bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 18
1 Kings 18
Belarusian Bokun
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 19 →
1
Па доўгім часе, у трэйці год было слова ГОСПАДА да Ільлі, кажучы: «Ідзі і пакажыся Ахаву, і Я дам дождж на зямлю».
2
І пайшоў Ільля, каб паказацца Ахаву. А ў Самарыі быў страшэнны голад.
3
І паклікаў Ахаў Абадыю, аканома, а Абадыя баяўся ГОСПАДА.
4
І калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДАВЫХ, ён узяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзясят у адной і ў другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.
5
І сказаў Ахаў Абадыі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх крыніцах і па ўсіх лагчынах, можа, знойдзеш дзе траву, каб зьберагчы жывымі коней і валоў, і не замарыць голадам жывёлы».
6
І падзялілі паміж сабой краіну, каб абыйсьці яе. Ахаў пайшоў адной дарогай, а Абадыя — другой дарогай асобна.
7
І калі Абадыя быў у дарозе, выйшаў Ільля яму на спатканьне. І ён, калі пазнаў яго, упаў на твар свой і сказаў: «Ці гэта ты, гаспадару мой, Ільля?»
8
Ён адказаў яму: «Так, я. Ідзі і скажы гаспадару твайму: “Вось, Ільля тут”».
9
Абадыя сказаў: «Чым я саграшыў, што ты аддаеш мяне, слугу твайго, у рукі Ахава, каб ён забіў мяне?
10
На жыцьцё ГОСПАДА, Бога твайго! Няма народу або валадарства, да якога б не паслаў гаспадар мой, каб цябе адшукаць. А калі адказалі ўсе: “Няма яго тут”, дык ён загадаў прысягнуць кожнаму валадарству і кожнаму народу, што цябе нельга там знайсьці.
11
І ты кажаш мне цяпер: “Ідзі і скажы гаспадару твайму: "Вось, Ільля тут"”.
12
А калі я адыйдуся ад цябе, возьме цябе Дух ГОСПАДА і занясе ў месца, якога я ня ведаю. І калі я пайду і паведамлю Ахаву, а ён ня знойдзе цябе, ён заб’е мяне. А слуга ж твой баіцца ГОСПАДА ад маленства свайго.
13
Ці не было сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА? Я тады схаваў сто чалавек спаміж прарокаў ГОСПАДА па пяцьдзясят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой.
14
А ты мне цяпер кажаш: “Ідзі і скажы гаспадару свайму: "Вось, Ільля тут"”. Ён жа заб’е мяне».
15
Але Ільля адказаў: «На жыцьцё ГОСПАДА Магуцьцяў, перад абліччам Якога я стаю, яшчэ сёньня я пакажуся яму».
16
І Абадыя пайшоў на спатканьне з Ахавам, і сказаў яму. І пайшоў Ахаў на сустрэчу з Ільлёй.
17
І калі ўбачыў яго, сказаў: «Ці ты той, хто трывожыць Ізраіля?»
18
Ён адказаў: «Ня я трывожу Ізраіля, але ты і род бацькі твайго, бо ты не выконваеш прыказаньні ГОСПАДА і пайшоў за Баалам.
19
І цяпер пашлі і зьбяры да мяне на гару Кармэль усяго Ізраіля, а таксама чатырыста пяцьдзясят прарокаў Баала і чатырыста прарокаў Астарты, якія ядуць са стала Езабэлі».
20
І паслаў Ахаў па ўсіх сыноў Ізраіля, і сабраў прарокаў на гару Кармэль.
21
І зьвярнуўся Ільля да ўсяго народу і сказаў: «Дакуль будзеце кульгаць на абедзьве нагі? Калі ГОСПАД ёсьць Бог, ідзіце за Ім, а калі Баал, ідзіце за ім». Але народ ані слова не адказаў яму на гэта.
22
І сказаў Ільля да народу: «Я адзін застаўся з прарокаў ГОСПАДА, а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзясят.
23
Дык няхай дадуць нам двух бычкоў, і няхай яны выбяруць сабе аднаго бычка, пасякуць яго і пакладуць на дровы, але няхай не падкладаюць агню! І я падрыхтую другога бычка і палажу яго таксама на дровы, але агню не падкладу.
24
І вы будзеце клікаць імя бога вашага, а я буду клікаць імя ГОСПАДА. І той Бог, Які выслухае і спашле агонь, Той ёсьць сапраўдны Бог!» І ўвесь народ адказаў: «Добрае гэта слова».
25
І сказаў Ільля прарокам Баала: «Выбярыце сабе аднаго бычка і пачніце першыя, бо вас шмат, і клічце імя бога вашага, не падкладаючы агню».
26
І ўзялі яны бычка, якога даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
27
І апоўдні Ільля пачаў сьмяяцца з іх, кажучы: «Клічце мацней, бо гэта ж бог, можа, ён нечым заняты, а можа, недзе выйшаў, а можа, у дарозе або сьпіць, дык няхай абудзіцца!»
28
І яшчэ мацней крычалі яны, і калечылі сябе паводле звычаю свайго нажамі і дзідамі, аж лілася з іх кроў.
29
І прайшоў поўдзень, а яны ўсё праракавалі аж да часу складаньня ахвяраў хлебных, але ня чулася аніякага голасу і ніхто не зьвяртаў увагі на малттву іхнюю.
30
І сказаў Ільля ўсяму народу: «Падыйдзіце да мяне». І калі народ падыйшоў да яго, ён аднавіў ахвярнік ГОСПАДА, які быў развалены.
31
І прынёс ён дванаццаць камянёў паводле лічбы пакаленьняў сыноў Якуба, якому ГОСПАД сказаў: «Ізраіль будзе імя тваё».
32
І з тых камянёў пабудаваў ахвярнік для імя ГОСПАДА, і выкапаў роў кругом ахвярніка, які зьмяшчаў два саты зерня.
33
І паклаў ён дровы, і расьсек на часткі бычка, і палажыў на дровы,
34
і сказаў: «Набярыце чатыры вядры вады і выліце ў роў і на дровы!» І сказаў: «Зрабіце тое самае другі раз». І калі аблілі другі раз, сказаў: «І трэйці раз зрабіце тое самае». І зрабілі трэйці раз.
35
І пацякла вада кругом ахвярніка, і роў быў запоўнены вадою.
36
А калі ўжо быў час складаць ахвяру хлебную, падыйшоў Ільля прарок і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля! Сёньня даведаюцца яны, што Ты — Бог у Ізраіля, і што я — слуга Твой, і што паводле слова Твайго зрабіў усё гэта.
37
Выслухай мяне, ГОСПАДЗЕ, выслухай мяне, каб зразумеў народ гэты, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — Бог, і Ты навярні зноў сэрца іхняе!»
38
І зыйшоў агонь ГОСПАДАЎ, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, і попел, а таксама ваду, якая была ў рове, высушыў.
39
Калі ўбачыў гэта ўвесь народ, упаў на твар свой і сказаў: «ГОСПАД — гэта Бог! ГОСПАД — гэта Бог!»
40
І загадаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Баала, і няхай ніводзін з іх не ўцячэ!» Калі іх схапілі, завёў іх Ільля да ракі Кішон і там пазабіваў іх.
41
І сказаў Ільля Ахаву: «Ідзі, еш і пі, бо я чую шум вялікага дажджу!»
42
І пайшоў Ахаў есьці і піць, а Ільля ўзыйшоў на вяршыню Кармэля і, нахіліўшыся да зямлі, схаваў твар свой між каленяў.
43
І сказаў ён слузе свайму: «Выйдзі і глянь на мора». І той выйшаў, і глянуў, і сказаў: «Няма нічога». А Ільля сказаў яму: «Вяртайся сем разоў!»
44
І ў сёмы раз сказаў ён: «Вось, воблака малое, нібы рука чалавечая, падымаецца з мора». І сказаў яму: «Ідзі і скажы Ахаву: “Запрагай і ад’яжджай, каб не захапіў цябе дождж!”»
45
Неўзабаве неба пацямнела ад хмараў і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаў сеў у калясьніцу і накіраваўся ў Езрээль.
46
Рука ж ГОСПАДА ўспамагала Ільлі. І ён, падперазаўшы паясьніцу сваю, пабег перад Ахавам і прыйшоў у Езрээль.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22