bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Kings 13
1 Kings 13
Belarusian Bokun
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 14 →
1
І калі Ерабаам стаяў пры ахвярніку, каб кадзіць, прыйшоў чалавек Божы з Юды ў Бэтэль паводле загаду ГОСПАДА.
2
І закрычаў ён на ахвярнік пааводле слова ГОСПАДА, кажучы: «Ахвярнік, ахвярнік, вось што кажа ГОСПАД: “Вось, у доме Давіда народзіцца сын, на імя Ёсія, які на табе прынясе ў ахвяру сьвятароў узгоркаў, якія кадзяць пры табе, і будуць на табе паліць косткі людзкія».
3
У той жа дзень ён даў знак, кажучы: «Такі вось будзе знак, што гэта сказаў ГОСПАД: Гэты ахвярнік распадзецца, і попел, які на ім, рассыпецца».
4
Калі валадар пачуў словы чалавека Божага, якое ён выказаў супраць ахвярніка ў Бэтэлі, выцягнуў ён руку сваю да ахвярніка, кажучы: «Схапіце яго!» Але здрантвела рука ягоная, якую ён выцягнуў супраць яго, і ён ня мог яе вярнуць да сябе.
5
А ахвярнік распаўся, і попел з ахвярніка рассыпаўся паводле знаку, які прадказаў чалавек Божы паводле загаду ГОСПАДА.
6
І прасіў валадар у чалавека Божага: «Перапрасі аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». І памаліўся чалавек Божы да аблічча ГОСПАДА, і вярнулася рука валадара да яго, і рухалася як раней.
7
І прасіў валадар чалавека Божага: «Хадзі са мной у дом і паеш, і я дам табе падарунак».
8
Але чалавек Божы адказаў валадару: «Калі б ты і палову дома свайго даваў мне, не пайду з табой і ня буду есьці хлеба, і ня буду піць вады ў гэтым мейсцы.
9
Бо гэтак загадаў мне ГОСПАД, кажучы: “Ня будзеш есьці хлеба і ня будзеш піць вады, і ня вернешся тым шляхам, па якім прыйшоў”».
10
І пайшоў ён іншым шляхам, і не вярнуўся тым шляхам, па якім ён прыйшоў у Бэтэль.
11
А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок. І вось прыйшлі да яго сыны, і расказалі яму ўсё, што зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, а таксама словы, якія ён сказаў валадару, і расказалі ўсё гэта бацьку свайму.
12
І спытаўся ў іх бацька іхні: «Якою дарогаю ён пайшоў?» І сыны ягоныя паказалі яму шлях, па якім пайшоў чалавек Божы, які прыйшоў з Юды.
13
І сказаў ён сынам сваім: «Асядлайце мне асла». І яны асядлалі яму асла, і ён сеў на яго,
14
і паехаў за чалавекам Божым, і знайшоў яго, як той сядзеў пад дубам, і сказаў яму: «Ці ня ты чалавек Божы, які прыйшоў з Юды?» Ён адказаў: «Я».
15
І ён сказаў яму: «Зайдзі да мяне ў дом і паеш хлеба».
16
Той сказаў: «Не магу вярнуцца з табою і пайсьці да цябе, і ня буду есьці хлеб і піць ваду ў гэтым мейсцы.
17
Так мне было сказана паводле слова ГОСПАДА: “Ня будзеш есьці хлеба і піць там вады, і ня вернешся шляхам, па якім прыйшоў”».
18
Дык сказаў ён яму: «І я прарок, падобны табе. Вось жа анёл сказаў мне паводле загаду ГОСПАДА, кажучы: “Вярні яго ў дом свій, і няхай ён есьць хлеб і п’е ваду”». І падмануў яго.
19
І ён вярнуўся з ім, і еў хлеб, і піў ваду ў доме ягоным.
20
А калі сядзелі яны яшчэ пры стале, ГОСПАД накіраваў слова да прарока, які вярнуў яго з дарогі.
21
І сказаў ён да чалавека Божага, які прыйшоў з Юды: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты не паслухаў слова ГОСПАДА і ня выканаў даручэньня, якое даў табе ГОСПАД, Бог твой,
22
але вярнуўся і еў хлеб і піў ваду на мейсцы, на якім Я забараніў табе, каб ня еў ты там хлеба і ня піў вады, труп твой ня ўвойдзе ў магілу бацькоў тваіх”».
23
І калі той зьеў хлеб і напіўся, ён асядлаў асла для таго прарока, якога вярнуў.
24
І той паехаў, але сустрэў яго леў на дарозе і задушыў, і труп ягоны ляжаў, кінуты пры дарозе, а каля яго стаяў леў.
25
І вось людзі, што там праходзілі, убачылі труп, кінуты пры дарозе, і льва, які стаяў каля трупа. І яны пайшлі, і паведамілі ў горадзе, у якім жыў стары прарок.
26
І пачуў той прарок, які яго завярнуў з дарогі, і сказаў: «Гэта чалавек Божы, які быў непаслухмяны загаду ГОСПАДА, і аддаў яго ГОСПАД льву, які разьдзёр яго і забіў паводле слова ГОСПАДА, якое сказаў яму ГОСПАД».
27
І сказаў ён сынам сваім: «Асядлайце мне асла!» І яны асядлалі,
28
і ён паехаў, і знайшоў труп ягоны, кінуты пры дарозе, і асла і льва, якія стаялі каля трупа. І леў ня еў трупа і не разьдзёр асла.
29
І прарок падняў труп чалавека Божага, усклаў яго на асла і прывёз яго назад у горад, каб паплакаць над ім і пахаваць яго.
30
І паклаў ён нябожчыка ў магіле сваёй, і плакаў над ім: «О, браце мой!»
31
І калі пахаваў яго, сказаў сынам сваім: «Калі я памру, пахавайце мяне ў магіле, у якой пахаваны чалавек Божы. Каля костак ягоных пакладзіце косткі мае.
32
Бо напэўна споўніцца слова, якое сказаў ГОСПАД адносна ахвярніка, што ў Бэтэлі, і адносна ўсіх сьвятыняў на узгорках, якія ў гарадах Самарыі».
33
Пасьля ўсяго гэтага Ерабаам не зьвярнуў з ліхога шляху свайго, але зноў устанаўляў сьвятароў з усяго народу для ўзгоркаў. Хто толькі хацеў, таго пасьвячаў у сьвятары для ўзгоркаў.
34
І сталася гэта грахом для дому Ерабаама, і прычынай гібелі і вынішчэньня.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22