bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 1
Leviticus 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 2 →
1
І паклікаў ГОСПАД Майсея, і сказаў яму з Намёту Спатканьня:
2
«Гавары да сыноў Ізраіля ды кажы ім: Калі хто з вас захоча скласьці ахвяру з хатняе жывёлы, няхай складае (ахвяру) з валоў або жывёл драбнейшых.
3
Калі ён захоча скласьці ахвяру цэлапальную з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,
4
і паложыць руку на галаву ахвяры, каб была прынята як перамаленьне за яго.
5
Потым заб’е цяля перад ГОСПАДАМ, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнiк, якi стаiць перад уваходам у Намёт Спатканьня;
6
а пасьля здыме ён скуру з ахвяры цэласпаленьня і пасячэ ахвяру на часткі.
7
Сыны ж Аарона, сьвятары, прынясуць агонь на ахвярнiк і паложаць дровы на агні.
8
Потым сыны Аарона, сьвятары, паложаць часткі разам з галавой і тлушчам на дровах, што ляжаць на агні на ахвярнiку.
9
А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, i спаліць сьвятар усё гэта на ахвярнiку; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.
10
Калі вось хто хоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з дробнае жывёлы, з авечак або козаў, няхай возьме самца без заганы,
11
і заб’е яго перад ГОСПАДАМ на паўночным баку ахвярнiка, а сыны Аарона, сьвятары, пакропяць крывёй яго ахвярнiк наўкола.
12
І расьсячэ яго на часткі, а сьвятар паложыць іх разам з галавой і тлушчам на дровы, што ляжаць на агні на ахвярнiку,
13
а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярнiку і спаліць; гэта цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ.
14
А калі хто захоча скласьці ў ахвяру ГОСПАДУ птушку на цэласпаленьне, няхай ахвяруе турка або маладога галуба.
15
І сьвятар прынясе яго на ахвярнiк, зломіць яму галаву і спаліць на ахвярнiку, а кроў яго выцісьне на сьцяну ахвярнiка;
16
і возьме валяк з пер’ем, і выкіне каля ахвярнiку на ўсходнім баку, дзе попел;
17
i надломіць яго паміж крыльляў, не аддзяляючы іх, i спаліць іх сьвятар на ахвярнiку, на дровах, што ляжаць на агні; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27