bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Leviticus 3
Leviticus 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 4 →
1
Калі чыя ахвяра ёсьць ахвярай мірнай, ён складае яе з валоў; самца або саміцу без заганы няхай прыносіць ГОСПАДУ,
2
і паложыць руку сваю на галаве сваёй ахвяры, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакрапяць ахвярнiк крывёю яе наўкола.
3
І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, які над ім,
4
а таксама абедзьве ныркі і тлушч, што іх пакрывае, які на сьцёгнах, поруч тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.
5
І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярнiку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ.
6
Калі б чыя ахвяра складалася з дробнай жывёлы як ахвяра мірная для ГОСПАДА, няхай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або саміцы.
7
Калі з авечак прыносіць хто ахвяру, няхай прынясе яе перад ГОСПАДА,
8
і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй жывёлы ахвярнiк наўкола.
9
I складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч над ім,
10
і абедзьве ныркі і тлушч на іх, і які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.
11
І сьвятар спаліць гэта на ахвярнiку; гэта ахвяра, спаленая для ГОСПАДА.
12
Калі б хто складаў ахвяру з козаў, няхай ахвяруе яе перад ГОСПАДАМ,
13
і паложыць ён руку сваю на галаву яе ды заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнiк наўкола.
14
І складзе ён з яе ахвяру сваю на спаленьне для ГОСПАДА – тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які на нутрах,
15
і абедзьве ныркі разам з тлушчам, што на іх, які на сьцёгнах, а таксама тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.
16
Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярнiку; гэта ахвяра, спаленая на мілы пах ГОСПАДУ; увесь тлушч — для ГОСПАДА.
17
Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце».
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27