bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 14
1 Kings 14
Belarusian Bokun
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 15 →
1
У той час захварэў сын Ерабаама, Абія.
2
І сказаў Ерабаам жонцы сваёй: «Зьмяні выгляд свой, каб не пазналі, што ты — жонка Ерабаама, і ідзі ў Шыло. Там ёсьць Ахія, які сказаў мне, што я буду валадаром над народам гэтым.
3
І вазьмі з сабою дзесяць хлябоў, аладкі і збан мёду, і ідзі да яго. Ён скажа табе, што станецца з хлопцам».
4
І зрабіла жонка Ерабаама, як ён сказаў. І ўстала яна, і пайшла ў Шыло, і прыйшла ў дом Ахіі. А Ахія ня мог бачыць, бо сьцямнелі вочы ягоныя дзеля старасьці.
5
І сказаў ГОСПАД Ахіі: «Вось, прыходзіць жонка Ерабаама, каб спытацца адносна сына свайго, які хварэе. Вось так скажаш ёй. Калі ўвойдзе, яна будзе пераапранутая».
6
І калі Ахія пачуў шоргат ног ейных, калі яна ўваходзіла, сказаў: «Уваходзь, жонка Ерабаама. Чаму ты пераапранулася? Я — суровы пасланьнік для цябе.
7
Ідзі і скажы Ерабааму: “Вось што сказаў ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што Я ўзвысіў цябе спасярод народу, зрабіў цябе правадыром над народам Маім, Ізраілем,
8
і адарваў валадарства ад дому Давіда, і даў яго табе, але ты ня быў верны як слуга Мой Давід, які захоўваў прыказаньні Мае і хадзіў за Мною ўсім сэрцам сваім, робячы толькі добрае ў вачах Маіх,
9
і рабіў ты горш за ўсіх, якія былі перад табой, і пайшоў, і нарабіў сабе багоў чужых і балваноў літых, каб разгневаць Мяне, а ад Мяне адвярнуўся.
10
дзеля таго Я навяду на дом Ерабаама ўсякае ліха, і выб’ю з роду Ерабаама ўсіх мужчынскага роду, ад нявольніка да вольнага ў Ізраілю, і вымяту рэшткі дому Ерабаама, як вымятаецца сьмецьце, аж не застанецца нічога.
11
Хто ў Ерабаама памрэ ў горадзе, тых паядуць сабакі, а хто памрэ на полі, тых пажаруць птушкі паднебныя. Гэта сказаў ГОСПАД”.
12
А ты ўстань і вяртайся ў дом свой, і пры самым прыходзе тваім ў горад памрэ хлопец,
13
і будзе плакаць над ім увесь Ізраіль, і пахавае яго, бо толькі ён з роду Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо з роду Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта мілае ГОСПАДУ, Богу Ізраіля.
14
І паставіць ГОСПАД Сабе валадара над Ізраілем, які выгубіць дом Ерабаама.
15
І ўдарыць ГОСПАД Ізраіля, што будзе ён як трысьнёг на вадзе, і выганіць Ізраіля з гэтай добрай зямлі, якую Ён даў бацькам іхнім, і пераселіць іх за раку за тое, што яны парабілі сабе ідалаў, каб гнявіць ГОСПАДА.
16
І пакіне ГОСПАД Ізраіля дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраіля».
17
І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыйшла ў Тырцу. І калі яна пераступала парог дому, памёр хлопец.
18
І пахавалі яго, і галасіў над ім увесь Ізраіль паводле слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз слугу Свайго, прарока Ахію.
19
Іншыя дзеяньні Ерабаама, як ён ваяваў і як валадарыў, апісаны ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
20
Час валадараньня Ерабаама трываў дваццаць два гады. І супачыў ён з бацькамі сваімі. Пасьля яго валадарыў сын ягоны Надаў.
21
У той час Рэхабаам, сын Салямона, быў валадаром у Юдзе. Сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён пачаў валадарыць, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх пакаленьняў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. Імя маці ягонай — Наама, Аманіцянка.
22
І Юда дапускаўся ліхоты перад ГОСПАДАМ, і гнявілі яны ГОСПАДА больш, чым бацькі іхнія, грахамі сваімі, якіх дапускаліся.
23
І будавалі яны сабе ўзгоркі, слупы і Астартаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
24
І пачалася таксама распуста ў зямлі той, і дапускаліся яны ўсякай брыдоты народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам Ізраіля.
25
Дзеля таго ў пятым годзе валадара Рэхабаама пайшоў супраць Ерусаліму Шышак, валадар Эгіпту.
26
Ён зрабаваў каштоўнасьці сьвятыні ГОСПАДА і багацьці валадарскія, і ўсё забраў, таксама ўсе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.
27
На мейсца іх валадар Рэхабаам зрабіў шчыты мядзяныя і перадаў іх ў рукі начальнікаў варты, якая пільнавала ўваход у палац валадарскі.
28
І пасьля, кожны раз, калі валадар уваходзіў у сьвятыню ГОСПАДА, уносіла іх варта, а потым зноў адносіла іх у збраёўню варты.
29
Іншыя дзеяньні Рэхабаама і ўсё, што ён рабіў, заспісана ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
30
А вайна паміж Рэхабаамам і Ерабаамам працягвалася ўвесь час.
31
І супачыў Рэхабаам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Маці ягоная мела на імя Наама, Аманіцянка. А пасьля яго валадаром стаў сын ягоны, Абіям.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22