прыйшоў хаваць забітых і выбіў усіх мужчынаў Эдомскіх,
16
бо быў там Ёаў шэсьць месяцаў і ўсе Ізраільцяне з ім, аж пакуль ня выбілі ўвесь род мужчынскі ў Эдоме.
17
І ўцёк Гадад разам з Эдомцамі, слугамі бацькі свайго, і зыйшоў у Эгіпет, а Гадад быў яшчэ малым хлопцам.
18
І выйшлі яны з Мадыяну, і прыйшлі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парану і прыйшлі ў Эгіпет да фараона, валадара Эгіпецкага. А ён даў ім дом і харчаваньне і выдзяліў зямлю.
19
І знайшоў Гадад вялікую ласку ў фараона, і ён даў Гададу за жонку сястру жонкі сваёй, сястру валадаркі Тахпэнэс.
20
Калі сястра Тахпэнэс нарадзіла яму сына Гэнубата, Тахпэнэс выгадавала яго ў доме фараона. І быў Гэнубат разам з сынамі фараона ў доме ягоным.
21
Калі Гадад даведаўся ў Эгіпце, што Давід заснуў з бацькамі сваімі і што таксама памёр Ёаў, начальнік войска, сказаў ён фараону: «Дазволь мне вярнуцца ў зямлю сваю».
22
Фараон сказаў яму: «Ці табе чаго не хапае ў мяне, што ты хочаш ісьці ў зямлю сваю?» Ён адказаў: «Усяго мне стае, але прашу, адпусьці мяне».
23
І паставіў Бог яшчэ супраціўніка Салямону, Рэзона, сына Эліяды, які ўцёк ад Гададэзэра, валадара Савы, пана свайго.
24
Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром банды. І калі Давід перамог Арам, яны пайшлі ў Дамаск, і там абжыліся, і панавалі ў Дамаску.
25
І быў ён ворагам Ізраіля ў-ва ўсе дні Салямона. І ненавідзеў ён Ізраіля, як і Гадад. А панаваў ён у Сірыі.
26
Таксама Ерабаам, сын Навата, Эфрацянін з Цэрэды, маці ягоная мела на імя Цэруя, удава. Гэты слуга Салямона падняў руку на валадара.
27
І вось такая была прычына, што ён збунтаваўся супраць валадара: Салямон будаваў Мілло і замураваў вылам у муры ў горадзе Давіда, бацькі свайго.
28
А Ерабаам быў ваяр мужны. Салямон, бачачы здольнага юнака, паставіў яго наглядчыкам над работнікамі з усяго дому Язэпа.
29
І сталася, што аднойчы Ерабаам выйшаў з Ерусаліму, і спаткаў яго на дарозе прарок Ахія з Шыло. А быў ён апрануты ў новы плашч, і толькі яны адны былі ў полі.
30
І зьняў Ахія новы плашч, які быў на ім, і падзёр яго на дванаццаць частак.
31
І сказаў Ерабааму: «Вазьмі сабе дзесяць частак, бо вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Вось, Я вырву валадарства з рукі Салямона, і дам табе дзесяць пакаленьняў.
32
І толькі адно пакаленьне застанецца яму дзеля слугі Майго, Давіда, і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў з усіх пакаленьняў Ізраіля,
33
бо яны пакінулі Мяне і пакланяліся Астарце, багіні Сідонцаў, і Кемошу, богу Мааву, і Мьлькому, богу сыноў Амона, і не хадзілі шляхамі Маімі, каб чыніць добрае перада Мною, спаўняць прыказаньні Мае і пастановы, як Давід, бацька яго.
34
Але Я не забяру з рукі ягонай ўсяго валадарства, але пакіну яго валадаром да канца жыцьця ягонага дзеля Давіда, слугі Майго, якога Я выбраў, і які выконваў закон Мой і прыказаньні Мае.
35
І Я забяру валадарства з рукі сына ягонага, і дам табе дзесяць пакаленьняў.
36
А сыну ягонаму Я пакіну адно пакаленьне, каб заставаўся сьветач Давіда, слугі Майго, перад абліччам Маім у-ва ўсе дні ў горадзе Ерусаліме, які Я выбраў Сабе, каб было там імя Маё.
37
А цябе Я выбраў, і ты будзеш валадарыць над усім, чаго зажадае душа твая, і будзеш валадаром над Ізраілем.
38
І калі ты будзеш спаўняць усё, што Я загадаю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі, і будзеш рабіць, што праведна ў вачах Маіх, спаўняючы закон і прыказаньні Мае, як рабіў Давід, слуга Мой, Я буду з табой і пабудую табе дом моцны, як пабудаваў Давіду, і дам табе Ізраіль.
39
І пакараю нашчадкаў Давіда, але не на ўсе дні”».
40
Дзеля таго Салямон хацеў забіць Ерабаама, але ён уцёк у Эгіпет да Шышака, валадара Эгіпецкага, і быў там аж да сьмерці Салямона.
41
А іншыя справы Салямона, і ўсе, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная апісаныя ў Кнізе Дзеяў Салямона.
42
Салямон валадарыў над усім Ізраілем і над Ерусалімам сорак гадоў.
43
І супачыў Салямон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І пачаў валадарыць замест яго сын ягоны Рэхабаам.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22