bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 17
1 Kings 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 18 →
1
І сказаў прарок Ільля з Тэшбы ў Гілеадзе Ахаву: «На жыцьцё ГОСПАДА, Бога Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтых гадах ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль я не скажу!»
2
І было слова да яго ГОСПАДА, кажучы:
3
«Адыйдзі адсюль і ідзі на ўсход, і схавайся пры ручаі Керыт, які на ўсход ад Ярдану.
4
Ваду будзеш піць з ручая, а Я груганам загадаў, каб там кармілі цябе».
5
І ён пайшоў, і зрабіў паводле слова ГОСПАДА. І пайшоў, і сеў каля ручая Керыт, на ўсход ад Ярдану.
6
І груганы прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і таксама хлеб і мяса ўвечары, а ваду ён піў з ручая.
7
Але праз нейкі час ручай высах, бо ў зямлі гэтай не ішоў дождж.
8
І было слова ГОСПАДА да яго:
9
«Устань і ідзі ў Сарэпту Сідонскую, і жыві там. Я вось загадаў там адной удаве, каб карміла цябе».
10
І ён устаў, і пайшоў у Сарэпту. І падыйшоў ён да гарадзкой брамы, і вось, перад ім жанчына зьбірае дровы. І ён паклікаў яе, і папрасіў: «Дай мне крыху вады са збана напіцца».
11
Калі яна пайшла, каб прынесьці, ён наўздагон зноў папрасіў: «Прынясі мне яшчэ лустачку хлеба».
12
Яна адказала: «На жыцьцё ГОСПАДА, Бога твайго, я ня маю хлеба, толькі жменю мукі ў збане і крыху алею ў пасудзіне. Вось, я назьбіраю крыху дроваў, і пайду, і прыгатую сабе і сыну майму пасілак, і мы зьямо і памром».
13
Ільля сказаў ёй: «Ня бойся, але ідзі і зрабі, як ты казала, толькі перш зрабі для мяне аладку з гэтай мукі і прынясі мне. А сабе і сыну потым зробіш.
14
Бо гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Мука ў збане ня скончыцца і алею ў пасудзіне ня зьменшыцца аж да дня, у які ГОСПАД дасьць дождж на аблічча зямлі”».
15
І яна пайшла, і зрабіла, што сказаў Ільля, і яна ела, і ён, і дом ейны доўгі час.
16
І мука ў збане ня сканчвалася і алею ў пасудзіне ня меншала паводле слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз Ільлю.
17
І сталася, што па нейкім часе захварэў сын тае ўдавы, гаспадыні дому. І хвароба ягоная была дужа цяжкая, і ён перастаў дыхаць.
18
І сказала яна Ільлі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне злачынствы мае і забіць сына майго?»
19
А ён сказаў ёй: «Дай мне сына твайго». І ён ўзяў яго ад грудзей ейных і занёс у верхні пакой, дзе сам жыў, і палажыў яго на ложак свой.
20
І клікаў ён ГОСПАДА, і маліўся: «ГОСПАДЗЕ, Божа мой, няўжо ўдаву, у якой я жыву як госьць, Ты пакараў і забраў жыцьцё ў сына ейнага?»
21
І тры разы лёг на дзіця, і зноў клікаў ГОСПАДА: «ГОСПАДЗЕ, Божа мой, няхай вернецца душа гэтага хлопца ў яго».
22
І выслухаў ГОСПАД голас Ільлі, і вярнулася душа хлопца ў яго, і ён аджыў.
23
І ўзяў Ільля хлопца, і занёс яго з верхняга пакою ўніз, і аддаў маці ягонай, і сказаў ёй: «Глядзі, жывы сын твой».
24
І жанчына сказала Ільлі: «Цяпер я ведаю, што ты — чалавек Божы, і слова ГОСПАДА — праўда».
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22