bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 9
Leviticus 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 10 →
1
У восьмы дзень паклікаў Майсей Аарона, сыноў яго і старшыняў Ізраіля i сказаў Аарону:
2
«Вазьмі са статку бычка ў ахвяру за грэх і барана на ахвяру цэласпаленьня, абодвух без заганы, i прынясі перад аблічча ГОСПАДА.
3
А сынам Ізраіля скажы: “Вазьміце казла ў ахвяру за грэх, і цяля, і барана гадавога без заганы на ахвяру цэласпаленьня,
4
і вала, і барана ў ахвяру мірную, каб ахвяраваць іх перад ГОСПАДАМ, і ахвяру хлебную, запраўленую алеем, бо сёньня ГОСПАД зьявіцца вам”».
5
І прынесьлі ўсё тое, што загадаў ім Майсей, да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і прыйшла ўся супольнасьць, і стала перад ГОСПАДАМ.
6
І сказаў ім Майсей: «Вось тое, што загадаў ГОСПАД зрабіць, і аб’явіцца вам хвала ГОСПАДА!»
7
І сказаў Майсей Аарону: «Прыйдзі да ахвярнiку, і складзі ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня, і ачысьці сябе і народ. І складзі ахвяру за народ, і ачысьці яго, як загадаў ГОСПАД».
8
Тады Аарон прыступіўся да ахвярнiку і забіў цяля за грэх свой.
9
Сыны ягоныя далі яму кроў цяляці, і ён, памачыўшы палец ў крыві, памазаў ёю рагі ахвярнiку, а рэшту выліў на падставу ахвярнiку.
10
Тлушч, ныркі і тлушч на вантробе з ахвяры за грэх спаліў ён на ахвярнiку, як загадаў ГОСПАД Майсею,
11
а мяса і скуру ягоную спаліў на агні за табарам.
12
Пасьля забіў ахвяру цэласпаленьня; сыны ягоныя далі яму кроў, і ён выліў яе кругом ахвярнiку.
13
Далі яму таксама ахвяру цэласпаленьня, падзеленую на часткі, разам з галавой, і ён спаліў гэта на ахвярнiку.
14
Потым абмыў нутро і ногі і спаліў як цэласпаленьне на ахвярнiку.
15
Потым склаў ён ахвяру за народ. Узяў казла, які быў прызначаны на ахвяру за грэх народу, і забіў яго, і ахвяраваў за грэх, як і першага.
16
Пасьля ўзяў ахвяру цэласпаленьня і ахвяраваў яе паводле пастановы.
17
І прынёс ён ахвяру хлебную, і напоўніў ёю руку сваю ды спаліў на ахвярнiку, апрача ранішняй ахвяры цэласпаленьня.
18
Пасьля забіў вала і барана, ахвяры мірныя ад народу; і сыны ягоныя далі яму кроў, якую ён выліў кругом ахвярнiку.
19
А тлушч вала і хвост барана, і ныркі з лоем, і тлушч на вантробе
20
палажылі на грудзіну; і тлушч быў спалены на ахвярнiку;
21
а грудзіну і правае плячо Аарон прынёс, патрасаючы перад ГОСПАДАМ, як загадаў яму Майсей.
22
І падняў Аарон рукі ў бок народу і дабраславіў яго, і па заканчэньні ахвяраў за грэх, ахвяраў цэласпаленьня і ахвяраў мірных зыйшоў уніз.
23
Потым Майсей і Аарон увайшлі ў Намёт Спатканьня і, выйшаўшы адтуль, дабраславілі народ. У гэты час аб’явілася хвала ГОСПАДА ўсяму народу.
24
І вось агонь выйшаў ад ГОСПАДА, і спаліў ахвяру цэласпаленьня разам з тлушчам, які быў на ахвярнiку. Калі ўбачылі гэта людзі, узрадаваліся вельмі, падаючы тварам да зямлі.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27