bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 16
1 Kings 16
Belarusian Bokun
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 17 →
1
І прамовіў ГОСПАД да Егу, сына Хананіі, супраць Баашы, кажучы:
2
«За тое, што Я цябе падняў з парахна і паставіў правадыром над народам Маім, Ізраілем, а ты хадзіў шляхам Ерабаама і ўводзіў у грэх народ Мой, Ізраіля, каб Мяне гнявіць грахамі іхнімі,
3
Я адкіну дом Баашы і зраблю з домам тваім тое, што зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата.
4
Хто у Баашы памрэ ў горадзе, таго зьядуць сабакі, а хто памрэ ў полі, таго будуць жэрці птушкі паднебныяі».
5
Іншыя дзеяньні Баашы, і ўсё, што ён рабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
6
І заснуў Бааша з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у Тырцы. А пасьля яго стаў валадаром Эла, сын ягоны.
7
І прамовіў ГОСПАД праз прарока Егу, сына Хананіі, супраць Баашы і дому ягонага дзеля ўсякага зла, якога дапусьціўся ён перад ГОСПАДАМ, гневаючы Яго ўчынкамі рук сваіх, калі рабіў як дом Ерабаама, які ён выгубіў.
8
У дваццаць шостым годзе Асы, валадара Юды, Эла, сын Баашы, стаў валадаром над Ізраілем у Тырцы на два гады.
9
Слуга ягоны Зімры, начальнік над паловаю калясьніцаў, змовіўся супраць яго. І калі Эла быў напіўся ў доме Арцы, загадчыка дому ў Тырцы,
10
Зімры напаў на яго, і ударыў яго, і забіў яго ў дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, і стаў валадаром замест яго.
11
І калі ён стаў валадаром, і сеў на пасадзе ягоным, то выбіў увесь дом Баашы, і не пакінуў з яго анікога мужчынскага роду, ані сваякоў, ані сяброў ягоных.
12
І зьнішчыў Зімры ўвесь род Баашы паводле слова ГОСПАДА, як быў Ён прадказаў Баашы праз Егу, прарока,
13
дзеля многіх грахоў Баашы і дзеля грахоў Элы, сына ягонага, які сам грашыў, і ўводзіў у грэх Ізраіля, гневаючы ГОСПАДА, Бога Ізраіля, ідаламі сваімі.
14
А іншыя дзеяньні Элы, і ўсё, што ён рабіў, запісана ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
15
У дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, валадарыў сем дзён у Тырцы Зімры, калі войска аблягала Гіббэтон, горад Філістынцаў.
16
І пачуў народ, раскладзены табарам: «Зімры ўчыніў змову і забіў валадара». Тады ўвесь Ізраіль, які быў у табары, выбраў валадаром Омры, начальніка войска Ізраільскага.
17
І выйшаў Омры і з ім увесь Ізраіль з-пад Гіббэтону і аблажылі Тырцу.
18
Зімры, бачачы, што горад здабыты, увайшоў у палац і падпаліў палац валадарскі, і памёр
19
у грахах сваіх, якімі грашыў, чынячы зло ў вачах ГОСПАДА і ходзячы шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той горшыў Ізраіля.
20
Іншыя дзеянбьні Зімры, і змова ягоная, якую зрабіў, запісаны ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
21
Тады народ Ізраільскі падзяліўся на дзьве часткі: палова народу стаяла за Тэбні, сына Гіната, каб яго паставіць валадаром, а другая палова — за Омры.
22
І пераважыў народ, які стаяў за Омры, таго, што стаяў за Тэбні, сына Гіната. І Тэбні памёр, а валадарыў Омры.
23
У трыццаць першым годзе Асы, валадар Юды, Омры стаў валадаром над Ізраілем на дванаццаць гадоў. У Тырцы ён валадарыў шэсьць гадоў.
24
А пасьля за два таленты срэбра ён купіў у Шэмэра гару Шамэрон, і забудаваў яе, і горад, які пабудаваў, назваў Самарыяй ад імя гаспадара гары — Шэмэра.
25
І рабіў Омры ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і чыніў зло горш за ўсіх, якія былі перад ім.
26
І хадзіў ён ўсімі шляхамі Ерабаама, сына Навата, і ў граху ягоным, якім ён ўводзіў у грэх Ізраіля, каб гнявіць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, брыдотамі сваімі.
27
А іншыя дзеяньні Омры, якія ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
28
І заснуў Омры з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у Самарыі. А пасьля яго валадарыў Ахаў, сын ягоны.
29
Ахаў, сын Омры, стаў валадаром Ізраіля ў трыццаць восьмым годзе Асы, валадара Юды, і валадарыў Ахаў, сын Омры, над Ізраілем ў Самарыі дваццаць гадоў.
30
І рабіў ліхоту Ахаў, сын Омры, у вачах ГОСПАДА, і стаўся горшым ад усіх папярэднікаў сваіх.
31
Мала яму было жыць у грахах Ерабаама, сына Навата, але ён узяў за жонку Езабэль, дачку Этбаала, валадара Сідонцаў, і пачаў служыць Баалу і пакланяцца яму.
32
І паставіў ён ахвярнік Баалу ў сьвятыні Баала, якую пабудаваў у Самарыі.
33
І зрабіў Ахаў Астарту, і сваімі ўчынкамі Ахаў гнявіў ГОСПАДА, Бога Ізраіля, болей, чым усе валадары Ізраіля, якія былі перад ім.
34
За жыцьця ягонага Хіэль з Бэтэлю адбудаваў Ерыхон паводле слова ГОСПАДА, сказанага праз Егошуа, сына Нуна. Падмуркі ягоныя ён паклаў на першародным сваім, Абіраме, а на наймалодшым сваім, Сэгібе, паставіў брамы ягоныя.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22